Касьцёл Сьвятога Станіслава і кляштар кармэлітаў (Магілёў)

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Станіслава і кляштар кармэлітаў
Касьцёл Сьвятога Станіслава і кляштар кармэлітаў
Касьцёл Сьвятога Станіслава і кляштар кармэлітаў
Краіна Беларусь
Места Магілёў
Каардынаты 53°53′54″ пн. ш. 30°20′02″ у. д. / 53.89833° пн. ш. 30.33389° у. д. / 53.89833; 30.33389Каардынаты: 53°53′54″ пн. ш. 30°20′02″ у. д. / 53.89833° пн. ш. 30.33389° у. д. / 53.89833; 30.33389
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Менска-Магілёўская архідыяцэзія 
Архітэктурны стыль барокавая архітэктура[d]
Дата заснаваньня XVII ст.
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Сайт jesus.by.com
Касьцёл Сьвятога Станіслава і кляштар кармэлітаў на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятога Станіслава і кляштар кармэлітаў
Касьцёл Сьвятога Станіслава і кляштар кармэлітаў
Касьцёл Сьвятога Станіслава і кляштар кармэлітаў
Касьцёл Сьвятога Станіслава і кляштар кармэлітаў на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятога Станіслава і кляштар кармэлітаў — помнік архітэктуры XVIII ст. у Магілёве. Знаходзіцца на Тэатральным пляцы з боку гістарычнай Шляхецкай вуліцы[a]. Кляштар існаваў да 1831 году, касьцёл дзейнічае. Твор архітэктуры барока і клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс складаецца з касьцёла і кляштарнага корпуса. Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Станіслава — конкатэдра Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі, месца правядзеньня фэсту духоўнай музыкі «Магутны Божа».

Гісторыя рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

10 верасьня 1633 году кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза выдаў Бялыніцкім кармэлітам дазвол на заснаваньне ў Магілёве кляштару. На 1687 год у ім было 6 манахаў. Паводле інвэнтару 1692 году, у кляштары захоўваўся абраз Маці Божай, які лічыўся цудоўным.

У 1708 годзе ў час вялікага пажару драўляныя будынкі кляштару згарэлі. У 1738—1752 гадох вялося будаваньне мураваных касьцёла і кляштару. У 1765 годзе біскуп віленскі Ф. Зянковіч асьвяціў новы касьцёл пад тытулам Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Магілёў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. 25 сьнежня 1772 году маскоўская гаспадыня Кацярына II абвясьціла пра стварэньне ў Расейскай імпэрыі рымска-каталіцкай Беларускай дыяцэзіі з цэнтрам у Магілёве. У 1783 годзе касьцёл стаў катэдрай Магілёўскай архідыяцэзіі, біскуп Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч асьвяціў яго ў гонар Сьвятога Станіслава. У 1788 годзе фасад касьцёла рэканструявалі[1].

Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) расейскія ўлады ў 1831 годзе ліквідавалі кляштар. Па 1860 годзе касьцёл стаў парафіяльным.

Найноўшы час рэдагаваць

У 1956 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл, у ім разьмясьціўся Цэнтральны гістарычны архіў БССР. У 1960 годзе ў будынак былога касьцёла пераехаў Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласьці. У гэты час помнік страціў частку росьпісаў і арган з рэдкімі керамічнымі трубамі.

У пачатку 1990-х гадоў будынак касьцёла вярнулі каталікам. Да 1994 году ішла рэстаўрацыя помніка. Касьцёл атрымаў статус конкатэдры ва ўтворанай у 1991 годзе Менску-Магілёўскай архідыяцэзіі. З 1993 году тут штогод праводзіцца фэст духоўнай музыкі «Магутны Божа».

Архітэктура рэдагаваць

Касьцёл рэдагаваць

Касьцёл — 3-нэфавая 2-вежавая базыліка. У выніку перабудовы 1788 году да фасаду прыбудавалі 4-калённы іянічны портык з трыкутным франтонам, з бакоў касьцёла — 3-ярусныя бакавыя крылы, завершаныя 8-граннымі ратондападобнымі вежачкамі.

У інтэр’еры захаваўся адзін з найбольш разгорнутых фрэскавых цыклаў у Беларусі. Росьпісы на скляпеньнях ў 1765—1767 і 1780-я гады выканала група магілёўскіх мастакоў пад кіраўніцтвам Паўла Піятроўскага.

Кляштарны корпус рэдагаваць

Кляштарны корпус — 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак, які далучаецца да касьцёла. Фадады праразаюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі.

Галерэя рэдагаваць

Гістарычная графіка рэдагаваць

Гістарычныя здымкі рэдагаваць

Сучасныя здымкі рэдагаваць

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Камсамольская, 4

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Гліннік В., Трыфанава Н. Магілёўскі кляштар кармелітаў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 251.

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  513Г000020