Аляксей Янукевіч

беларускі палітык

Аляксей Антонавіч Янукевіч (нарадзіўся 30 чэрвеня 1976 году ў Менску) — беларускі палітык, старшыня Партыі БНФ (2009—2017).

Аляксей Янукевіч
3-ці Старшыня Партыі БНФ
2009 — цяперашні час
Папярэднік: Лявон Баршчэўскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 30 чэрвеня 1976 (48 гадоў)
Сьцяг Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Менск, БССР
Партыя: Партыя БНФ
Адукацыя:

Біяграфія

рэдагаваць

У 1997 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт па спэцыялізацыі «кіраваньне зьнешнеэканамічнай дзейнасьцю»; вучыўся ў асьпірантуры БДЭУ (2003—2004). Працаваў выкладнікам эканомікі ў Нацыянальным дзяржаўным гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа (2002—2003), намесьнікам генэральнага дырэктара сумеснага прадпрыемства «Аркадзія» (2004—2005).

З 1996 году — сябра Партыі БНФ. Быў дэлегатам устаноўчага сойму «Маладога Фронту» (1997), сябрам Цэнтральнай рады (1997—2000), намесьнікам старшыні (1999—2000), выконваў абавязкі старшыні МФ у часе, калі тагачасны кіраўнік арганізацыі Павал Севярынец быў зьняволены.

З 1999 году сябра Сойму Партыі БНФ, у 2004 годзе абраны намесьнікам старшыні Партыі. Вылучаўся кандыдатам у дэпутаты на выбарах у мясцовыя Саветы 2003 і 2007 гадоў, у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь — у 2004 і 2008. Пад час прэзыдэнцкіх выбараў быў даверанай асобай Аляксандра Мілінкевіча, адзінага кандыдата ад АДС.

У 2009 годзе быў абраны старшынём Партыі БНФ.

10 верасьня 2011 году, на чарговым зьезьдзе БНФ, быў ізноў перавыбраны старшынём Партыі БНФ[1] (135 «за» і 18 «супраць»).

На прэзыдэнцкіх выбарах 2015 году ўвайшоў у ініцыятыўную групу Тацьцяны Караткевіч[2], якую падтрымала Партыя БНФ.

У 2017 у сувязі з унясеннем зменаў у статут, якія абмежавалі колькасць магчымых тэрмінаў на пасадзе старшыні партыі, сыйшоў з пасады. 30 верасня 2017 году на XVIII справаздачна-выбарчым з’ездзе Партыі БНФ абраны намеснікам старшыні Партыі БНФ[3].

Валодае ангельскай, нямецкай, польскай мовамі.

Узнагароды й прэміі

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць