Рак ныркі
Рак ныркі — утварэньне ракавай пухліны ў нырках. Найчасьцей сустракаецца ў мужчынаў.
Папярэджаньне
рэдагавацьХвароба прадухіляецца праз ужываньне 1,5 літра вадкасьці ў суткі, гародніны, малака і садавіны, уніканьне паленьня і сьпіртовых напояў, занятасьці ў дубільнай, лакафарбавай і нафтаперапрацоўчай вытворчасьці, ужываньня анальгетыкаў, што зьмяшчаюць анальгін, ацэцілсаліцылавую кісьлю (асьпірын), кадэін і фенацэцін, як і гіпатэнзіўных сродкаў, што зьмяшчаюць рэзэрпін.
Чыньнікі
рэдагавацьУзьнікненьню хваробы найбольш спрыяе паленьне, узьдзеяньне азбэсту, цыклічных вуглевадародаў, нафтапрадуктаў і нітразлучэньняў на дубільнай, лакафарбавай і нафтаперапрацоўчай вытворчасьцях, працяглы прыём анальгетыкаў зь фэнацэцінам і атлусьценьне.
Праявы
рэдагавацьРазьвіцьцё хваробы суправаджаецца зьяўленьнем крыві ў брулях, болю ў жываце і паясьніцы, аб’ёмнага ўтварэньня ў вобласьці жывата. Адзначаецца млявасьць, пахудзеньне, страта апэтыту, павышэньне тэмпэратуры, малакроўе і гіпэртанія, як і дыхавіца, кашаль і боль у касьцях[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Сьвятлана Барысенка. «Хімія» не шкадуе нырак // Зьвязда : Газэта. — 1 сьнежня 2012. — № 232 (27347). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
Гэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |