Тацяна Караткевіч

(Перанакіравана з «Тацьцяна Караткевіч»)

Таця́на Мікала́еўна Каратке́віч (нар. 8 сакавіка 1977 году, Менск, БССР) — беларускі палітычны дзяяч, сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і грамадзкага аб’яднаньня «Гавары праўду!». Кандыдат на пасаду прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь на выбарах 2015 году.

Тацяна Караткевіч
Фота Тацяны Караткевіч 2015 году
Фота Тацяны Караткевіч 2015 году
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 8 сакавіка 1977 (47 гадоў)
Менск
Партыя: БСДП (Г), «Гавары праўду!»
Дзеці: сын Елісей
Бацька: Мікалай
Адукацыя: факультэт псыхалёгіі БДПУ, магістратура БДУ

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзілася 8 сакавіка 1977 году ў Менску. Бацька Тацяны Караткевіч родам зь вёскі Вугалеўшчына Талачынскага раёну, памёр[1], маці Наталя Мікітаўна Халецкая[2] працуе на заводзе Амкадар. Тацяна Караткевіч скончыла 62-ю сярэднюю школу. Вышэйшую адукацыю атрымала ў БДПУ. У часе навучаньня ўступіла ў моладзевае крыло Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі. Пасьля заканчэньня БДПУ працавала там выкладчыцай псыхалёгіі. У часе выбараў Прэзыдэнта Беларусі ў 2001 годзе была сябрам ініцыятыўнае групы Сямёна Домаша. У часе выбараў Прэзыдэнта Беларусі ў 2006 годзе ўваходзіла ў ініцыятыўныя групы Аляксандра Казуліна. У 2012 годзе скончыла магістратуру БДУ. Займалася роварным спортам, уваходзіла ў моладзевую зборную СССР па гэтым відзе спорту[3]. На прэзыдэнцкіх выбарах у 2010 годзе была даверанай асобай Уладзімера Някляева[4]. На выбарах дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь у 2012 годзе балятавалася па Кальварыйскай выбарчай акрузе г. Менску. Дырэктар сацыяльнай установы «Сямейная пляцоўка». Былы[5] муж Віталь Мікалевіч Караткевіч[2] родам з Магілёва, тры гады вучыўся ў машынабудаўнічым у Магілёве, працуе будаўніком у прыватнай кампаніі[6], раней працаваў сьлесарам мэханазборачных работ[7]. Ёсьць сын Елісей (2002-2003 г. нараджэньня)[3][8].

Тацяна Караткевіч была вылучана арганізацыяй «Гавары праўду!» і падтрымана партыяй БНФ, таксама яе падтрымалі арганізацыі, якія ўваходзяць у кааліцыю «Народнага рэфэрэндуму», сярод якіх рух «За Свабоду». 16 ліпеня ЦВК зарэгістравала ініцыятыўную групу Тацяны Караткевіч, у якую ўвайшлі 1993 чалавекі. 10 верасьня зарэгістраваная кандыдаткай у Прэзыдэнты Беларусі, у лік давераных асобаў увайшлі 28 чалавек[9].

Перадвыбарная праграма Тацяны Караткевіч прадугледжвае

  1. разьвіцьцё страхавой і прыватнай мэдыцыны пры захаваньні магчымасьці атрымаць бясплатнае мэдычнае абслугоўваньне;
  2. адмену аплаты за навучаньне ў дзяржаўных вышэйшых навучальных установах
  3. разьвіцьцё прыватных пэнсійных фондаў[10]

Паводле афіцыйных вынікаў, на выбарах атрымала паразу. За яе аддалі галасы 4,44% выбаршчыкаў (другое месца).

Пасьля 2015 году

рэдагаваць

У 2020 годзе Тацьцяна Караткевіч узначаліла ініцыятыўную групу па вылучэньні сустаршыні «Гавары праўду!» Андрэя Дзьмітрыева ў кандыдаты на прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году. У 2024 годзе Караткевіч атрымала 15 сутак адміністрацыйнага арышту па палітычным артыкуле за «забароненую» фатаграфію ў яе сацыяльных сетках[11].

  1. ^ Владимир Журавок (8 ліпеня 2015) Татьяна Короткевич: «Я против игры в русскую рулетку». Свободные новости. Снплюс.
  2. ^ а б Сведения о доходах за 2014 год и об имуществе кандидата в Президенты Республики Беларусь Короткевич Т. Н., ее супруга и матери (рас.). Центральная комиссия Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов. Архіўная копія ад 15 верасьня 2015 г.
  3. ^ а б Біяграфія Тацяны Караткевіч (рас.). сайт арганізацыі «Гавары Праўду».
  4. ^ Татьяна Короткевич (рас.). Белорусская деловая газета.
  5. ^ Татьяна Короткевич: я развелась, чтобы всем моим близким было лучше (рас.). Салідарнасьць. Архіўная копія ад 2018-10-10 г.
  6. ^ Кандидат в президенты Татьяна Короткевич показала квартиру, в которой живет с мамой, мужем и сыном (рас.) REALTY.TUT.BY Архіўная копія ад 2016-03-05 г.
  7. ^ Шестакова, О. (2 кастрычніка 2015) Татьяна Короткевич: Поначалу то, что я женщина, воспринимали как слабость. К счастью, это закончилось. Комсомольская правда.
  8. ^ Елена Васильева. (31 жніўня 2012) Наш округ. Татьяна Короткевич.. БелГазета.
  9. ^ Давераныя асобы кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Караткевіч Таццяны Мікалаеўны Архіўная копія
  10. ^ За мірныя перамены (Перадвыбарная праграма кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Таццяны Караткевіч) zviazda.by 24 верасьня 2015
  11. ^ Экс-кандидатку в президенты Татьяну Короткевич арестовали на 15 суток — «Наша Нiва» (рас.) Reform.news(be)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Тацяна Караткевічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў