Рачэ́нь[1] — вёска ў Любанскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Цэнтар Рачэнскага сельсавету.

Рачэнь
трансьліт. Račeń
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Любанскі
Сельсавет: Рачэнскі
Насельніцтва: 729 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1794
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 52°44′46″ пн. ш. 27°50′30″ у. д. / 52.74611° пн. ш. 27.84167° у. д. / 52.74611; 27.84167Каардынаты: 52°44′46″ пн. ш. 27°50′30″ у. д. / 52.74611° пн. ш. 27.84167° у. д. / 52.74611; 27.84167
Рачэнь на мапе Беларусі ±
Рачэнь
Рачэнь
Рачэнь
Рачэнь
Рачэнь
Рачэнь

Геаграфія

рэдагаваць

Знаходзіцца за 15 км да паўднёвага захаду ад Любані, за 40 км ад чыгуначнай станцыі Урэчча на лініі Асіповічы—Баранавічы, за 167 км ад Менску, на аўтадарозе Любань—Старобін[2].

Гісторыя

рэдагаваць

Вядома з 1566 году як сяло ў Слуцкім княстве Алелькавічаў у маёнтку Ярэмічы, 46 валок зямлі. З 1589 году ўласнасьць купцоў Тышэвічаў, з 1621 — Радзівілаў[2].

З 1795 году вёска Рэчын у Забалоцкай воласьці Бабруйскага павету, карчма. У 1834 годзе вёска ў маёнтку Засмужжа, уласнасьць князя Л. П. Вітгенштэйна. У 1846 годзе 213 моргаў зямлі. У сярэдзіне ХІХ ст. дзяржаўная ўласнасьць. У 1883 годзе 52 двары. Паводле перапісу 1897 году, 114 двароў, хлебазапасны магазын, піцейны дом, школа (станам на 1890 год навучалася 8 хлопчыкаў і 3 дзяўчынкі). У 1908 годзе 176 двароў, земскае народная вучэльня (з 1911)[2].

З 20.08.1924 году цэнтар сельсавету Любанскага раёну Слуцкай акругі, школа (2 арэндныя будынкі, 2 настаўнікі, 116 вучняў)[2].

У 1931 годзе мелася тэлефонная сувязь, дзейнічалі хата-чытальня, гурток ваенных ведаў. У 1932 г. створаны калгас «Пралетарый», які ў 1935 годзе меў паравы млын, ваўначоску, кузьню[2].

У Вялікую Айчынную вайну з 28.06.1941 году вёска акупаваная нямецка-фашыскімі захопнікамі. З лістапада 1941 году ўваходзіла ў Акцябрска-Любанскую партызанскую зону, працаваў сельсавет. Вызвалена 30.06.1944 г.[2]

У 1960 годзе вёска, цэнтар калгасу Суворава. У 1980-я гады калгас меў 3959 га сельгасугодзьдзяў, 43 трактары, 25 аўтамашын, 14 камбайнаў. Працавалі сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, бальніца, вэтэрынарны ўчастак, аптэка, комплексны прыёмны пункт, сталовая, 2 крамы, аддзяленьне сувязі[2].

З 2008 году — аграгарадок[2].

У 2009 годзе — цэнтар СВК «Рачэнь». Працуюць агульнаадукацыйная сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, амбуляторыя, комплексны прыёмны пункт, адзьдзяленьне сувязі і «Беларусбанку», сталовая, 4 крамы[2].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1566 год — 46 валок[2]
  • 1795 год — 192 чалавекі[2]
  • 1816 год — 96 душ[2]
  • 1834 год — 49 рэвіскіх душ[2]
  • 1844 год — 180 рэвіскіх душ[2]
  • 1846 год — 44 двары, 123 чалавекі[2]
  • 1870 год — 52 двары[2]
  • 1897 год — 114 двароў, 889 чалавек[2]
  • 1908 год — 176 двароў, 1141 чалавек[2]
  • 1924 год — 213 двароў, 1145 чалавек[2]
  • 1960 год — 789 чалавек[2]
  • 1997 год — 300 гаспадарак, 861 чалавек[2]
  • 2001 год — 780 жыхароў, 289 двароў[3].
  • 2009 год — 729 чалавек[4]

Славутасьці

рэдагаваць
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн.3 / рэд-кал.: Т. У. Бялова (дырэктар) [і інш.] ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі ; Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору ; Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». — Мінск : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — 624 с : іл. — ISBN 978-985-11-0636-9.
  3. ^ {{{аўтар}}} 2001.
  4. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі