Зэмун
Каардынаты: 44°51′09″ пн. ш. 20°21′49″ у. д. / 44.852541° пн. ш. 20.363670° у. д.
Зэмун (па-сэрбску: Земун, Zemun, па-нямецку: Semlin, па-вугорску: Zimony) — былы горад у Сэрбіі, цяпер адзін з раёнаў Бялграду, знаходзіцца на правым беразе Дунаю і левым беразе Савы, центар абшчыны Зэмун. Насельніцтва калы 153 тысячаў жыхароў.
У часы Старажытнага Рыму на месцы сучаснага Зэмуна знаходзілася паселішча Таўрун (Taurunum), зьніклае ў эпоху Вялікага перасяленьня народаў. Першыя пісьмовыя згадкі пра Зэмуне, назва якога паходзіць ад славянскага слова зямля, датуюцца XII стагодзьдзем. У 1127 годзе Бялград і Бранічава былі заваяваны вугорскім каралём Іштванам II, які распачаў паход на Бізантыю. Падчас вяртаньня ён разбурыў Бялград, камяні якога былі выкарыстаны пры ўзьвядзеньні муроў Зэмуну.
У Сярэднія стагодзьдзі Зэмун быў асобным горадам на паўднёвай граніцы вугорскай дзяржавы. Аднак разьмешчаны на процілеглым беразе Бялград заўсёды пераўзыходзіў яго па значэньні. Падобнае разьмеркаваньне роляў захавалася і ў складзе Асманскай імпэрыі з 1541 да 1718 гады. У наступнай эпосе Зэмун быў пагранічным і мытным горадам Аўстра-Вугоршчыны, знаходзячыся на граніцы з Асманскай імпэрыяй, пазьней з Сэрбіяй. Пасьля распаду Аўстра-Вугоршчыны Зэмун непрацяглы час належаў да жупану Срэм Каралеўства Харватыі і Славоніі, перш чым у 1918 ўвайшоў у склад Каралеўства Югаславіі, якое звалася да 1929 году Каралеўствам сэрбаў, харватаў і славенцаў.
З 1934 году Зэмун стаў часткай Бялграду, аднак ізноў быў асобным горадам з 1941 па 1944 год у складзе фашысцкага Незалежнай дзяржавы Харватыя. Пасьля вайны Зэмун зноў стаў раёнам югаслаўскай сталіцы.
Міжнародную вядомасьць набыў названы ў гонар гэтага раёну зэмунский злачынны клан, які ў сакавіку 2003 году арганізаваў забойства сэрбскага прэм’ера Зорана Джынджыча. У тым жа годзе ад Зэмуну быў аддзелены раён Сурчын.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт Зэмуну (сэрб.)
- Зэмун — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў