Ямантавічы

літоўскі шляхецкі род

Ямантавічы — літоўскі княскі род, нашчадкі старажытных літоўскіх удзельных князёў.

Ямантавічы
Краіна паходжаньня: Вялікае Княства Літоўскае
Першы з роду: Ямант

Прозьвішча рэдагаваць

Асноўны артыкул: Ямант

Імя Ямант (Ямонт), ад якога ўтварылася прозьвішча роду, зьмяшчае той жа фармант (-монт-), што і Жыгімонт — літоўская (беларуская) форма старажытнага пашыранага германскага (гоцкага) імя Sigimunt, якое трапіла ў хрысьціянскі іменаслоў[1].

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Ямонт складаецца з фармантаў -я-, які паходзіць ад гоцкага ja, jah 'сапраўды', і -монт- (-мунт-, -мунд-), які паходзіць ад гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[2]. Такім парадкам, імя Ямонт азначае «сапраўды гарлівы»[3].

Гісторыя рэдагаваць

Паводле легенды, вялі радавод ад мітычнага князя Гедруса. Першы вядомы з роду Ямант Тулунтавіч (у праваслаўі Васіль; ? — 12 жніўня 1399) у 1390 годзе паехаў поруч з князем Вітаўтам у Прусію. У 1396 годзе яму разам з Васілём Барэйкавічам Вітаўт даў у кіраваньне Смаленскае княства, потым трымаў і Клецкае княства. У 1398 годзе падпісаў мірную ўмову паміж Вялікім Княствам Літоўскім і крыжакамі. Загінуў у 1399 годзе ў бітве на Ворскле з татарамі. Меў сыноў Сямёна (Сеньку) і Міхайлу.

Найбольш вядомыя рэдагаваць

  • Сямён Ямантавіч, сын Яманта Тулунтавіча. Падпісаў акт Віленска-Радамскай уніі (1401 год) паміж ВКЛ і Польшчай, Тарунскі мір 1411 году з крыжакамі.
  • Сямён (? — да 1540), сын Яшкі, унук Міхайлы Ямантавіча. Ад маёнтку Падбярэзьзя каля Друцку празываўся Ямантавічам-Падбярэскім. Валодаў таксама мястэчка Бачэйкавам, часткай воласьці Басеі. З 1522 году быў намесьнікам (дзяржаўцам) кернаўскім, трымаў Азярышчанскую і Усьвяцкую воласьці. Ня меў дзяцей, таму пакінуў маёнткі сястры Ульляне, сыны якой ад шлюбу зь Яцкам Сенькавічам Рыгор і Іван узялі прозьвішча Падбярэскія. Нашчадкі Рыгора ўзялі прозьвішча і тытул князёў Друцкіх-Падбярэскіх[4].

Крыніцы рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць