Рудзішкі (Ашмянскі раён)

вёска ў Ашмянскім раёне

Ру́дзішкі[2] — вёска ў Беларусі, каля ракі Мерачанкі. Уваходзяць у склад Мураванаашмянкоўскага сельсавету Ашмянскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Знаходзяцца ў пагранічнай зоне[3].

Рудзішкі
лац. Rudziški
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Ашмянскі
Сельсавет: Мураванаашмянкоўскі
Насельніцтва: 59 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1593
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°26′54″ пн. ш. 25°40′27″ у. д. / 54.44833° пн. ш. 25.67417° у. д. / 54.44833; 25.67417Каардынаты: 54°26′54″ пн. ш. 25°40′27″ у. д. / 54.44833° пн. ш. 25.67417° у. д. / 54.44833; 25.67417
Рудзішкі на мапе Беларусі ±
Рудзішкі
Рудзішкі
Рудзішкі
Рудзішкі
Рудзішкі
Рудзішкі

Грода, Рода або Руда (Hrodo, Roda, Ruodo) — імя германскага паходжаньня[4].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[5], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[6]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[7].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1999 год — 88 чалавек
  • 2009 год — 59 чалавек[1]
  1. ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 106.
  3. ^ Пералік населеных пунктаў, разьмешчаных у пагранічнай зоне. Сайт пагранічнага камітэту
  4. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 886.
  5. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  6. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  7. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.