Рамуальд Падбярэскі

беларускі фальклярыст, публіцыст, літаратуразнавец

Рамуа́льд Андрэ́евіч Падбярэ́скі (7 лютага 1812[1], Вільня, Расейская імпэрыя — 22 кастрычніка 1856, Архангельская губэрня, Расейская імпэрыя) — беларускі выдавец, літаратуразнавец, публіцыст, фальклярыст.

Рамуальд Падбярэскі
Дата нараджэньня 1813
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 22 кастрычніка 1856(1856-10-22)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак публіцыст, літаратуразнаўца
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Падбярэскі.

Паходжаньне

рэдагаваць

Паходзіў з шляхецкага роду Падбярэскіх гербу «Газдава». Часта Падбярэскіх, у тым ліку Рамуальда, называюць Друцкімі-Падбярэскімі або Падбярэскімі-Друцкімі, але род князёў Друцкіх-Падбярэскіх згас у XIV стагодзьдзі. Пазьней Падбярэзьзем валодалі князі Ямантавічы, якія зваліся Ямантавічамі-Падбярэскімі. Пасьля згасаньня Ямантавічаў-Падбярэскіх іхнія маёнткі перайшлі па кудзелі да полацкіх баяраў Яцковічаў, адна з галін іх роду стала звацца Падбярэскімі, зь яе паходзіў і Рамуальд.

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Навучаўся ў Ковенскай, у 1830 скончыў Віленскую гімназію. Рыхтаваўся да паступленьня ў Віленскі ўнівэрсытэт, але той быў закрыты царскімі ўладамі. У 1836—1840 роках навучаўся ў Маскоўскім унівэрсытэце, заадно працаваў у Літоўскім гандлёвым таварыстве. Падтрымліваў сувязі з расейскімі славянафіламі Іванам Кірэеўскім(ru) і Юрыем Самарыным(ru). Перакладаў на польскую мову расейскія байкі і друкаваў іх у часопісе «Athenaeum».

У 1841 року пераехаў у Пецярбург, дзе ўвайшоў у літаратурны гурток Яна Баршчэўскага. Дзякуючы гуртку зьблізіўся з Тарасам Шаўчэнкам. Выдаваў альманах «Rocznik Literacki» на польскай мове, дзе друкаваў у тым ліку матэрыялы пра Беларусь.

У 1847 р. вярнуўся ў Вільню. Супрацоўнічаў з кіеўскім польскамоўным выданьнем «Gwiazda», сышоўся з Уладзіславам Сыракомлем, Юзэфам Крашэўскім, Эдвардам Жалігоўскім. З 1849 выдаваў літаратурна-навуковы альманах «Pamіеtnik naukowo-literacki», пры якім паўстала антыцарскае таварыства. У 1850 року ўлады закрылі выданьне альманаху.

Вымушаны быў зьехаць ад рэпрэсіяў у Варшаву, аднак усё ж быў зьняволены ў Варшаўскую крэпасьць. За антыўрадавую публіцыстычную дзейнасьць у 1851 сасланы ў Архангельскую губэрню, дзе і памёр.

Творчасьць

рэдагаваць

Аўтар прадмовы «Беларусь і Ян Баршчэўскі» да кнігі «Шляхціц Завальня…» Яна Баршчэўскага (1844), дзе зрабіў агляд тагачаснай беларускай літаратуры.

Выдаў зборнік Т. Лада-Заблоцкага «Паэзія» (1845) і «Дыярыуш» С. Бельскага («Athenaeum», 1842. Т. 4). Аўтар публікацыяў па беларускім фальклёры.

  1. ^ Мікола Хаўстовіч Рамуальд Падбярэскі. Катэдра гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржунівэрсытэту. Праверана 4 сьнежня 2019 г.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Рамуальд Падбярэскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў