Дванаццаць апосталаў
Дванаццаць апосталаў — дванаццаць бліжэйшых вучняў і пасьлядоўнікаў Ісуса Хрыста, якія суправаджалі Хрыста падчас Яго зямной дзейнасьці й якія сталі пачынальнікамі хрысьціянскай царквы. Згодна Эвангельлям Ісус абраў Дванаццаць апосталаў, якія дапамагалі Яму ў служэньні, а пасьля свайго ўваскрэсеньня паслаў адзінаццаць зь іх (за мінусам Юды Іскарыёта) зь Вялікім Паручэньнем для распаўсюджваньня Свайго вучэньня ўсім народам. Паводле ўсходне-хрысьціянскай традыцыі згодна з Эвангельлем ад Лукі ў Хрыста было таксама семдзесят апосталаў.
Апостал Павал (ён жа Саул з Тарса), ня быў з дванаццаці або сямідзесяці, але пасьля звароту ў хрысьціянства стаў называцца «апосталам язычнікаў» (Рым. 11:13) і сьцьвярджаў, што атрымаў ад ўваскрэслага Ісуса Вялікае Даручэньне, гэтак жа як і адзінаццаць. Павал не адносіў свой тытул апостала да дванаццаці, спасылаючыся на тое, што ён не варты гэтага тытулу, таму што гнаў царкву.
Раньні пэрыяд хрысьціянства ў жыцьці апосталаў называецца Апостальскім стагодзьдзем. Дванаццаць апосталаў часта называюць дванаццацьцю вучнямі.
Агульнае апісаньне
рэдагавацьАпосталы паказаны ў Новым Запавеце як Галілейскія яўрэі, большасьць зь іх мела габрэйскія імёны, але некаторыя зь іх мелі і грэцкія.
У Марка 6:7-13 сьцьвярджаецца, што Ісус першапачаткова паслаў гэтых дванаццаць апосталаў па парах (таксама ў Мацьв. 10:5-42, Лк. 9:1-6) у гарады Галілеі. У тэксьце гаворыцца, што Ён загадаў ім вылечваць хворых і выганяць дэманаў, а ў Эвангельлі ад Мацьвея нават уваскрашаць мёртвых. Яны таксама даручыў «нічога не браць у шлях, апрача аднаго кія: ні хлеба, ні паперніка, ні грошай у іх кашальку, але абувацца ў просты абутак і не насіць дзьвюх вопратак», і што, калі ў якім горадзе іх не прымуць, яны павінны страхнуць пыл з сваіх ног, што будзе для таго гораду абвінавачваньнем падчас Страшнага Суда.
Пазьней згодна Бібліі дванаццаці апосталаў было даручана прапаведаваць Эвангельле «ўсім народам». Апостал Павал падкрэсьліваў важную ролю дванаццаці апосталаў ў царкве, калі ён казаў, што Божая царква «уцьверджаныя на аснове апосталаў і прарокаў, маючы Самога Ісуса Хрыста краевугольным каменем». (Эф. 2:19-20)
Дванаццаць апосталаў у сінаптычных Эвангельлях
рэдагавацьКананічныя Эвангельля даюць розныя імёны дванаццаці апосталаў. Згодна зь сьпісамі ў кожным з трох сінаптычных Эвангельляў, дванаццаць, якіх выбраў Ісус, і «якіх ён назваў апосталамі», былі:
Мацьвея 10:1-4 | Марка 3:13-19 | Лука 6:12-16 |
---|---|---|
Сымон, якога завуць Пётар | Сымон, якога імя Ён перамяніў на Пётар | Сымон, якога назваў Пётар |
Андрэй, яго брат | Андрэй | Андрэй, яго брат |
Якаў, сын Зэвядзееў | Якаў Зэвядзееў | Якаў |
Ян, яго брат | Ян брат Якава (і надаў ім імя Боаргенес) | Ян |
Піліп | Піліп | Піліп |
Барталамей | Барталамей | Барталамей |
Тамаш | Тамаш | Тамаш |
Мацьвей, мытнік | Мацьвей | Мацьвей |
Якаў, сын Алфееў | Якаў Алфееў | Якаў Алфееў |
Тадэй | Тадэй | Юда, сын Якава |
Сымон Зілот | Сымон Зілот | Сымон, якога завуць Зілот |
Юда Іскарыёт, які Яго выдаў | Юда Іскарыёт, які Яго выдаў | Юда Іскарыёт, які быў здраднік |
У сінаптычных Эвангельлях падаецца, што Ісус браў з Сабою Пятра, Якава і Яна падчас Свайго Перамяненьня, а таксама падчас малітвы на Гефсіманіі. У Эвангельлі ад Марка падаецца, што нават дванаццаць не маглі разумець сэнс цудаў і прытчаў Ісуса.
Дванаццаць апосталаў у Эвангельлі ад Яна
рэдагавацьУ Эвангельлі адзначана толькі частка апосталаў:
- Пётар
- Андрэй (пазначаны як брат Пятра)
- «Сыны Зэвядзея» (Ян ды Якаў)
- Піліп
- Нафанаіл
- Фама (таксама званы Блізьнюк) (11:16), (20:24), (21:02)
- Юда Іскарыёт
- Юда (не Іскарыёт) (14:22) (верагодна, Тадэй)
Зь іх толькі Нафанаіла няма ў сьпісах ў іншых Эвангельлях. Ён традыцыйна атаясамліваецца з Барталамеем, хоць гэтае атаясьненьне й некаторымі аспрэчваецца. Тры апосталы наогул не згадваецца ў Эвангельлі паводле Яна, іх імёны: Якаў, сын Алфееў, Мацьвей і Сымона Кананіт (Зілот).
Сьмерці дванаццаці апосталаў
рэдагавацьЗгодна хрысьціянскай традыцыі ўсе апосталы, акрамя аднаго былі забіты, толькі Ян дажыў да пажылога ўзросту. Толькі сьмерць Якава, сына Зэвядзея, апісана ў Новым Запавеце, і дэталі іншых сьмерцяў зьяўляюцца прадметам легенд і паданьняў. У некаторых выпадках існуе амаль поўная аднадушнасьць у традыцыях, і ў іншых выпадках, існуюць самыя розныя і непасьлядоўныя апісаньні.
Юда Іскарыёт, першапачаткова адзін з дванаццаці, памёр пасьля суда над Ісусам. Мацьвея 27:5 кажа, што ён павесіўся, а Дзеі 1:18 удакладняюць, што цела Юды ўпала, расчыніліся, і яго «вантробы выпалі». Мацьвій быў абраны на яго месца, як адзін з дванаццаці.
Магілы апосталаў
рэдагавацьЗ адзінаццаці апосталаў (без уліку Юды Іскарыёта) згодна з хрысьціянскай традыцыяй вызначаны пахаваньні толькі сямі:
-
Кляштар Сьв. Барталамея каля Башкале, Турцыя. Лічыцца, што кляштар пабудаваны на месьце пакутніцкай сьмерці Барталамея