Савецкая РУУС (Менск)

(Перанакіравана з «Савецкае РУУС (Менск)»)

Савецкая раённая ўправа унутраных справаў места Менску (скарочана: Савецкая РУУС м. Менску) — РУУС у Савецкім раёне Менску.

Падпарадкоўваецца ГУУС Менгарвыканкаму. Разьмяшчаецца пад адрасам: завулак Якуба Коласа, 3[1].

Катаваньні

рэдагаваць
  • Існуюць дакумэнтальныя сьведчаньні (фотаздымкі), што 8 лістапада 2020 году ва ўнутраным двары Савецкай РУУС м. Менску больш за тры гадзіны трымалі дзясяткі затрыманых удзельнікаў мірных пратэстаў, якія стаялі тварам да сьцяны з паднятымі рукамі за сьпінамі. Згодна з Працэсуальна-выканаўчым кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэньнях фізычная асоба, у дачыненьні да якой ужываецца адміністрацыйнае затрыманьне, тэрмін якога цягнецца больш за тры гадзіны, мусіць утрымліваецца ў месцах, вызначаных органамі, якія вядуць адміністрацыйны працэс. Гэтыя месцы вызначаюцца Правіламі ўтрыманьня фізычных асобаў, у дачыненьні да якіх ужываецца адміністрацыйнае затрыманьне, дзе падаецца вычарпальны сьпіс адпаведных памяшканьняў, сярод якіх няма ўнутраных двароў РУУС[2]. Паводле сьведчаньняў затрыманых, у дачыненьні да іх учыняліся катаваньні[3].
  • Грамадзянін Ізраілю Аляксандар Фруман, якога ў жніўні затрымалі ў Менску на 78 гадзінаў, засьведчыў катаваньні ў Савецкай РУУС. 13 лістапада 2020 году ён падаў заяву ў ізраільскую паліцыю на супрацоўнікаў РУУС з мэтай правядзеньня расьсьледаваньня і прыцягненьня вінаватых да адказнасьці, у тым ліку празь міжнародны вышук[4].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць