Рыжок
Рыжок[2][3] — шапкавы базыдыяльны грыб з роду малачай сямейства сыравежкавых.
Рыжок | |
2009 год | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Грыбы |
Падцарства | Найвышэйшыя грыбы |
Аддзел | Базыдыяльныя грыбы |
Кляса | Печурыцападобныя |
Атрад | Сыравежкападобныя[1] |
Сямейства | Сыравежкавыя |
Род | Малачай |
Бінамінальная намэнклятура | |
Lactarius deliciosus Сэмюэл Грэй | |
Быў пашыраны ў Амэрыцы і Эўразіі. У Беларусі трапляліся 2 формы рыжка: хваёвы — ў хваёвых лясах і яловы — ў ельніках. Пладаносіў у ліпені—кастрычніку. Быў каштоўным ядомым грыбам[4][5]. Іншыя назвы: рыжык і дэлікатэсны або смачны малачай[6].
Выгляд
рэдагавацьАкругла-пукатая і аранжава-чырвоная шапка рыжыка з загнутым уніз краем і і канцэнтрычнымі, больш цёмнымі аранжавымі зонамі мела прамер да 13 см. У яловага рыжыка шапка мела сінявата-зямлістае адценьне. Потым шапка станавілася шырокалейкападобнай з роўным краем і выцьвітала з узростам. Жоўта-аранжавыя і прырослыя да ножкі пласьцінкі пры націсканьні зелянелі[4]. Шчыльная і аранжавая мякаць зелянела на зломе і мела смалісты пах і смак[7]. Аранжава-жоўты і няедкі малочны сок зелянеў на паветры. Цыліндрычная і ўнутры белая ножка мела аднолькавае з пласьцінкамі адценьне і зелянела пры дакрананьні. Шырокаэліпсоідныя і бародаўчатыя споры мелі сьветла-крэмавае адценьне[4].
У харчаваньні
рэдагавацьРыжкі спажывалі марынаванымі, салёнымі і сьвежымі[4]. Таксама іх варылі, смажылі і тушылі цягам 30 хвілінаў. Рыжок багаты на амінакісьлі, вітаміны і жалеза. Таксама ён зьмяшчаў супрацьвірусны антыбіётык лахтаравісьлін. Ужыцьцё рыжкоў спрыяла зьніжэньню халестэрыну і роўню цукру, нармалізацыі артэрыяльнага ціску і частасьці сэрцавых скарачэньняў[8].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. Русулальныя грыбы (ключ 6) // Грыбы і грыбная кулінарыя. — Менск: Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — С. 123. — 392 с.
- ^ Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. Беларускія назвы грыбоў // Грыбы і грыбная кулінарыя: энцыкл. даведнік / адказн. В.М. Радзевіч. — Менск: Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — С. 369. — 392 с. — 1000 ас. — ISBN 985-6081-34-3
- ^ Язэп Троська. рыжик — Agaricus deliciosus Lustr. — рыжок // Слоўнік лясных тэрмінаў / рэд. Якуб Шамоль, Амбросій Хацяновіч, Часлаў Бялюнас і Пётар Санько. — Менск: Інбелкульт, 1926. — 80 с. — (Беларуская навуковая тэрміналёгія).
- ^ а б в г Вольга Гапіенка. Рыжык // Энцыкляпэдыя прыроды Беларусі ў 5 тамах / гал.рэд. Іван Шамякін. — Менск: Беларуская савецкая энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1985. — Т. 4. Недалька — Стаўраліт. — С. 392. — 599 с. — 10 000 ас.
- ^ Галіна Сяржаніна. Страўныя грыбы // Грыбы і грыбная кулінарыя. — Менск: Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — С. 319. — 392 с.
- ^ Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. Агульны сьпіс вышэйшых грыбоў на Беларусі // Грыбы і грыбная кулінарыя. — Менск: Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — С. 211. — 392 с.
- ^ Рыжык // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — С. 495. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0216-4
- ^ Юлія Ваўчок. Што шукаць у лесе // Партал «Слушна», 21 верасьня 2022 г. Праверана 26 кастрычніка 2022 г.
Гэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |