Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў (Бялынічы)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў
| |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Бялынічы |
Каардынаты | 53°59′39.53″ пн. ш. 29°42′31.19″ у. д. / 53.9943139° пн. ш. 29.7086639° у. д.Каардынаты: 53°59′39.53″ пн. ш. 29°42′31.19″ у. д. / 53.9943139° пн. ш. 29.7086639° у. д. |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў на Вікісховішчы |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Бялынічах. Знаходзіўся ў цэнтры мястэчка, на Рынку. Твор архітэктуры барока. У кляштары захоўваўся цудоўны абраз Божай Маці, шанаваны хрысьціянамі розных канфэсіяў.
Комплекс Бялыніцкага кармэліцкага кляштару складаўся з касьцёла, кляштарнага корпуса і мура з брамай. У 1960-я гады савецкія ўлады узарвалі касьцёл, а ў 1970-я гады — дашчэнту зьнішчылі архітэктурны комплекс. Магчыма, захаваліся фрагмэнты падмуркаў.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУ 1624 годзе канцлер Леў Сапега заснаваў у Бялынічах кляштар кармэлітаў, які атрымаў фундушавыя вёскі Вугольшчыну, Царковішча і Цяхціц (у 1667 годзе меў 30 дымоў[1]). У 1634 годзе невядомы мастак намаляваў тут абраз Маці Божай.
У 1742 годзе першыя драўляныя будынкі кляштару згарэлі, па чым пачалося будаваньне новых мураваных касьцёла (1742—1750 гады) і кляштару (1750—1758 гады)[2]. У 1763 годзе, калі ўладальнікамі мястэчка былі князі Агінскія, новазбудаваны касьцёл асьвяцілі пад тытулам Унебаўзяцьця[1][3] Найсьвяцейшай Панны Марыі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Бялынічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. У 1775 годзе да кляштару прыбудавалі 1-павярховае крыло. Па пажары 1858 году касьцёл рэканструявалі (дабудавалі дзьве вежы).
Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1867 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар, а 11 красавіка 1876 году гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1877 годзе сюды перавялі Тупічэўскі мужчынскі манастыр.
Найноўшы час
рэдагавацьУ 1930-я гады савецкія ўлады перарабілі будынак касьцёла пад клюб, зруйнавалі бакавыя вежы і купал. Пазьней выкарыстоўвалі яго як склад.
У 1960-я гады савецкія ўлады ўзарвалі касьцёл, а ў 1970-я гады — дашчэнту зьнішчылі кляштарны корпус.
Архітэктура
рэдагавацьКасьцёл
рэдагавацьКасьцёл — 3-нэфавая крыжова-купальная базыліка з трансэптам. Галоўны фасад меў багаты ордэрны дэкор і ўпрыгожваўся скульптурамі. Ён падзяляўся антаблемэнтамі на тры гарызантальныя ярусы і вязкамі пілястраў — на пяць вэртыкальных. Сярэдняя частка завяршалася фігурным франтонам, бакавыя — масіўнымі валютамі, прамежкавыя — вежамі, накрытымі гранёнымі купалкамі.
Інтэр’ер аздабляўся драўлянай і стукавай скульптурай, сюжэтнымі размалёўкамі.
Кляштар
рэдагавацьКляштарны корпус — 2-павярховы Т-падобныя ў пляне будынак.
Галерэя
рэдагавацьГістарычная графіка
рэдагаваць-
1860 г.
-
З акварэлі Б. Русецкага 1860—1862 гг., 1899 г.
-
1876 г.
-
1876 г.
-
1876 г.
-
1876 г.
-
1876 г.
-
1876 г.
-
1876 г.
-
1876 г.
-
1876 г.
-
1876 г.
-
1876 г.
-
1876 г.
-
1882 г.
-
1900-я гг.
Гістарычныя здымкі
рэдагаваць-
1862 г.
-
да 1911 г.
-
1911 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
1923 г.
-
А. Вінэр, 1939 г.
-
А. Вінэр, 1939 г.
-
да 1941 г.
-
1941 г.
-
1941 г.
-
1941 г.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Ярашэвіч А. Бялыніцкі кляштар кармелітаў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 363.
- ^ Kałamajska-Saaed M. Rosyjskie plany klasztorów skasowanych w roku 1832. T. 1. — Warszawa, 2021. S. 73.
- ^ Ярашэвіч А. Бялыніцкі касцёл і кляштар кармелітаў // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 99.
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4