Ратка Младзіч
Ра́тка Мла́дзіч (па-сэрбску: Ратко Младић; нарадзіўся 12 сакавіка 1943, вёска Бажынавічы, Незалежная дзяржава Харватыя, цяпер у грамадзе Калінавік, Босьнія і Герцагавіна) — сэрбскі вайсковы дзяяч, генэрал, начальнік штабу войска Сэрбскай рэспублікі (1992—1995).
Ратка Младзіч Ратко Младић | |
12 сакавіка 1943 (81 год) | |
Ратка Младзіч, 1993 год | |
Месца нараджэньня | Бажынавічы, Незалежная дзяржава Харватыя |
---|---|
Прыналежнасьць | Югаславія Босьнія і Герцагавіна Сэрбія |
Гады службы | 1965—1997 |
Званьне | генэрал-палкоўнік |
Камандаваў | начальнік штабу войска Сэрбскай рэспублікі |
Бітвы/войны | Вайна Харватыі за незалежнасьць, вайна ў Босьніі і Герцагавіне |
У 1996 року разам зь іншымі кіраўнікамі Рэспублікі Сэрбскай быў абвінавачаны Гааскім трыбуналам у зьдзяйсьненьні ваенных злачынстваў і генацыдзе ў сувязі з аблогаю Сараева, у выніку якой загінулі каля 10 тысячаў асобаў, а таксама ў сувязі са зьнішчэньнем больш за 8 тысячаў мужчынаў і падлеткаў мужчынскага полу ў ліпені 1995 року ў Срэбраніцы.
Жыцьцяпіс
рэдагавацьСкончыў Ваенна-індустрыяльную вучэльню ў Зэмуне, вядомую тым, што яе сканчалі элітныя ваенныя адмыслоўцы. Пазьней з адзнакай скончыў Ваенную вучэльню сухапутных войскаў (1965) і Камандна-штабную Акадэмію (1978).
У 1991 — памочнік камандуючага Прышцінскім корпусам (Косава). Неўзабаве пасьля прызначэньня, на тле рэзка пагаршаючагася становішча ў Харватыі і распачатых баявых дзеяньняў паміж харвацкімі сіламі і часткамі югаслаўскай арміі, быў пераведзены ў Кнін (Харватыя) камандуючым 9 корпусам Югаслаўскай народнай арміі (ЮНА).
4 кастрычніка 1991 Ратку Младзічу прысвоена пазачарговае званьне генэрал-маёра, а 24 красавіка 1992 г. — пазачарговае званьне генэрал-лейтэнанта (генэрал-падпалкоўніка). 2 траўня 1992, празь месяц пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Басьнійскай рэспублікі, Младзіч паводле загаду зь Бялграду ўсталёўвае транспартную блякаду сталіцы Босьніі — гораду Сараева, адначасова адключыўшы падачу вады і электраэнергіі.
9 траўня 1992 г. Младзіч быў прызначаны начальнікам штабу і намесьнікам камандуючага Другой вайсковай акругі ЮНА у Сараеве, а ўжо 10 траўня стаў камандуючым акругай.
12 траўня 1992 г. сэрбскі парлямэнт Босьніі пастанавіў стварыць Войска Сэрбскай рэспублікі на тэрыторыі Босьніі. Генэрал Младзіч прызначаецца начальнікам Галоўнага штабу войска, займаючы гэты пост да сьнежня 1996 г. У траўні 1992, пасьля вываду сіл ЮНА з Босьніі, былая Другая вайсковая акруга ЮНА становіцца ядром Войска Сэрбскай рэспублікі. 24 чэрвеня 1994 Младзіч становіцца генэрал-палкоўнікам. У яго падначаленьні знаходзіцца да 80 тыс. вайскоўцаў.
4 жніўня 1995 году, у дзень пачатку масіраванага наступленьня харвацкай арміі на ўтрымоўваемыя сэрбамі тэрыторыі ў Харватыі, Радаван Караджыч абвясьціў аб тым, што бярэ на сябе кіраўніцтва войскам басьнійскіх сэрбаў, і аб зрушэньні Младзіча з пасады галоўнакамандуючага. Караджыч абвінаваціў Младзіча ў страце двух важных для сэрбаў гарадоў заходняй Босьніі, якія былі незадоўга да таго ўзятыя харватамі, што неўзабаве прывяло да імклівага краху РСК. Аднак папулярнасьць Младзіча, які адмовіўся выконваць гэты загад, у асяродзьдзі сэрбскіх вайскоўцаў вымусіла Караджыча ўжо праз тыдзень адмяніць яго.
Пад націскам міжнароднай грамадзкасьці і Гааскага трыбуналу, 8 лістапада 1996 г. загадам прэзыдэнта Сэрбскай рэспублікі Біляны Плаўшыч генэрал Ратка Младзіч быў зьняты з пасад камандуючага Галоўным штабам ВРС і начальніка Генэральнага штаба. Неўзабаве ён быў звольнены.
Пасьля пятнаццацігадовага ўхіленьня ад судовага перасьледу, 26 траўня 2011 р. Младзіч быў схоплены сіламі бясьпекі Сэрбіі ў вёсцы Лазарава каля м. Зрэнянын (Сэрбія).
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьРатка Младзіч — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў