Эвангелісты

чатыры аўтары Дабравесьцяў

Эвангелі́сты (па-грэцку: εύαγγελιστής — які апавяшчаюць пра добрую вестку) — апосталы, аўтары чатырох кананічных ЭвангельляўМацьвей, Марк, Лука й Ян.

Чатыры эвангелісты (мініятура Ахенскага Эвангельля, каля 820 году)
Эвангеліст Сымбаль Эвангельле Род дзейнасьці
Матфей
Анёл
Эвангельле паводле Мацьвея Мытар (зборшчык падаткаў). Прапаведаваў у Этыёпіі, дзе прыняў пакутніцкую сьмерць каля 60 году (паводле іншых дадзены быў пакараны ў малаазійскім горадзе Гераполісе).
Марк
Леў
Эвангельле паводле Марка Пляменьнік апостала Варнавы, вучань апостала Пятра. Лічыцца заснавальнікам Александрыйскай царквы й яе першым біскупам. Прыняў пакутніцкую сьмерць у 68 годзе.
Лука
Цялё
Эвангельле паводле Лукі Лекар, паплечнік апостала Паўла. Акрамя Эвангельля зьяўляецца аўтарам Дзеяў Апосталаў. Прыняў пакутніцкую сьмерць у грэцкіх Фівах.
Ян
Арол
Эвангельле паводле Яна Малодшы брат апостала Якава, да пакліканьня Ісусам быў рыбаком. Акрамя Эвангельля напісаў Кнігу Адкрыцьцё й тры пасланьні, якія ўвайшлі ў Новы Запавет. Адзіны з апосталаў, які сканаў натуральнай сьмерцю ў старасьці.

У старажытнасьці гэтая назва была больш шырокай; так зваліся ўсе прапаведнікі Эвангельля ці хрысьціянства. Сярод пратэстантаў такое ўжываньне слова захавалася: так завуцца місіянэры й іншыя асобы, якія прапаведуюць хрысьціянства, што заключаецца ў Эвангельлях. У старажытнай хрысьціянскай царкве была адменная ступень ці пасада эвангелістаў адмыслова для пропаведзі Эвангельля сярод юдэяў і язычнікаў.