Рудзішкі (Варнянскі сельсавет)
Ру́дзішкі[2] (таксама — Рудзі́шкі[2]) — вёска ў Беларусі, каля ракі Тартаку. Уваходзяць у склад Варнянскага сельсавету Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Рудзішкі лац. Rudziški | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Астравецкі |
Сельсавет: | Варнянскі |
Насельніцтва: | 16 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1591 |
СААТА: | 4246804157 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°46′6″ пн. ш. 25°52′25″ у. д. / 54.76833° пн. ш. 25.87361° у. д.Каардынаты: 54°46′6″ пн. ш. 25°52′25″ у. д. / 54.76833° пн. ш. 25.87361° у. д. |
± Рудзішкі |
Назва
рэдагавацьГрода, Рода або Руда (Hrodo, Roda, Ruodo) — імя германскага паходжаньня[3].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[4], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[5]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[6].
Гісторыя
рэдагаваць26 лютага 2013 году вёску перадалі зь ліквідаванага Трокеніцкага ў Варнянскі сельсавет[7].
Насельніцтва
рэдагаваць- 1999 год — 24 чалавекі
- 2009 год — 16 чалавек[1]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 81—82.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 886.
- ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
- ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Островецкого района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 224 (рас.)