Катэдра Парыскай Божай Маці
Славутасьць | |
Катэдра Парыскай Божай Маці
| |
Краіна | |
Месцазнаходжаньне | Нотр-Дам[d][2], IV акруга Парыжу[d], Парыж і Іль-дэ-Франс |
Адрас | паперць Нотр-Дам — пляц Яна Паўла II[d] (6) |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Парыская архідыяцэзія[d] |
Архітэктурны стыль | француская гатычная архітэктура[d], раньняя готыка[d], прамяністая готыка[d] і клясычная француская готыка[d] |
Аўтар праекту | Жан дэ Шэль[d], П’ер дэ Мантрэй[d], П’ер дэ Шэль[d], Жан Раві[d] і Раймон дзю Тампль[d] |
Заснавальнік | Марыс дэ Сюльлі[d] |
Дата заснаваньня | 1163 |
Статус | гістарычны клясыфікаваны помнік[d][1] |
Сайт | notredamedeparis.fr (фр.) |
Катэдра Парыскай Божай Маці на Вікісховішчы |
Катэ́дра Пары́скай Бо́жай Ма́ці (Нотр-Дам дэ Пары; па-француску: Notre-Dame de Paris) — каталіцкая катэдра ў Парыжы, ейнае геаграфічнае і духоўнае «сэрца», разьмешчаны ва ўсходняй частцы выспы Сытэ, на месцы першай хрысьціянскай царквы Парыжа — базылікі Сьвятога Стэфана, пабудаванай, у сваю чаргу, на месцы гала-рымскага храма Юпітэра.
У катэдры праяўляецца дваістасьць стылістычных уплываў: з аднаго боку, прысутнічае водгалас раманскага стылю Нармандыі з уласьцівым яму магутным і шчыльным адзінствам, а з другога, — выкарыстаныя наватарскія архітэктурныя дасягненьні гатычнага стылю, якія надаюць будынку лёгкасьць і ствараюць уражаньне прастаты вэртыкальнай канструкцыі. Вышыня сабора — 35 м, даўжыня — 130 м, шырыня — 48 м, вышыня званіц — 69 м, вага звона Эмануэль ва ўсходняй вежы — 13 тон, яго языка — 500 кг.
Гісторыя катэдры
рэдагавацьПажар 15 красавіка 2019 году
рэдагавацьХрам загарэўся падчас рамонтных прац[3]. Агонь ахапіў увесь будынак, рухнуў шпіль і дах[4]. Пажарныя былі няздольныя нічога зрабіць, бо вада зь іх брандспойтаў не даставала да месцаў узгараньня[5].
-
Пажар 15 красавіка 2019 году
-
Пажар 15 красавіка 2019 году
-
Пажар 15 красавіка 2019 году
-
Пажар 15 красавіка 2019 году
Зьнешняя архітэктура
рэдагавацьСаборная плошча
рэдагавацьПлошча перад катэдрай (разм. «parvis de Notre-Dame», нотр-дамская паперць; афіцыйна {па-француску: parvis Notre-Dame - place Jean-Paul-II) аточана ракою Сэнаай, найстарэйшым гарадзкім шпіталем Атэль-Д’ё (з 651 году) і казарменым будынкам прэфэктуры паліцыі гораду й рэгіёну (па-француску: Préfecture de police de Paris), адкуль з трыкутнага франтону наўпрост на сабор пазірае венцаносная фрыгійская багіня Кібела (Цыбела). На плошчы знаходзяцца францускі «Нулявы кілямэтар», археалягічная крыпта і бронзавая скульптура Карла Вялікага і яго лэйдаў.
-
Гарадзкая прэфэктура насупраць катэдры
-
Помнік Карлу Вялікаму, скульптар Люі Рашэ (1878)
Заходні фасад (галоўны уваход)
рэдагавацьТры парталы
рэдагавацьГалоўны фасад катэдры мае тры стрэльчатыя парталы ўваходаў, над якімі скульптурныя пано з разнымі эпізодамі з Эвангельля.
Над цэнтральным уваходам зьмешчана выява Страшнага суду. Па сем статуй падтрымліваюць аркі ўваходу (1210 г.). У цэнтры Хрыстос-Судзьдзя. На дольнай перамычцы намаляваныя мерцьвякі, якія ўсталі з магіл. Іх абудзілі два анёлы з трубамі. Сярод мерцьвякоў — адзін кароль, адзін Папа, жаўнеры і жанчыны (сымбалізуе прысутнасьць на Страшным судзе ўсяго чалавецтва). На верхнім тымпане — Хрыстос і два анёлы з двух бакоў. Дзьверы ўпрыгожаны каванымі рэльефамі.
Партал Божай маці | Партал Страшнага суду | Партал Сьвятой Ганны |
Галерэя старазапаветных цароў
рэдагавацьКаменныя фігуры, пашыхтаваныя ў шэраг вышэй парталаў і ніжэй ярусу з вокнамі-ружамі, адлюстроўваюць цароў з Старога Запавету. Падчас Рэвалюцыі яны былі скінутыя і абезгалоўленыя. Цяперашнія былі адноўленыя ў XIX стагодзьдзі.
У 1977 годзе пры правядзеньні работ пад адным з дамоў частка статуй была знойдзеная. Выявілася, што падчас Рэвалюцыі адзін гаспадар дома іх выкупіў, нібыта для падмурку, а на самай справе пахаваў іх з усёй пашанай і ўзьвёў на гэтым месцы свой дом[6].
Заходняя ружа
рэдагавацьРужа галоўнага ўваходу была выкананая прыкладна ў 1220 годзе, пад канец уладараньня Піліпа Аўгуста, і займае цэнтральнае месца на заходнім фасадзе. Гэта кола, фігура бязьмежнасьці і бясконцасьці, упісаная ў квадрат — сымбаль створанага і матэрыяльнага. Заходняя ружа — адна з трох катэдравых руж XIII стагодзьдзя і самая старажытная зь іх: яе вітражы былі выкананыя каля 1230 году і ўяўляюць асацыяцыю «Псыхамахіі» (бітвы заганаў з вартасьцямі; {па-француску: Psychomachie), Задыяку і сэзонных сельскіх работ. Як звонку, так і ўсярэдзіне, у цэнтры вянца вакна-кветкі зьмешчаная Маці Божая зь Немаўлём.
-
Ружа заходняга фасаду
-
Звонку
-
і зь сярэдзіны
Вежы і званы
рэдагавацьВежы галоўнага фасаду не зусім аднолькавыя, паўночная вежа большая за паўднёвую (што бліжэй да Сэны); да пачатку XV стагодзьдзя званы былі толькі ў паўночнай вежы.
Вялікі звон (гучыць у тоне фа-дыез) звоніць вельмі рэдка. Іншыя званы звоняць а 8 і 19 гадзінах. Кожны зь іх мае сваё імя:
- «Angelique Françoise», вагой 1765 кг (до-дыез);
- «Antoinette Charlotte», вагой 1158 кг (рэ-дыез);
- «Hyacinthe Jeanne», вагой 813 кг (фа);
- «Denise David», вагой 670 кг (фа-дыез).
-
Галоўны фасад на малюнку шатляндца Д. Робертса (1828)
-
Вежы, краявід з даху храма (здымак 1892 году)
-
Турысты, што абыходзяць паўночную (зьлева) і паўдзённую вежы (2008)
-
Новыя званы (люты 2013 году) да іхняга ўздыму на вежы
Усходняя апсыда
рэдагавацьСамая старая частка храму. Апсыду падтрымліваюць аркбутаны радыюсам 15 мэтраў, — працы Жана Раві, саборнага архітэктара ў 1318—1344 гады.
Дах, гаргульлі і шпіль
рэдагавацьДах сабору выкананы са сьвінцовых плітак таўшчынёй 5 мм, выкладзеных як дахоўка. Вага ўсёй даху складае 210 тон. Пры яго рэстаўрацыі ў XIX стагодзьдзі архітэктар Эжэн Віоле-ле-Дзюк браў за ўзор сярэднявечны дах Шартраўскага сабору, да пажару 1836 году выкладзенага з доўгіх вузкіх пласьцін.
Верхняя частка сабору ўпрыгожаная малюнкамі гаргулій (вытыркаючыя канцы бэлек, аздоблены пысамі фантастычных істот) і хімэр (статуі фантастычных істот). У Сярэднявеччы хімэр на саборы не было. Паставіць іх, узяўшы за ўзор сярэднявечных гаргулій, прыдумаў рэстаўратар Віёле-ле-Д’юк. Выканалі іх пятнаццаць скульптараў, якіх узначальваў Жофруа-Дэшом.
Дубовы, крыты сьвінцом шпіль сабору (таксама даданыя рэстаўратарам замест разабранага ў 1786 годзе) мае вышыню 96 мэтраў. Аснова шпілю аточана чатырма групамі бронзавых статуй апосталаў (праца Жофруа-Дэшом). Перад кожнай групай — крылатая фігура — тэтраморф сымбаль эвангэлістаў: леў — сымбаль Марка, Цялец — Лукі, арол — Яна і анёл — Мацея. Усе статуі глядзяць на Парыж, акрамя сьв. Тамаша, апекуна архітэктараў, які зьвернуты тварам да шпіля і рукой кранаеца ілба.
-
Апосталы паўночна-заходняй групы скульптур і хімэры ўсходняй вежы
-
Паўднёвы-захад: тры апосталы і крылаты цялец
-
Паўднёвы-ўсход: тры апосталы і арол
-
Апосталу Фаме зрабілі твар рэстаўратара собора
Турызм
рэдагаваць- Штогод храм наведвала 14 мільёнаў чалавек, ён зьяўляўся адным з самых вядомых помнікаў у Эўропе.
- У 2009 годзе заўзятары Майкла Джэксана, што сабраліся на паперці храма, падумалі, што званы бьюць з нагоды сьмерці іх куміра. У сапраўднасьці ж званы суправаджалі крыжовы шлях да сабору Сэн-Сэвэрэн[7].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г base Mérimée (фр.) — ministère de la Culture, 1978.
- ^ а б в г archINFORM (ням.) — 1994.
- ^ Гарыць сабор Парыскай Божай Маці, абрынуўся шпіль. ВІДЭА, Радыё Свабода, 15-04-2019
- ^ В соборе Нотр-Дам в Париже вспыхнул пожар, Intex-press 15-04-2019
- ^ У Парыжы гарыць Нотр-Дам, абваліўся шпіль, Наша Ніва
- ^ П. Эккерлин. Париж ISBN 978-5-94161-573-5,стр.55
- ^ Новые колокола в подарок к юбилею Нотр-Дама // RFI. — 12 сентября 2012
Літаратура
рэдагаваць- Notre-Dame de Paris — La grâce d’une cathédrale / Андрэ Вэн-Труа. — Страсбург: Nuée bleue, 2012. — 501 с. — (La Grâce d’une Cathédrale). — ISBN 978-2-8099-0798-8
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |