Докшыцкі РАУС
Докшыцкі раённы аддзел унутраных справаў (скарочана: Докшыцкі РАУС) — РАУС у Докшыцкім раёне.
Докшыцкі РАУС | |
Даведка | |
---|---|
Скарот | Докшыцкі РАУС |
Дата ўтварэньня | 1 сьнежня 1991 (32 гады таму) |
Сядзіба | 211720 Беларусь, Віцебская вобласьць, м. Докшыцы, вул. Гайдара, 45 |
Службовыя мовы | расейская беларуская |
Начальнік | Гарбузаў Вадзім Вітальевіч |
Зьвязаныя службы | Докшыцкі райвыканком[1] |
Падпарадкаваны УУС Віцебскага аблвыканкаму. Разьмешчаны па адрасе[2]: 211720 Беларусь, Віцебская вобласьць, м. Докшыцы, вул. Гайдара, 45.
Райаддзел мае крымінальны вышук, дэпартамэнт аховы[3][4].
Докшыцкі РАУС распачаў адміністрацыйныя справы супраць Тацьцяны Смоткінай і Зьмітра Лупача паводле артыкула 22.9 “Парушэньне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі”. Журналістаў хочуць пакараць за матэрыялы, якія выйшлі на “Радыё Рацыя” і тэлеканале “Белсат”. У іх распавядалася пра тое, як мясцовы грамадзкі актывіст Кастусь Шыталь зьбіраў подпісы за стварэньне прыпынку цягніка Менск — Полацак на станцыі Параф’янава. У выніку гэты прыпанак Беларуская чыгунка арганізавала. Справа атрымала шмат станоўчых водгукаў ад мясцовых жыхароў, ды актыўна абмяркоўвалася ў беларускім інтэрнэце[5].
Начальнікам Докшыцкага РАУС быў падпалкоўнік міліцыі Сяргей Каралевіч[6][7]. Ён прыйшоў у РАУС у 1998 годзе зь Менску, дзе вучыўся ў Вышэйшае школе міліцыі. Пачаў рабіць участковым інспэктарам, затым перайшоў у крымінальны вышук[8]. Яго ўзначаліў Сяргей Каралевіч пазьней, а потым заняў пасаду начальніка Докшыцкага РАУС.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Аддзелы Докшыцкага раённага выканаўчага камітэту
- ^ Сядзіба Докшыцкага РАУС
- ^ Ахова Докшыцкае міліцыі
- ^ Сьвята дэпартамэнту Аховы Докшыцкае міліцыі
- ^ Т. Смоткіна і З. Лупач пакараныя Докшыцкімі міліцыянтамі
- ^ [Рэфэрэндум 2022 году
- ^ Найлепшых узнагародзілі ў Докшыцкае міліцыі
- ^ Крымінальны вышук Докшцкага РАУС