Піюс X
Сьвяты папа Піюс X (па-лацінску: Pius PP. X), сьвецкае імя Джузэ́пэ Мелькіо́рэ Са́рта (па-італьянску: Giuseppe Melchiorre Sarto; 2 чэрвеня 1835 — 20 жніўня 1914) — 257-ы Папа Рымскі (з 4 жніўня 1903 году да сваёй сьмерці). Абвешчаны ў Каталіцкай Царкве сьвятым.
па-лацінску: Pius PP. X | |
Пасьвечаньні | |
---|---|
Кансэкрацыя | Лючыда Парокі[d], П’етра Рота[d] і Джаваньні Марыя Бэрэнга[d] |
Асабістыя зьвесткі | |
Імя пры нараджэньні | па-італьянску: Giuseppe Melchiorre Sarto |
Нарадзіўся | 2 чэрвеня 1835[1][2][3][…] |
Памёр | 20 жніўня 1914[1][2][3][…] (79 гадоў) або 1914 |
Пахаваны | |
Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[5] |
Заняткі | каталіцкі сьвятар, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп |
Дэвіз | Instaurare Omnia in Christo |
Подпіс | |
Герб | |
Дзень памяці | 21 жніўня[6] |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьМаладыя гады і пакліканьне да сьвятарства
рэдагавацьДжузэпэ Мелькіорэ Сарта нарадзіўся ў Рыезэ (цяпер Рыезэ-Піа-X), што знаходзіцца каля Трэвіза, у Лямбарда-Вэнэцыянскім каралеўстве ў складзе Аўстрыйскай імпэрыі (цяпер Італія). Ён быў другім зь дзесяці дзяцей паштальёна Джавані Бацісты Сарта (1792—1852) і краўчыхі Маргарыты Сансон (1813—1894). Джузэпэ быў ахрышчаны 3 чэрвеня 1835 году. Паколькі ён быў сынам вясковага паштальёна, дзяцінства будучага Папы прайшло ў беднасьці. Менавіта з прычыны фінансавых праблем бацькі Джузэпэ высока цанілі адукацыю сваіх дзяцей, таму ён штодня хадзіў у школу, якая знаходзілася на адлегласьці каля 6 кілямэтраў ад дому.
Ён прыняў сьвятарскае пасьвячэньне і ў 1884 годзе стаў біскупам Мантуі, а праз адзінаццаць гадоў — патрыярхам Вэнэцыі і кардыналам. 4 жніўня 1903 году быў абраны Папам.
Папская дзейнасьць
рэдагавацьСьвяты Піюс X вядомы жорсткай барацьбой з мадэрністычнымі інтэрпрэтацыямі каталіцкага вучэньня, правядзеньнем літургічных рэформаў (з мэтай вяртаньня да вытокаў каталіцкай традыцыі і супрацьстаяньня пратэстанцкім рухам) і разьвіцьцём артадаксальнай тэалёгіі. У 1917 годзе, як вынік выкананьня загаду Папы, выйшаў Кодэкс кананічнага права — прадукт аналізу і сыстэматызацыі юрыдычных нормаў і шматлікіх кананічных дакумэнтаў Рымска-Каталіцкай Царквы, якім карысталіся ажно да выхаду новага Кодэксу ў 1983 годзе.
Сьвяты Піюс X прысьвяціў сябе марыйнаму тытулу «Маці Божая Даверу». У ягонай энцыкліцы «Ad diem illum lætissimum» абмяркоўваліся некаторыя пытаньні марыялёгіі, але таксама там быў заклік да адраджэньня Царквы, які таксама знайшоў адлюстраваньне ў дэвізе пантыфікату Пія X — «Instaurare Omnia in Christo» (бел.: Аднавіць усё ў Хрысьце).
Піюс X адобрыў некаторыя літургічныя ідэі, якія выказвалі прыхільнікі «Літургічнага Руху». Ён спрыяў больш актыўнаму выкарыстаньню нацыянальных моваў у працэсе катэхізацыі, які значна ўдасканаліў. Сьвяты Піюс X заахвочваў людзей да практыкі частага прыняцьця Сьвятой Камуніі і зьнізіў узрост Першай Камуніі, прычым гэта інавацыя трывае дагэтуль. Акрамя гэтага, ён зацята абараняў каталіцтва ад індыфэрэнтызму і рэлятывізму. Як і ягоныя папярэднікі, Піюс X прасоўваў тамізм у якасьці асноўнай філязофскай базы для арганізацыі навучаньня ў каталіцкіх установах адукацыі. Гэты Рымскі Пантыфік вельмі жорстка супрацьстаяў мадэрнізму і шматлікім філязофскім канцэпцыям XIX стагодзьдзя, наяўнасьць якіх, на ягоны погляд, пагражала імпарту сэкулярных памылак, несумяшчальных з каталіцкай догмай, непасрэдна ўнутар Каталіцкай Царквы.
Піюс X як асоба вылучаўся цьвёрдым характарам і разьвітым пачуцьцём неабходнасьці захаваньня пэўнай ступені асабістай беднасьці. Кожны тыдзень ён чытаў з катэдры гамілійныя пропаведзі, што было рэдкай практыкай для таго часу, асабліва для Папаў. Пасьля Месінскага землятрусу 1908 году Піюс X адкрыў Апостальскі палац для прытулку бежанцаў, прычым зрабіў гэта значна раней, чым урад Італіі адрэагаваў на трагічныя падзеі. Ён адхіляў прывілеі любога кшталту для чальцоў сваёй сям’і, а некаторыя зь ягоных сваякоў добраахвотна абралі жыцьцё ў беднасьці пад Рымам. Падчас пантыфікату Піюса X многія марыйныя выявы атрымалі кананічную каранацыю.
Пасьля сьмерці Піюса X вакол яго хутка ўзьнік моцны культ, заснаваны на павазе да пабожнасьці і асабістых цнотаў Папы. Падчас пантыфікату Папы Піюса XII адбыліся бэатыфікацыя (3 чэрвеня 1951 году) і кананізацыя (29 траўня 1954 году) Піюса X. Пасьля сьмерці Папы ў Базыліцы Сьвятога Пятра была ўсталявана вялікая статуя. У яго гонар узяла назву каталіцкае традыцыяналісцкае Сьвятарскае Брацтва Сьвятога Піюса X.
Піюс Х і Беларусь
рэдагавацьПрыхільна ставіўся да выкарыстаньня нацыянальных моваў у касьцёле. У 1913 годзе Ільдэфонс Бобіч атрымаў благаславеньне Папы Рымскага Піюса Х для ўсяго беларускага народа, а таксама для выданьня беларускай каталіцкай газэты «Беларус», якая выходзіла ў Вільні з 1913 па 1915 гады[7].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ а б Guasco M. papa, santo PIO X // Dizionario Biografico degli Italiani (італ.) — 2015. — Vol. 84.
- ^ а б Pius (Pius X.) // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б Pius X // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.) — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ^ Архіў гістарычных запісаў — 1808.
- ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.) — USA: 1990.
- ^ Calendarium Romanum (лац.): Ex decreto Sacrosancti Œcumenici Concilii Vaticani II instauratum auctoritate Pauli PP. VI promulgatum. Editio typica — Civitas Vaticana: Typis Polyglottis Vaticanis, 1969. — С. 29.
- ^ Сьвятар і пісьменьнік, Наша Вера, 2-1999