Напой
Напо́й — вадкасьць, прызначаная для піцьця. Акрамя задавальненьня фізыялягічных патрэбаў напоі зьяўляюцца часткай культуры грамадзтва.

Газаваны напой
Пітная вадаРэдагаваць
Вада — аснова большасьці напояў, ужываных чалавекам. Ужываецца як у чыстым, гэтак і ў газаваным ці мінэралізаваным выглядзе (як здабытая з прыродных мінэральных крыніцаў, гэтак і з дадаткамі).
Алькагольныя напоіРэдагаваць
Алькагольныя напоі — гэта напоі, якія ўтрымліваюць у сваім складзе этаноль. Піва зьяўляецца часткай чалавечай культуры больш за 8000 гадоў.[1] У Вялікабрытаніі, Ірляндыі, Нямеччыне і іншых краінах Эўропы ўжываньне піва (і іншых алькагольных напояў) у барах ці пабах зьяўляецца культурнай традыцыяй.[2]
Глядзіце таксамаРэдагаваць
КрыніцыРэдагаваць
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Напой — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў