Віктар Сямашка
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Сямашка.
Віктар Сямашка (нарадзіўся ў 1980 г., Менск) — беларускі паэт, музыка і радыёжурналіст.
Віктар Сямашка | |
Віктар Сямашка | |
Дата нараджэньня | 1980 г. |
---|---|
Месца нараджэньня | Менск, БССР |
Грамадзянства | Беларусь |
Месца вучобы | |
Занятак | паэт, журналіст, сьпявак |
Гады дзейнасьці | 1992 — цяпер |
Сябра ў | НагУаль[d] |
Гурты | Кузьнец і Сяманя Князь Мышкін Нагуаль |
Супрацоўніцтва | Раман Яраш Андрэй Касьцень Максім Іўкін |
Сайт | vvsiamashka.blog.tut.by |
Біяграфія
рэдагавацьУ 1998—2001 гадах у складзе музычна-паэтычнай фармацыі «Кузьнец і Сяманя». Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (2002). Ад 2001 году ў складзе ансамбля інтуітыўнай імправізацыі «Князь Мышкін» (у некаторых праграмах выкарыстаныя вершы В. Сямашкі). Працаваў на Радыё Бі-Эй[1]. Паралельна ў 2004—2007 гг. супрацоўнічаў з псыха-фольк-гуртом «НагУаль». У складзе згаданых гуртоў выступаў у Беларусі, Польшчы, Летуве, Украіне, Расеі, Францыі. Ад 2010 году выступае з бардамі Раманам Ярашам, Андрэем Касьценем, Максімам Іўкіным. У 2005—2009 гадах — аўтар і вядоўца праграмы пра беларускую музыку «Новая зямля» на Радыё Unistar(ru)[2], ад 2010 — аналягічнай праграмы «Кракатук» на Радыё Рацыя.
Дэбютаваў вершамі ў 1992 годзе ў этэры Беларускага радыё. У 2001 годзе ўдзельнічаў у Рэспубліканскім сэмінары маладых літаратараў, які арганізаваў Саюз беларускіх пісьменьнікаў. Аўтар кніг вершаў «Марыя S.» (2006), «ReRa» (2011). Друкаваўся ў часопісе «Дзеяслоў» (№ 1 (50), 2011).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ В.Сямашка. Збор тлушчу (бел.). Tuzin.fm. Праверана 2019-11-18 г. Архіўная копія ад 2004-08-06 г.
- ^ Дамініка Княжніна. Інтэрвію з Віктарам Сямашкам (бел.) // Беларус : газэта. — 2005. — № 509. — ISSN 1054-9455. Архіўная копія.