Генэрал-палкоўнік
вайсковае званьне
Генэра́л-палкоўнік — вайсковае званьне вышэйшага афіцэрскага саставу ў шэрагу дзяржаваў. Вышэй рангам за генэрал-лейтэнанта.

Пагон генэрала Расейскай Імпэратарскай Арміі
У Рэспубліцы Беларусь зьяўляецца найвышэйшым званьнем.
Генэрал-палкоўнікі Рэспублікі Беларусь:
- Казлоўскі, Павел Паўлавіч, Міністар абароны Рэспублікі Беларусь (1992-1994) (Указам Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 верасьня 1994 г. № 83 быў зьніжаны ў званьні да генэрал-лейтэнанта)
- Шыркоўскі, Эдуард Іванавіч, Старшыня КДБ БССР (1990-1991), Старшыня КДБ Рэспублікі Беларусь (1990-1994).
- Кастэнка, Анатоль Іванавіч, Міністар абароны Рэспублікі Беларусь (1994—1995).
- Чумакоў, Аляксандр Пятровіч , Міністар абароны Рэспублікі Беларусь (1997—2001).
- Мальцаў, Леанід Сямёнавіч, Міністар абароны Рэспублікі Беларусь (1995—1996, 2001—2009).
Генэрал-палкоўнік унутранных спраў
- Ягораў, Уладзімер Дзям'янавіч, міністар унутраных спраў Рэспублікі Беларусь (1990—1994).
У катэгорыі ваеннаслужачых карабельнага саставу ваенна-марскога флоту званьню генэрал-палкоўніка адпавядае воінскае званьне адмірала.