Мернік
Мернік літоўскі (па-лацінску: geometra) — ураднік у Вялікім Княстве Літоўскім у 16 — 18 стагодзьдзі, які займаўся вызначэньнем межаў і вымярэньнем зямельных участкаў, зьяўляўся чальцом падкаморскага суду. Пасада мерніка распаўсюдзілася з пачаткам валочнай памеры. Звычайна мернікаў прызначалі з шляхціцаў, аселых у адпаведным ваяводзтве або павеце. Прыладамі працы мернікаў былі шнуры, жэрдкі, мэталічныя ланцугі. Вялікія адлегласьці вымяралі крокам і з дапамогай астралябіяў з дыёптрамі, мэнзульных столікаў.
У 18 стагодзьдзі ўведзен урад генэральнага мерніка літоўскага (у 1726 ім быў гарадзенскі ландвойт К. Сямашка), пазьней — мерніка літоўскага.
Пасьля ўлучэньня беларускіх зямель у склад Расейскай імперыі (канец 18 ст.) мерніцтвам займаліся расейскія землямеры, якія былі дзяржаўнымі службоўцамі. Мернікі да часу скасаваньня Статуту ВКЛ у 1840 выконвалі другарадныя дапаможныя абавязкі.
Мернікамі літоўскімі былі:
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. — Kraków, 1885.
- Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznań, 1879—1908.