Малакроўе

зьніжэньне колькасьці чырвоных крывяных вузаў

Малакроўе (анэмія; грэц. αναιμία — «бяскроўе») — зьніжэньне колькасьці гемаглябіну ў адзінцы аб’ёму крыві, што часта суправаджаецца зьніжэньнем і колькасьці чырвоных крывяных цельцаў. Узьнікае ад страты крыві, пры павялічаным разбурэньні і парушэньні ўтварэньня чырвоных крывяных цельцаў. Прычынай бывае непаўнавартаснае харчаваньне, асабліва зь недастатковым спажываньнем мяса. Суправаджаецца пераважна заразнымі хваробамі, што вядуць да нястачы ў арганізьме жалеза, вітаміну В12 і фоліевай кісьлі.

Бледная ад малакроўя рука (зь пярсьцёнкам)

ПапярэджаньнеРэдагаваць

Хваробу прадухіляе ўжываньне чырвонага мяса(en) (цяляціна(en), ялавічына і трусяціна) з гароднінай і садавінай пры запіваньні багатым на вітамін С сокам (ананасны, апэльсінавы і грэйпфрутавы). Таксама варта ажыцьцяўляць прыём жалезазьмяшчальнай ежы асобна (у розны час) ад арэхаў, бабовых, гарбаты, малочных вырабаў і кавы[1].

ПраявыРэдагаваць

Прыкметамі хваробы пры нястачы жалеза (жалезадэфіцытнае малакроўе) ёсьць бледнасьць скуры, запамарока, галаўны боль, відзеж мушак у вачах і ломкасьць валасоў і пазногцяў. Пры недахопе вітаміна В12 (злаякаснае малакроўе(en)) дадаюцца адчуваньне пякоты ў языку і панос. Пры павышаным разбурэньні чырвоных крывяных цельцаў (гемалітычнае малакроўе(en)) назіраецца жаўтушнасьць скуры і сьлізьніцы[2].

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Павышаем гемаглябін // Краіна здароўя. — 26 сакавіка 2011. — № 15 (251). — С. 7.
  2. ^ Анэмія // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1996. — Т. 1. — С. 365. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0036-6

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Малакроўесховішча мультымэдыйных матэрыялаў