РАУС
Раённы аддзел унутраных справаў (скарочана РАУС; рас. Районный отдел внутренних дел, РОВД) — падразьдзяленьне Міністэрства ўнутраных справаў у раёнах Беларусі. Заснаваныя ўладамі СССР, адна з асноваў прарасейскага рэжыму Лукашэнкі[1].
У Менску дзейнічаюць раённыя ўпраўленьні ўнутраных справаў (скарочана РУУС, рас. Районное управление внутренних дел, РУВД).
Гісторыя
рэдагавацьПрафэсійная савецкая міліцыя ў Беларусі існуе зь лютага 1918 году, калі ўтварыўся крымінальны вышук БССР. У 1924 годзе адкрыліся першыя раённыя аддзелы НКВД БССР (пазьнейшыя РАУС)[2]. У 1934 годзе яны сталі структурнай часткай НКВД СССР[3]. У Другую сусьветную вайну першыя раённыя аддзелы НКВД адкрыліся ў заходняй частцы Беларусі, занятай савецкімі войскамі. У час вайны з Трэцім Райхам у 1941 годе ўсе аддзелы фактычна спынілі сваё існаваньні з прычыны адыходу савецкіх войскаў зь Беларусі. Аднавілі сваю працу ў 1944 году, калі Беларусь зноў занялі савецкія войскі. Заснаваныя пазьней РАУС зьявіліся ў асноўным з прычыны зьменаў ва ўнутраным тэрытарыяльным падзеле (напрыклад, Ленінскі і Кастрычніцкі пасьля падзелу Горадні на мескія раёны).
Сьпіс РУУС места Менску
рэдагавацьСьпіс дзейных РУУС:
- Кастрычніцкае раённае ўпраўленьне ўнутраных справаў
- Ленінскае раённае ўпраўленьне ўнутраных справаў
- Маскоўскае раённае ўпраўленьне ўнутраных справаў
- Партызанскае раённае ўпраўленьне ўнутраных справаў
- Першамайскае раённае ўпраўленьне ўнутраных справаў
- Савецкае раённае ўпраўленьне ўнутраных справаў
- Фрунзэнскае раённае ўпраўленьне ўнутраных справаў
- Цэнтральнае раённае ўпраўленьне ўнутраных справаў
Сьпіс РАУС Берасьцейскае вобласьці
рэдагавацьСьпіс дзейных РАУС[4]:
- Ленінскі раённы аддзел унутраных справаў м. Берасьця
- Маскоўскі раённы аддзел унутраных справаў м. Берасьця
- Берасьцейскі аддзел унутраных справаў на транспарце
- Берасьцейскі раённы аддзел унутраных справаў
- Баранавіцкі аддзел унутраных справаў на транспарце
- Баранавіцкі гарадзкі аддзел унутраных справаў
- Баранавіцкі раённы аддзел унутраных справаў
- Бярозаўскі раённы аддзел унутраных справаў
- Ганцавіцкі раённы аддзел унутраных справаў
- Дарагічынскі раённы аддзел унутраных справаў
- Жабінкаўскі раённы аддзел унутраных справаў
- Камянецкі раённы аддзел унутраных справаў
- Кобрынскі раённы аддзел унутраных справаў
- Івацэвіцкі раённы аддзел унутраных справаў
- Ляхавіцкі раённы аддзел унутраных справаў
- Маларыцкі раённы аддзел унутраных справаў
- Пінскі гарадзкі аддзел унутраных справаў
- Пінскі раённы аддзел унутраных справаў
- Пружанскі раённы аддзел унутраных справаў
- Столінскі раённы аддзел унутраных справаў
- Янаўскі раённы аддзел унутраных справаў
Сьпіс РАУС Віцебскае вобласьці
рэдагавацьСьпіс дзейных РАУС[5]:
- Кастрычніцкі раённы аддзел унутраных справаў м. Віцебску
- Першамайскі раённы аддзел унутраных справаў м. Віцебску
- Чыгуначны раённы аддзел унутраных справаў м. Віцебску
- Віцебскі аддзел унутраных справаў на транспарце
- Віцебскі раённы аддзел унутраных справаў
- Аршанскі раённы аддзел унутраных справаў
- Бешанковіцкі раённы аддзел унутраных справаў
- Браслаўскі раённы аддзел унутраных справаў
- Гарадоцкі раённы аддзел унутраных справаў
- Глыбоцкі раённы аддзел унутраных справаў
- Докшыцкі раённы аддзел унутраных справаў
- Дрысенскі раённы аддзел унутраных справаў
- Дубровенскі раённы аддзел унутраных справаў
- Лепельскі раённы аддзел унутраных справаў
- Лёзьненскі раённы аддзел унутраных справаў
- Мёрскі раённы аддзел унутраных справаў
- Наваполацкі гарадзкі аддзел унутраных справаў
- Пастаўскі раённы аддзел унутраных справаў
- Полацкі раённы аддзел унутраных справаў
- Расонскі раённы аддзел унутраных справаў
- Сеньненскі раённы аддзел унутраных справаў
- Талачынскі раённы аддзел унутраных справаў
- Ушацкі раённы аддзел унутраных справаў
- Чашніцкі раённы аддзел унутраных справаў
- Шаркоўшчынскі раённы аддзел унутраных справаў
- Шумілінскі раённы аддзел унутраных справаў
Сьпіс РАУС Гарадзенскае вобласьці
рэдагавацьСьпіс дзейных РАУС[6]:
- Кастрычніцкі раённы аддзел унутраных справаў м. Горадні
- Ленінскі раённы аддзел унутраных справаў м. Горадні
- Гарадзенскі аддзел унутраных справаў на транспарце[7]
- Гарадзенскі раённы аддзел унутраных справаў
- Астравецкі раённы аддзел унутраных справаў
- Ашмянскі раённы аддзел унутраных справаў
- Бераставіцкі раённы аддзел унутраных справаў
- Сьвіслацкі раённы аддзел унутраных справаў
- Ваўкавыскі раённы аддзел унутраных справаў
- Вярэнаўскі раённы аддзел унутраных справаў
- Зьдзецельскі раённы аддзел унутраных справаў
- Зэльвенскі раённы аддзел унутраных справаў
- Іўеўскі раённы аддзел унутраных справаў
- Карэліцкі раённы аддзел унутраных справаў
- Лідзкі раённы аддзел унутраных справаў
- Мастоўскі раённы аддзел унутраных справаў
- Наваградзкі раённы аддзел унутраных справаў
- Слонімскі раённы аддзел унутраных справаў
- Смаргонскі раённы аддзел унутраных справаў
- Шчучынскі раённы аддзел унутраных справаў
Сьпіс РАУС Гомельскае вобласьці
рэдагавацьСьпіс дзейных РАУС[8]:
- Кастрычніцкі раённы аддзел унутраных справаў м. Гомля
- Савецкі раённы аддзел унутраных справаў м. Гомля
- Чыгуначны раённы аддзел унутраных справаў м. Гомля
- Гомельскі раённы аддзел унутраных справаў
- Брагінскі раённы аддзел унутраных справаў
- Буда-Кашалёўскі раённы аддзел унутраных справаў
- Веткаўскі раённы аддзел унутраных справаў
- Добрускі раённы аддзел унутраных справаў
- Ельскі раённы аддзел унутраных справаў
- Жлобінскі раённы аддзел унутраных справаў
- Жыткавіцкі раённы аддзел унутраных справаў
- Калінкавіцкі раённы аддзел унутраных справаў
- Кармянскі раённы аддзел унутраных справаў
- Лельчыцкі раённы аддзел унутраных справаў
- Лоеўскі раённы аддзел унутраных справаў
- Мазырскі раённы аддзел унутраных справаў
- Нараўлянскі раённы аддзел унутраных справаў
- Петрыкаўскі раённы аддзел унутраных справаў
- Рагачоўскі раённы аддзел унутраных справаў
- Рудабельскі раённы аддзел унутраных справаў
- Рэчыцкі раённы аддзел унутраных справаў
- Хвойніцкі раённы аддзел унутраных справаў
- Чачэрскі раённы аддзел унутраных справаў
- Шацілавіцкі раённы аддзел унутраных справаў
Сьпіс РАУС і УУС Магілеўскае вобласьці
рэдагавацьСьпіс дзейных РАУС і УУС[9]:
- Кастрычніцкі раённы аддзел унутраных справаў м. Магілева
- Ленінскі раённы аддзел унутраных справаў м. Магілева
- Магілёўскі аддзел унутраных справаў на транспарце
- Магілеўскі раённы аддзел унутраных справаў
- Упраўленьне ўнутраных справаў Бабруйскага гарадзкога выканаўчага камітэта
- Амсьціслаўскі раённы аддзел унутраных справаў
- Асіпавіцкі раённы аддзел унутраных справаў
- Быхаўскі раённы аддзел унутраных справаў
- Бялыніцкі раённы аддзел унутраных справаў
- Глускі раённы аддзел унутраных справаў
- Горацкі раённы аддзел унутраных справаў
- Дрыбінскі раённы аддзел унутраных справаў
- Касьцюковіцкі раённы аддзел унутраных справаў
- Качэрыцкі раённы аддзел унутраных справаў
- Клімавіцкі раённы аддзел унутраных справаў
- Клічаўскі раённы аддзел унутраных справаў
- Краснапольскі раённы аддзел унутраных справаў
- Круглянскі раённы аддзел унутраных справаў
- Крычаўскі раённы аддзел унутраных справаў
- Прапойскі раённы аддзел унутраных справаў
- Хоцімскі раённы аддзел унутраных справаў
- Чавускі раённы аддзел унутраных справаў
- Чэрыкаўскі раённы аддзел унутраных справаў
- Шклоўскі раённы аддзел унутраных справаў
Сьпіс РАУС Менскае вобласьці
рэдагавацьСьпіс дзейных РАУС[10]:
- Менскі раённы аддзел унутраных справаў
- Барысаўскі раённы аддзел унутраных справаў
- Бярэзінскі раённы аддзел унутраных справаў
- Валожынскі раённы аддзел унутраных справаў
- Вялейскі раённы аддзел унутраных справаў
- Ігуменскі раённы аддзел унутраных справаў
- Капыльскі раённы аддзел унутраных справаў
- Клецкі раённы аддзел унутраных справаў
- Койданаўскі раённы аддзел унутраных справаў
- Крупскі раённы аддзел унутраных справаў
- Лагойскі раённы аддзел унутраных справаў
- Любанскі раённы аддзел унутраных справаў
- Маладэчанскі раённы аддзел унутраных справаў
- Мядзельскі раённы аддзел унутраных справаў
- Нясьвіскі раённы аддзел унутраных справаў
- Пухавіцкі раённы аддзел унутраных справаў
- Салігорскі раённы аддзел унутраных справаў
- Слуцкі раённы аддзел унутраных справаў
- Смалявіцкі раённы аддзел унутраных справаў
- Старадароскі раённы аддзел унутраных справаў
- Стаўпецкі раённы аддзел унутраных справаў
- Узьдзенскі раённы аддзел унутраных справаў
Парушэньне закону і катаваньні
рэдагаваць- Існуюць дакумэнтальныя сьведчаньні (відэазапіс), што 10 жніўня 2020 году ва ўнутраным двары Кастрычніцкага РУУС м. Менску супрацоўнікі ставілі на калені і зьбівалі затрыманых удзельнікаў мірных пратэстаў[11].
- Існуюць дакумэнтальныя сьведчаньні (відэазапіс), што 11 жніўня 2020 году на тэрыторыі Мададэчанскага РАУС супрацоўнікі карных сілавых структураў выкідвалі з машыны затрыманых і зьбівалі іх на зямлі. Праўдзівасьць запісу пацьвердзілі ў прэс-службе Мададэчанскага РАУС[12].
- Існуюць дакумэнтальныя сьведчаньні (фотаздымкі), што 8 лістапада 2020 году ва ўнутраным двары Савецкага РУУС м. Менску больш за тры гадзіны трымалі дзясяткі затрыманых удзельнікаў мірных пратэстаў, якія стаялі тварам да сьцяны з паднятымі рукамі за сьпінамі. Згодна з Працэсуальна-выканаўчым кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэньнях фізычная асоба, у дачыненьні да якой ужываецца адміністрацыйнае затрыманьне, тэрмін якога цягнецца больш за тры гадзіны, мусіць утрымліваецца ў месцах, вызначаных органамі, якія вядуць адміністрацыйны працэс. Гэтыя месцы вызначаюцца Правіламі ўтрыманьня фізычных асобаў, у дачыненьні да якіх ужываецца адміністрацыйнае затрыманьне, дзе падаецца вычарпальны сьпіс адпаведных памяшканьняў, сярод якіх няма ўнутраных двароў РУУС[13].
