Эрэдывізія
Эрэдывізія (па-нідэрляндзку: Eredivisie) — найвышэйшая футбольная ліга ў Нідэрляндах. Заснаваная ў 1956 годзе. У пэрыяд з 1990 па 1999 гады спаборніцтвы насілі назву «ПТТ Тэлекомпэтыцыя» (нід. PTT Telecompetitie) у гонар спонсара PTT Telecom. У 1999 годзе назву лігі зьмянілі на KPN Telecompetitie, а ў 2000 годзе — на KPN Eredivisie. З 2002 па 2005 гады ліга называлася Эрэдывізія Галяндзкае казіно (нід. Holland Casino Eredivisie). У ходзе сэзону 2005—2006 гадоў спонсарам лігі выступіла лятарэя Sponsorloterij. Аднак, паводле закону ейная назва не магла быць выкарыстана для найменьня лігі.
Эрэдывізія | |
Краіна | Нідэрлянды |
---|---|
Канфэдэрацыя | УЭФА |
Заснаваная | 1956 |
Колькасьць камандаў | 18 |
Вылет у | Першы дывізіён |
Узровень ў пірамідзе | Узровень 1 |
Хатнія кубкі | Кубак Нідэрляндаў, Кубак Ёгана Кройфа |
Міжнародныя кубкі |
Ліга чэмпіёнаў, Ліга Эўропы, Ліга канфэрэнцыяў |
Дзейны чэмпіён | ПСВ Эйндговэн — 25-ы тытул (2023—2024) |
Найбольш пасьпяховы клюб | Аякс — 36 тытулаў |
ТБ-партнэры | Fox Sports Eredivisie, NOS |
Вэб-сайт | eredivisie.nl |
Сэзон 2024—2025 гадоў |
Найвышэйшая ліга складаецца з 18 камандаў. На працягу чэмпіянату кожная каманда гуляе зь іншай па два разы: адна гульня дома, другая ў гасьцёх. Па завяршэньні сэзону каманда з найгоршым вынікам спускаецца да другога ўзроўню чэмпіянату, у першы дывізіён. У сваю чаргу пераможца першай лігі аўтаматычна займае месца каманды, якая выбыла. Дзьве перадапошнія каманды праходзяць праз сыстэму плэй-оф для таго каб вырашыць хто спусьціцца ў Ээрстэдывізію. Плэй-оф гуляюць у дзьвюх групах. Кожная група зьмяшчае адну каманду з Эрэдывізіі й па тры каманды, якія былі найлепшымі ў сэзоне ў Ээрстэдывізіі. Кожная каманда гуляе па два матчы: адзін дома й адзін у гасьцёх. Пераможцы групаў пачынаюць наступны сэзон у Эрэдывізіі, а астатнія тры каманды групы спускаюцца да Ээрстэдывізіі.
Футбольная каманда «Аякс» з Амстэрдаму мае найбольшую колькасьць перамогаў у Эрэдывізіі — 36. Клюб «ПСВ Эйндговэн» атрымліваў перамогу ў лізе 25 разоў, а ратэрдамскі «Фэеноорд» — 16 разоў.
Чэмпіёны
рэдагавацьСэзон | Пераможца | 2 месца |
---|---|---|
1897-98 | РАП Амстэрдам | Вітэс |
1898-99 | РАП Амстэрдам | Вітэс |
1899-00 | ХВВ Дэн Хааг | Вікторыя Вагенінген |
1900-01 | ХВВ Дэн Хааг | Вікторыя Вагенінген |
1901-02 | ХВВ Дэн Хааг | Вітэс |
1902-03 | ХВВ Дэн Хааг | Вітэс |
1903-04 | ХБС Дэн Хааг | Веласітас Брэда |
1904-05 | ХВВ Дэн Хааг | ПВВ Энсхэдэ |
1905-06 | ХБС Дэн Хааг | ПВВ Энсхэдэ |
1906-07 | ХВВ Дэн Хааг | ПВВ Энсхэдэ |
1907-08 | Квік Дэн Хааг | ВУД Дэвентэр |
1908-09 | Спарта (Ратэрдам) | Вілхелміна Дэн Бош |
1909-10 | ХВВ Дэн Хааг | Квік Нэймеген |
1910-11 | Спарта (Ратэрдам) | ГВС Вагенінген |
1911-12 | Спарта (Ратэрдам) | ГВС Вагенінген |
1912-13 | Спарта (Ратэрдам) | Вітэс |
1913-14 | ХВВ Дэн Хааг | Вітэс |
1914-15 | Спарта (Ратэрдам) | Вітэс |
1915-16 | Вілем II | Гоў Эхед |
1916-17 | Гоў Эхед | УВВ Утрэхт |
1917-18 | Аякс | Гоў Эхед |
1918-19 | Аякс | Гоў Эхед |
1919-20 | Бі Квік 1887 | ВАК Ратэрдам |
1920-21 | НАК Брэда | Бі Квік Гронінген |
1921-22 | Гоў Эхед Дэвентэн | Блаў Віт Амстэрдам |
1922-23 | РХК Харлем | Бі Квік Гронінген |
1923-24 | Фэенорд | Стормвогелс Эймейдэн |
1924-25 | ХБС Дэн Хааг | НАК Брэда |
1925-26 | СК Энсхэдэ | МВВ Маастрыхт |
1926-27 | Хэраклес (Альмэла) | НАК Брэда |
1927-28 | Фэенорд | Аякс |
1928-29 | ПСВ | Гоў Эхед |
1929-30 | Гоў Эхед | Аякс |
1930-31 | Аякс | Фэенорд |
1931-32 | Аякс | Фэенорд |
1932-33 | Гоў Эхэд | Фэенорд |
1933-34 | Аякс | КФК Ког ан дэ Зан |
1934-35 | ПСВ | Гоў Эхед |
1935-36 | Фэенорд | Аякс |
1936-37 | Аякс | Фэенорд |
1937-38 | Фэенорд | Хэраклес (Альмэла) |
1938-39 | Аякс | ДВС Амстэрдам |
1939-40 | Фэенорд | Блаў Віт Амстэрдам |
1940-41 | Хэраклес (Альмэла) | ПСВ |
1941-42 | АДА Дэн Хааг | Эйндховэн |
1942-43 | АДА Дэн Хааг | Фэенорд |
1943-44 | Дэ Валевэйкерс | ВІК Дэн Хааг |
1944-45 | Не прыводзіўся | |
1945-46 | Харлем | Аякс |
1946-47 | Аякс | Хэрэнвэн |
1947-48 | БВВ Дэн Бош | Хэрэнвэн |
1948-49 | СВВ Східам | БВВ Дэн Бош |
1949-50 | Лімбургія | Блаў Віт Амстэрдам |
1950-51 | ПСВ | ДВС Амстэрдам |
1951-52 | Вілем II | Дэрмес ДВС Східам |
1952-53 | РКХ Харлем | Эйндховэн |
1953-54 | Эйндховэн | ДОС Утрэхт |
1954-55 | Вілем II | НАК |
1955-56 | Елінвэйк | НАК |
1956-57 | Аякс | Фартуна '54 |
1957-58 | ДОС | Спорт Энсхэдэ |
1958-59 | Спарта | Рапід |
1959-60 | Аякс | Фэенорд |
1960-61 | Фэенорд | Аякс |
1961-62 | Фэенорд | ПСВ |
1962-63 | ПСВ | Аякс |
1963-64 | ДВС | ПСВ |
1964-65 | Фэенорд | ДВС |
1965-66 | Аякс | Фэенорд |
1966-67 | Аякс | Фэенорд |
1967-68 | Аякс | Фэенорд |
1968-69 | Фэенорд | Аякс |
1969-70 | Аякс | Фэенорд |
1970-71 | Фэенорд | Аякс |
1971-72 | Аякс | Фэенорд |
1972-73 | Аякс | Фэенорд |
1973-74 | Фэенорд | Твентэ |
1974-75 | ПСВ | Фэенорд |
1975-76 | ПСВ | Фэенорд |
1976-77 | Аякс | ПСВ |
1977-78 | ПСВ | Аякс |
1978-79 | Аякс | Фэенорд |
1979-80 | Аякс | АЗ |
1980-81 | АЗ | Аякс |
1981-82 | Аякс | ПСВ |
1982-83 | Аякс | Фэенорд |
1983-84 | Фэенорд | ПСВ |
1984-85 | Аякс | ПСВ |
1985-86 | ПСВ | Аякс |
1986-87 | ПСВ | Аякс |
1987-88 | ПСВ | Аякс |
1988-89 | ПСВ | Аякс |
1989-90 | Аякс | ПСВ |
1990-91 | ПСВ | Аякс |
1991-92 | ПСВ | Аякс |
1992-93 | Фэенорд | ПСВ |
1993-94 | Аякс | Фэенорд |
1994-95 | Аякс | Рода |
1995—96 | Аякс | ПСВ |
1996—97 | ПСВ | Фэеноорд |
1997—98 | Аякс | ПСВ |
1998—99 | Фэеноорд | Вілем II |
1999—00 | ПСВ | Гээрэнвээн |
2000—01 | ПСВ | Фэеноорд |
2001—02 | Аякс | ПСВ |
2002—03 | ПСВ | Аякс |
2003—04 | Аякс | ПСВ |
2004—05 | ПСВ | Аякс |
2005—2006 | ПСВ | АЗ |
2006—2007 | ПСВ | Аякс |
2007—2008 | ПСВ | Аякс |
2008—2009 | АЗ | Твэнтэ |
2009—2010 | Твэнтэ | Аякс |
2010—2011 | Аякс | Твэнтэ |
2011—2012 | Аякс | Фэеноорд |
2012—2013 | Аякс | ПСВ |
2013—2014 | Аякс | Фэеноорд |
2014—2015 | ПСВ | Аякс |
2015—2016 | ПСВ | Аякс |
2016—2017 | Фэеноорд | Аякс |
2017—2018 | ПСВ | Аякс |