Яраслаў Іванюк
Ярасла́ў Іваню́к (1969, Бельск Падляскі, цяпер Падляскае ваяводзтва, Польшча) — беларускі журналіст Падляшша.
Яраслаў Іванюк | |
Род дзейнасьці | журналіст |
---|---|
Дата нараджэньня | 6 жніўня 1969 (53 гады) |
Месца нараджэньня | Бельск Падляскі, Беластоцкае ваяводзтва, Польская Народная Рэспубліка |
Грамадзянства | Польшча |
Адукацыя | вышэйшая, гістарычная |
Месца вучобы | Варшаўскі ўнівэрсытэт |
Прафэсія | журналіст |
Месца працы | Беларуская служба Польскага радыё (Варшава, зь 2013 году) |
Гады дзейнасьці | з 1992-га |
Вядомы як | стваральнік сеціўнай бібліятэкі «Камунікат» (2000) |
Пасада | праграмны кіраўнік Радыё «Рацыя» (Беласток) |
Тэрмін | вясна 2008 — люты 2013 |
Жанры | інтэрвію, рэпартаж |
Закончыў Беларускі ліцэй імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляскім і гістарычны факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту.
З 1992 па 1996 год працаваў на Радыё Палонія. З 1996 году па 2008 год на Радыё Беласток. У 2000 годзе стварыў Беларускую інтэрнэт-бібліятэку «Камунікат», якая на 2019 год налічвала 40 000 выданьняў па-беларуску, у тым ліку 8000 кніг[1].. Зь вясны 2008 па люты 2013 году праграмны дырэктар Радыё «Рацыя». У 2013 годзе вярнуўся на Радыё Беласток як падрадчык. Супрацоўнічае таксама зь Беларускай службай Польскага радыё для замежжа ў Варшаве. 15—16 ліпеня 2017 году быў дэлегатам ад Падляшша на 7-м Зьезьдзе беларусаў сьвету ў Менску[2].
Жыве на Падляшшы непадалёк Беластоку.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Ігар Палынскі. Іванюк расказаў пра «Камунікат», Шалкевіч прызнаўся ў любові Маладэчна // «Рэгіянальная газэта», 18 траўня 2019 г. Праверана 5 верасьня 2021 г.
- ^ Беларусы сьвету // Газэта «Наша ніва», 17 ліпеня 2017 г. Праверана 5 верасьня 2021 г.
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |