Эдвард Жалігоўскі
Эдвард Вітальд Жалігоўскі, псэўданімы: Antoni Sowa; Autor «Jordanu»; Onegdajski, (20 ліпеня 1816, фальварак Мар’ямпаль Вялейскі павет, Віленскай губ., цяпер Вялейскі раён Менскай вобл. — 28 сьнежня 1864, Жэнэва, Швэйцарыя) — польскі паэт, філёзаф, грамадзкі дзеяч.
Эдвард Жалігоўскі | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 20 ліпеня 1816 |
Памёр | 28 сьнежня 1864 (48 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт |
Мова | польская мова |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьУ 1833—1836 навучаўся ў Дэрпцкім (Тартускім) унівэрсытэце. У 1838 арыштаваны за ўдзел у падрыхтоўцы паўстаньня пад кіраўніцтвам Шымана Канарскага; інтэрнаваны.
У 1842 годзе вярнуўся на Радзіму. У 1851 зноў арыштаваны і сасланы ў Петразаводзк, потым у Арэнбург. Пасябраваў і падтрымліваў сувязі з Тарасам шаўчэнкам, прысьвяціў яму верш «Да народнага паэта».
З 1858 году жыў у Санкт-Пецярбургу; дапамагаў Ясафату Агрызку выдаваць газэту «Slowo». Апублікаваў зборнікі «Poezye», «Dziś i wczoraj», драму «Jordan».
У 1860 выехаў у Заходнюю Эўропу. Супрацоўнічаў з польскім эмігранцкім друкам. Пераклаў на польскую мову творы Пушкіна і Гайнэ. Апошнія гады правёў у Жэнэве.
Ушанаваньне памяці
рэдагавацьУ вёсцы Карэкаўцы Вялейскага раёну 20 верасьня 2009 году адкрыты памятны знак, прысьвечаны сяброўству Эдварда Жалігоўскага і |Тараса Шаўчэнкі.[1].
Крыніцы
рэдагавацьКрыніца
рэдагаваць- Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.