Рачэнскі сельсавет
Рачэ́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Любанскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Рачэнь.
Рачэнскі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Рачэнь |
Дата ўтварэньня | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва |
|
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+03:00 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гісторыя
рэдагаваць20 жніўня 1924 году створаны Рачэнскі сельсавет у складзе Любанскага раёну Слуцкай акругі. З 9 чэрвеня 1927 году ў складзе Бабруйскай акругі. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Любанскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 году ў Любанскім раёне Слуцкай акругі. Пасьля ўвядзеньня абласнога падзелу 20 лютага 1938 году ў Любанскім раёне Менскай вобласьці. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Бабруйскай вобласьці, з 8 студзеня 1954 году ў Менскай вобласьці.
У 1971 годзе скасаваны хутары Васькава Гара, Кацічава і Сьвісціна[1], у 1980 годзе — хутар Папарыха[2].
28 траўня 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя населеныя пункты Асавец, Барок, Дубілаўка, Жораўка, Ляхаўка, Песчанец 1, Песчанец 2, Слабодка, Турок, Фёдараўка ліквідаванага Ляхаўскага сельсавету[3].
27 лістапада 2018 году зьліквідаваны хутар Каценін.[4]
Насельніцтва
рэдагавацьПаводле перапісу 2009 году насельніцтва сельсавета (32 населеныя пункты) — 3039 чалавек[5], зь іх 97,3 % — беларусы[6].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Пастановы выканкаму Менскага абласнога Савету дэпутатаў працоўных ад 16 верасьня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР, пастаноў і распараджэньняў Савету Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 29 (1331).
- ^ Пастановы выканкаму Менскага абласнога Савету дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка, 14 і 30 красавіка 1980 г. // Збор законаў, указаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР, пастаноў і распараджэньняў Савету Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 20 (1646).
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)
- ^ «Об упразднении хутора Котенин Реченского сельсовета Любанского района». Решение Любанского районного Совета депутатов от 16 октября 2018 г. № 32 (рас.)
- ^ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 году Архівавана 2 кастрычніка 2019. (рас.)
- ^ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (рас.)
Літаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.. — Мн.: 1997 Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — С. 409.