- 11 лістапада 2020 году ў Цэнтральным РУУС м. Менску каля дзьвюх гадзінаў трымалі цяжка зьбітага невядомымі прыхільнікамі Лукашэнкі жыхара Менску Рамана Бандарэнку, у выніку чаго па запозьненай шпіталізацыі ён апынуўся ў вельмі цяжкім стане[14] і на наступны дзень памёр у лякарні[15].
- Паводле сьведчаньняў жыхара Берасьця Сяргея Стракозава, 10 жніўня 2020 году сотні затрыманых удзельнікаў мірных пратэстаў, а таксама выпадковых людзей, больш за тры гадзіны трымалі ў спартовай залі Берасьцейскага РАУС, дзе жорстка зьбівалі[16].
- Паводле сьведчаньняў жыхароў Ліды Яраслава Весяловіча[17] і Ўладзіслава Калышкі[18], 11 жніўня 2020 году затрыманых удзельнікаў мірных пратэстаў, а таксама выпадковых людзей, трымалі ў мыйні Лідзкага РАУС, дзе жорска зьбівалі, аблівалі вадой, абражалі і не выпускалі ў туалет.
- 18 сьнежня 2020 году ініцыятыва BYPOL апублікавала відэа ад 12 жніўня зь некаторымі імёнамі супрацоўнікаў карных сілавых структураў, сярод якіх ёсьць супрацоўніца Партызанскага РУУС м. Менску Ліліяна Жылянкова (рас. Лилиана Жиленкова), на якім відаць, як у спартовай залі Фрунзэнскага РУУС м. Менску затрыманых зьбівалі дручкамі, патрабавалі іх аблізваць, у нецэнзурнай форме з ужываньнем удараў спрабавалі дамагчыся «прызнаньняў» ва ўдзеле на пратэстах у складзе групаў[19].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Бывший следователь: «Власть держится за счет силовых структур, которым щедро платит. Скоро деньги закончатся», Gazeta.by, 24.09.2020 г.
- ^ Гісторыя Бялыніцкага РАУС(недаступная спасылка), УУС Магілеўскага аблвыканкама
- ^ Ільінскі М., Пазднякоў В. Міліцыя // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 143.
- ^ УУС Берасьцейскага аблвыканкама(недаступная спасылка)
- ^ УУС Віцебскага аблвыканкама
- ^ Сьпіс дзейных РАУС(недаступная спасылка)
- ^ Гарадзенскі аддзел унутраных справаў на транспарце(недаступная спасылка)
- ^ УУС Гомельскага аблвыканкама(недаступная спасылка)
- ^ УУС Магілеўскага аблвыканкама(недаступная спасылка)
- ^ УУС Менскага аблвыканкама(недаступная спасылка)
- ^ «Ставили на колени, избивали». Как обращались с задержанными на акциях в одном из РУВД — фото и видео, TUT.BY, 12.08.2020 г.
- ^ Пантелеева Е. «Перегоняли в автозак и били». Читатели присылают видео о том, как силовики обращались с задержанными, TUT.BY, 20.08.2020 г.
- ^ Гуштын А. Внутреннего двора РУВД в списке мест содержания нет. Задержанных часами держали на улице с поднятыми руками, TUT.BY, 9.11.2020 г.
- ^ «Шанцаў зусім мала». Збіты на «плошчы Перамен» Раман Бандарэнка знаходзіцца ў Бальніцы хуткай дапамогі, Наша Ніва, 12 лістапада 2020 г.
- ^ Памёр збіты Раман Бандарэнка з Плошчы перамен, Наша Ніва, 12 лістапада 2020 г.
- ^ «Разложили. Избивали дубинками. Некоторых — до визга». Брестчанин — о том, как провел ночь в спортзале РОВД, TUT.BY, 18.08.2020 г.
- ^ «Хотелось отключиться — но обливали водой и били». Лидчанин — о том, как их избивали на мойке местного РОВД, TUT.BY, 18.08.2020 г.
- ^ «Ползли на локтях, ведь руки за головой». Еще один лидчанин — о том, что творилось на мойке местного РОВД, TUT.BY, 20.08.2020 г.
- ^ Катаваньні пратэстоўцаў у Фрунзэнскім РУУС 12 жніўня. ВІДЭА, Радыё Свабода, 18 сьнежня 2020 г.