Радаван Караджыч
Радаван Караджыч (па-сэрбску: Радован Караџић; нар. 19 чэрвеня 1945) — палітычны дзеяч басьнійскіх сэрбаў, прэзыдэнт Рэспублікі Сербскай (1992—1995), паэт, прафэсар псыхіятрыі.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6d/Evstafiev-Radovan_Karadzic_3MAR94.jpg/220px-Evstafiev-Radovan_Karadzic_3MAR94.jpg)
Заснавальнік Сэрбскай дэмакратычнай партыі Босьніі і Герцагавіны (1990). Падчас Грамадзянскай вайны, распачатай пасьля абвяшчэньня басьнійскімі мусульманамі незалежнасьці Босьніі і Герцагавіны, узначаліў узброены супраціў, дамагаючыся тэрытарыяльных пераваг для басьнійскіх сэрбаў. У 1995 падпісаў мірныя дамовы ў Дэйтане (ЗША), паводле якіх Босьнія была падзеленая на мусульманскую, харвацкую і сэрбскую тэрыторыі.
У 2008 арыштаваны і з таго часу знаходзіцца ў турме Міжнароднага трыбунала па былой Югаславіі.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьРадаван Караджыч — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў