Рычоў

вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Рычо́ў[2]вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці, на левым беразе ракі Сьцьвігі, за 8 км на поўдзень ад Турава. Рычоў уваходзіць у склад і зьяўляецца цэнтрам Рычоўскага сельсавету.

Рычоў
трансьліт. Ryčoŭ
Першыя згадкі: XV стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жыткавіцкі
Сельсавет: Рычоўскі
Вышыня: 131 м н. у. м.
Насельніцтва: 371 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2353
Паштовы індэкс: 247986
СААТА: 3216844016
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°0′49″ пн. ш. 27°41′51″ у. д. / 52.01361° пн. ш. 27.6975° у. д. / 52.01361; 27.6975Каардынаты: 52°0′49″ пн. ш. 27°41′51″ у. д. / 52.01361° пн. ш. 27.6975° у. д. / 52.01361; 27.6975
Рычоў на мапе Беларусі ±
Рычоў
Рычоў
Рычоў
Рычоў
Рычоў
Рычоў

Гісторыя

рэдагаваць

У летапісных крыніцах Рычоў вядомы з XV стагодзьдзя. У XV—XVIII стагодзьдзях вёска ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 году — у складзе Расейскай імпэрыі.

З 1922 году ўваходзіць у склад і зьяўляецца цэнтрам Рычоўскага сельсавету Тураўскай воласьці Мазырскага павету (да 17 ліпеня 1924 году) Беларускай ССР, з 20 жніўня 1924 году — Тураўскага (з 17 красавіка 1962 году — Жыткавіцкага) раёну Мазырскай акругі (17 ліпеня 1924 году — 26 ліпеня 1930 году, 21 чэрвеня 1935 году — 20 лютага 1938 году), з 20 лютага 1938 году — Палескай (з 8 студзеня 1954 году — Гомельскай) вобласьці[3].

Зь ліпеня 1941 году па 5 ліпеня 1944 году вёска была акупаваная нямецкімі захопнікамі. У гады Вялікай Айчыннай вайны тут дзейнічала патрыятычнае падпольле.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XX стагодзьдзе: 1924 год — сяло: 90 двароў, 511 жыхароў; 1994 год — вёска: 236 двароў, 568 жыхароў; 1999 год — 555 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 524 жыхары, 217 двароў[4]; 2010 год — 427 жыхароў; 2018 год — 371 жыхар, 164 двары[1]

Геаграфія

рэдагаваць

Паблізу вёскі ёсьць балоты Асова, Бусовішча.

Інфармацыя для турыстаў

рэдагаваць

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Царква Сьв. Міхала Арханёла (Міхалаўская царква), пабудаваная ў 1814 годзе.

Ленінская, Набярэжная, Пралетарская, Садовая, Школьная, Юбілейная, Юбілейны завулак.

  1. ^ а б Сацыяльна-дэмаграфічная карта Рычоўскага сельсавету па стане на 1 студзеня 2018 году(недаступная спасылка) (рас.) / Афіцыйны сайт Жыткавіцкага раённага выканаўчага камітэту
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 182
  3. ^ Рычевский сельский Совет депутатов и исполнительный комитет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
  4. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9. С. 510

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць