Рэгіянальная газета
«Рэгіяна́льная газе́та» — беларуская газэта, якая выдаецца з 28 красавіка 1995 году[1]. Рэгіён распаўсюджваньня — былы цэнтар Вялейскай вобласьці, а пасьля Маладэчанскай вобласьці — частка колішняй Віленшчыны. Выданьне аб’ядноўвае інфармацыйную прастору чатырох раёнаў Менскай вобласьці (Маладэчанскі, Вялейскі, Мядзельскі і Валожынскі) і трох раёнаў Гарадзенскай вобласьці (Смаргонскі, Ашмянскі, Астравецкі). Падпісныя індэксы на «Белпошце» 63212, 632122.
«Рэгіянальная газета» | |
Тып | тыднёвік (пятніца) |
---|---|
Фармат | 24 старонкі, фармат А3 |
Уладальнік | Аляксандар Манцэвіч, Ніна Манцэвіч |
Выдавец | ТАА "Рэдакцыя газеты "Рэгіянальная газета"" |
Галоўны рэдактар | Аляксандар Манцэвіч |
Заснаваная | 28 красавіка 1995 (29 гадоў таму) |
Мова | беларуская |
Штаб-кватэра | Маладэчна, Вялікі Гасцінец, 68 а, 222310 |
Наклад | 6250 (№18 (940), 3 траўня 2013) |
ISSN | 1992-7155 |
Афіцыйны сайт | www.rh.by |
Рэгістрацыйныя зьвесткі | Пасьведчаньне аб рэгістрацыі №731 ад 10 кастрычніка 2009 году, выдадзенае Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь |
У рамках пагрому незалежных беларускіх мэдыя(be) 19 ліпеня 2021 году адбыліся ператрусы ў рэдакцыі і журналістаў, галоўнага рэдактара дапыталі[2]. Падставы былі невядомыя, у журналістаў забралі тэхніку[3]. 22 ліпеня рэдакцыя паведаміла, што прыпыняе выпуск газэты на паперы[4].
Выходныя звесткі
рэдагаваць24-х палосны тыднёвік фармату А3, наклад (студзень 2013) 6250 асобнікаў.
Гісторыя
рэдагаваць«Рэгіянальная газета» («РГ») была першым масавым недзяржаўным выданьнем у рэгіёне[5]. Спачатку газэта выходзіла на 4 старонках, паступова набірала аб’ём, паляпшала якасьць інфармацыі і сваё афармленьне, стаўшы аўтарытэтным мясцовым выданьнем[6]. Адзін зь нешматлікіх беларускамоўных рэгіянальных СМІ ў Беларусі[7].
На старонках газэты і на сайце выданьня[8] публікаваліся навукоўцы і краязнаўцы:
- Адам Мальдзіс,
- Генадзь Каханоўскі (пасьмяротныя публікацыі)[9]
- Анатоль Рогач,
- Анатоль Капцюг,
- Алесь Карлюкевіч,
- Сымон Барыс,
- Міхась Казлоўскі,
- Мікола Капыловіч [10]
- Сяргей Чыгрын,
- Уладзімер Содаль,
- Вольга Коласава,
- Барыс Бароўскі,
- Аляксандар Зайцаў,
- Натальля Іванова,
- Сяргей Верамейчык,
- Алена Саламевіч,
- Уладзімер Прыхач,
- Міхаіл Міхалевіч,
- Анатоль Сьцебурака[11],
- Валянцін Ількевіч[11],
- Стэфан Плавінскі
Неаднойчы «РГ» станавілася ініцыятарам грамадзянскіх і культурных акцыяў. Адна самая істотная зь іх — штогодні рэгіянальны конкурс самадзейных выканаўцаў «Адна зямля». «РГ» выступіла заснавальнікам яго разам з аддзеламі культуры раёнаў рэгіёну. Цяпер гэта адзін з самых папулярных рэгіянальных конкурсаў у Беларусі.
Некалькі разоў газэта падвяргалася рэпрэсіям. У 2004 годзе яна вымушаная была прыпыніць выхад пасьля адпаведнага загаду міністра інфармацыі[12]. 16 траўня 2006 г. распаўсюджаньне газэты аднавілася праз шапікі «Белсаюздруку» Менскай вобласьці пасьля зваротаў чытачоў з Маладэчна і Вялейкі[13].
Сёньняшні дзень
рэдагавацьСёньня «РГ» выходзіць кожную пятніцу на 24 старонках, мае інтэрнэт-вэрсію, дзе публікуецца інфармацыя, а таксама рэкляма і аб’явы з усяго рэгіёну.
«Рэгіянальная газета» — недзяржаўнае выданьне, якое не зьяўляецца выразьнікам інтарэсаў і пазыцыяў якой-кольвек палітычнай партыі, рэлігійнай канфэсіі, органаў улады. У сваіх публікацыях паказвае супрацьлеглыя пункты гледжаньня, пазьбягаючы тэндэнцыйнасьці.
Уваходзіць у склад «Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы „Аб’яднаныя Масмедыі“».
«Рэгіянальная газета» ў сеціве
рэдагавацьУпершыню «Рэгіянальная газета» стварыла свой сайт у сакавіку 2000 году[14]. Стваральнік — маладачанец Дзьмітры Бараноўскі. Інтэрнэт-старонка выданьня была адным зь першых падобных рэсурсаў у рэгіёне. Да 2009 году інтэрнэт-вэрсія газэты неістотна адрозьнівалася па зьмесьце ад папяровай вэрсіі выданьня. У асноўным публікацыі, зьмешчаныя ў сеціве, паўтаралі старонкі тыднёвіка. Зьмест сайту абнаўляўся 1 раз на тыдзень.
Пасьля запуску абноўленай вэрсіі сайту 15 траўня 2009 году на новым адрасе палітыка выданьня адносна зьместу і рэгулярнасьці падачы інфармацыі зьмянілася. З гэтага часу сайт публікуе навіны штодня, што робіць немагчымым разьмяшчэньне многіх зь іх у тыднёвіку з прычыны страты актуальнасьці.
25 лістапада 2009 году тыднёвік быў адзначаны дыплёмам інстытуту FOJO, Швэцыя, за найлепшы рэдызайн Інтэрнэт-сайту.[15]
Адной з прыкмет сайту «Рэгіянальнай газеты» стала яго мультымедыйнасьць. Тут публікуюцца фотарэпартажы, аўдыёзапісы, відэа. 1 траўня 2013 году рэдакцыя правяла сваю першую он-лайн-трансьляцыю[16] з вуліцаў Маладэчна. 13 мая 2013 году ў прамым інтэрнэт-этэры прайшоў круглы стол[17], прысьвечаны праблемам мясцовага футболу.
Асноўныя рубрыкі і разьдзелы газеты
рэдагаваць- Адна зямля (культура)
- Базарны дзень (эканоміка)
- Куфэрак (гісторыя)
- Вакол здарэньня
- Грамадзтва
- Сэктар спорту
- Рэкляма і аб’явы
- Тэлетыдзень (праграма тэлебачаньня)
Творчыя праекты
рэдагаваць- Госьць нумара
- Школка дзядзькі Капцюга (аўтар Анатоль Капцюг)
- Дзікая прырода (аўтар Віктар Казлоўскі)
- Думкі ўслых (аўтар Марына Сьліж)
- Цыкл публікацыяў краязнаўца Анатоля Рогача
Журналісты і аўтары ў штаце
рэдагаваць- Зоя Хруцкая, загадчыца аддзелу інфармацыі
- Настасься Роўда, карэспандэнт
- Натальля Тур, карэспандэнт
- Алесь Высоцкі, карэспандэнт па Вялейскім і Мядзельскім раёнах
- Марыя Берасьнева, стыльрэдактар
Аўтары
рэдагаваць- Сяргей Гайковіч, спартовы аглядальнік
- Аляксандра Парахня
- Вольга Юркевіч
Узнагароды, адзнакі
рэдагаваць- Дыплём інстытуту FOJO, Швэцыя, за найлепшы рэдызайн Інтэрнэт-сайту[15]
- Другое месца ў намінацыі «Дэбют» конкурсу «Вольнае слова» (2013) у журналісткі Зоі Хруцкай [18]
- Дыплём за перамогу ў намінацыі «Лепшы тлумачальны артыкул» конкурсу «Лепшая рэгіянальная газэта году 2013», арганізаванага Асацыяцыяй выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя Мас-мэдыі» [19]
- Другое месца ў намінацыі «Лепшая рэгіянальная газэта году» конкурсу «Лепшая рэгіянальная газэта году 2013», арганізаванага Асацыяцыяй выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя Мас-мэдыі» [19]
Літаратура
рэдагаваць- Манцэвіч Алесь. «Рэгіянальная газета» — газета беларускага сэрца // Свая газета. 2013. Дапаможнік журналіста мясцовай прэсы. — Мн.: 2013. — Стар. 65—70.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Аб «Рэгіянальнай газеце»
- ^ "Рэгіянальная газета" прыпыняе выхад друкаванага выдання (бел.). Эўрапейскае радыё для Беларусі (2021-07-22). Праверана 2021-07-23 г. Архіўная копія ад 2021-07-23 г.
- ^ Молодеченская «Региональная газета» прекращает выпуск печатной версии издания (рас.). Мэдыязона (2021-07-22). Праверана 2021-07-23 г. Архіўная копія ад 2021-07-23 г.
- ^ АА. (2021-07-22) «Рэгіянальная газета» прыпыніла выпуск на паперы (бел.). Белсат. Праверана 2021-07-23 г. Архіўная копія ад 2021-07-23 г.
- ^ "Рэгіянальная перыёдыка Беларусі на шляху станаўлення. Уладзімір Касько, Беларускі дзяржаўны універсітэт
- ^ «Тут і сёння». Анатоль Гуляеў, медыяэксперт
- ^ «Куды ні плюнь — „акупацыйная“ прэса!». Аляксандр Класкоўскі, кіраўнік аналітычных праектаў інфармацыйнай кампаніі БелаПАН, медыяэксперт
- ^ Анлайн-версія «Рэгіянальнай газеты»
- ^ Генадзь Каханоўскі. «Мемуарная літаратура і краязнаўства» //«Рэгіянальная газета», 7 студзеня 2000 г., № 1 (246), 4 лютага 2000 г., № 5 (250),
- ^ Мікола Капыловіч. «Спадчына Уладзіміра Зянько» //«Рэгіянальная газета», 4 лютага 2000 г., № 5 (250),
- ^ а б Зніклыя скарбы Напалеона. Таямніца возера Вула (1812—2012) ля Вілейкі
- ^ Прыпыненая недзяржаўная «Рэгіянальная газета» // Праваабарончы цэнтар «Вясна», 29 верасьня 2004 г. Праверана 15 траўня 2013 г.
- ^ «Рэгіянальная газета» вярнулася ў кіёскі «Белсаюздруку» // Наша Ніва, 16 траўня 2006 г. Праверана 15 траўня 2013 г.
- ^ Асаблівасці газетнай WEB-старонкі //«Рэгіянальная газета», 31 сакавіка 2000 г., № 13 (258)
- ^ а б Дыплём інстытуту FOJO, Швэцыя
- ^ Першая анлайн-трансляцыя: 1 мая ў Маладзечне
- ^ Круглы стол па маладзечанскім футболе АНЛАЙН
- ^ Віншуем пераможцаў «Вольнага слова» // Беларуская асацыяцыя журналістаў, 3 траўня 2013 г. Праверана 15 траўня 2013 г.
- ^ а б Ваша «Рэгіянальная газета» − з найлепшых у Беларусі//«Рэгіянальная газета»