Управа ўнутраных справаў Магілёўскага аблвыканкаму
Каардынаты: 53°54′0″ пн. ш. 30°20′43″ у. д. / 53.9° пн. ш. 30.34528° у. д.
Упра́ва ўну́траных спра́ваў Магілё́ўскага аблвыканка́му — абласная ўправа Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласьці.
Управа ўнутраных справаў Магілёўскага аблвыканкаму | |
Абрэвіятура | УУС МАВК |
---|---|
Дэвіз | Служым закону, народу, Айчыне |
Тып | праваахоўная |
Юрыдычны статус | дзяржаўная ўстанова |
Штаб-кватэра | Ленінскі раён, вул. К. Маркса, д. 25[1] |
Месцазнаходжаньне | Магілёў |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Магілёўская вобласьць |
Сяброўства | Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь |
Афіцыйныя мовы | беларуская, расейская |
Начальнік | Ігар Шчарбачэня |
1-ы намесьнік | Аляксандар Германовіч |
Намесьнікі | Уладзімер Рыжанкоў, Натальля Сіманава[2] |
Матчына кампанія | Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт |
Зьвязаныя кампаніі | УУС Бабруйскага гарвыканкаму, Магілёўскі аддзел унутраных справаў на транспарце |
Сайт | mogilev.mvd.gov.by |
Месьціцца ў Магілёве па вуліцы К. Маркса, д. 25. Мае ў падпарадкаваньні раённыя і мескія аддзелы ўнутраных справаў Магілеўскае вобласьці. Начальнік УУС прызначаецца міністрам унутраных справаў. Начальнік УУС мае званьне генэрал-маёр міліцыі.
Склад
рэдагавацьНа 2021 год УУС Магілёўскага аблвыканкаму ўлучала:
- крымінальную міліцыю ў складзе 4-х управаў[3] — 1) крымінальнага вышуку, 2) наркакантролю і супрацьдзеяньня гандлю людзьмі, 3) барацьбы з эканамічнымі злачынствамі, 4) супрацьдзеяньня кібэрзлачыннасьці;
- міліцыю грамадзкай бясьпекі, што ўлучала: 3 управы — 1) аховы правапарадку і прафіляктыкі, 2) дзяржаўнай аўтамабільный інспэкцыі, 3) грамадзянства і міграцыі; 2 аддзелы — 1) апэратыўна-дзяжурнай службы, 2) наглядна-выканаўчай дзейнасьці; 2 бюро — 1) адрасна-даведкавае, 2) пашпартызацыі насельніцтва; спэцыялізаваны ізалятар;
- падразьдзяленьні кадраў і ідэалягічнай працы, у тым ліку: 2 аддзелы — 1) кадраў, 2) ідэалягічнай працы; 2 цэнтры — 1) культурна-выхаваўчай працы, 2) падрыхтоўкі асабістага складу; групу псыхалягічнага забесьпячэньня;
- іншыя 8 падразьдзяленьняў, у тым ліку: 4 управы — 1) 11-я Галоўнай управы барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй, 2) Галоўнай управы ўласнай бясьпекі, 3) Дэпартамэнту аховы, 3) фінансаў і тылу; аддзел абароны дзяржаўных сакрэтаў і дакумэнтацыйнага забясьпячэньня, аддзяленьне інфармацыі і грамадзкіх сувязяў, штаб і інфармацыйны цэнтар[4];
- 25 тэрытарыяльных падразьдзяленьняў, зь іх 21 у раёнах вобласьці, 2 у Кастрычніцкім і Ленінскім раёнах Магілёва, а таксама УУС Бабруйскага гарвыканкаму і Магілёўскі аддзел унутраных справаў на транспарце[5].
Тэрытарыяльныя падразьдзяленьні
рэдагавацьНа 2021 год УУС Магілёўскага аблвыканкаму налічвала 25 тэрытарыяльных падразьдзяленьняў, у тым ліку Магілёўскі аддзел унутраных справаў на транспарце і УУС Бабруйскага гарвыканкаму, Кастрычніцкі і Ленінскі раённыя аддзелы ўнутраных справаў (РАУС) Магілёва, а таксама 21 РАУС у раёнах Магілёўскай вобласьці: Амсьціслаўскі, Асіпавіцкі, Бабруйскі, Быхаўскі, Бялыніцкі, Глускі, Горацкі, Дрыбінскі, Касьцюковіцкі, Клімавіцкі, Клічаўскі, Качэрыцкі, Краснапольскі, Круглянскі, Крычаўскі, Магілеўскі, Прапойскі, Хоцімскі, Чавускі, Чэрыкаўскі і Шклоўскі[5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кантакты // Управа ўнутраных справаў Магілёўскага аблвыканкаму, 2021 г. Праверана 21 лютага 2021 г.
- ^ Кіраўніцтва // Управа ўнутраных справаў Магілёўскага аблвыканкаму, 2021 г. Праверана 21 лютага 2021 г.
- ^ У (8. управление — управа) // Тэрмінолёгія грамадазнаўства. — Менск: Інбелкульт, 1926. — (Беларуская навуковая тэрміналёгія).
- ^ Аб падразьдзяленьні // Управа ўнутраных справаў Магілёўскага аблвыканкаму, 2021 г. Праверана 21 лютага 2021 г.
- ^ а б Тэрытарыяльныя падразьдзяленьні // Управа ўнутраных справаў Магілёўскага аблвыканкаму, 2021 г. Праверана 21 лютага 2021 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Электронны зварот // Управа ўнутраных справаў Магілёўскага аблвыканкаму, 2021 г. Праверана 21 лютага 2021 г.
- Адміністрацыйныя працэдуры ДАІ(недаступная спасылка)
- Навіны(недаступная спасылка)
- Начальнікі УУС Магілёўскага аблвыканкаму