Базыліка Сьвятога Пятра
Каталіцкі сабор | |
Сабор Сьвятога Пятра
Basilica di San Pietro | |
![]() | |
Краіна | Ватыкан |
Плошча Сьвятога Пятра | Ватыкан[1] |
Адрас | плошча сьвятога Пятра |
Каардынаты | 41°54′8″ пн. ш. 12°27′12″ у. д. / 41.90222° пн. ш. 12.45333° у. д.Каардынаты: 41°54′8″ пн. ш. 12°27′12″ у. д. / 41.90222° пн. ш. 12.45333° у. д. |
Канфэсія | Каталіцтва |
Эпархія | Рымская дыяцэзія |
Тып будынка | Катэдральны сабор |
Архітэктурны стыль | Барока |
Аўтар праекту | Данатэ Брамантэ, Антоніё Сангальлё Малодшы, Мікелянджэлё, Джакама да Ваньёля, Джакама дэльля Порта, Карлё Мадэрна, Джаваньні Лярэнца Бэрніні |
Заснавальнік | Юліюс II |
Дата заснаваньня | 18 красавіка 1506 |
Будаўніцтва | 18 красавіка 1506—18 лістапада 1626 |
Статус | Сусьветная спадчына ЮНЭСКО |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Сабор Сьвятога Пятра на мапе Ватыкану ![]() ![]() Сабор Сьвятога Пятра | |
![]() |
Сабо́р Сьвято́га Пятра́ (па-італьянску: Basilica di San Pietro) — каталіцкі сабор, які зьяўляецца найбуйнешым збудаваньнем Ватыкана й да апошняя часу лічыўся адным з найбольшых хрысьціянскіх храмаў у сьвеце. Сабор, таксама, — адзін з чатырох патрыяршых базылікаў Рыма й цырыманіяльны цэнтар каталіцкай царквы. Агульная вышыня сабору складае 136 мэтраў. Паводле каталіцкай традыцыі, базыліка ёсьць месца пахаваньня сьвятога Пятра, галоўнага сярод апосталаў Ісуса, а таксама першага біскупа Рыма. Магіла Сьвятога Пятра, як лічыцца, знаходзіцца непасрэдна пад высокім алтаром базылікі. З гэтае прычыны многія папы былі пахаваныя ў гэтым месцы з раньняга хрысьціянскага пэрыяду. Царква стаяла на гэтым месцы яшчэ з часоў рымскага імпэратару Канстантына Вялікага, то бок старая базыліка датуецца IV стагодзьдзем. Будаўніцтва цяперашняй базылікі пачалося 18 красавіка 1506 году й было завершанае 18 лістапада 1626 году[2].
ГісторыяРэдагаваць
Калісьці на тым месцы, дзе цяпер стаіць сабор сьвятога Пятра, разьмяшчаліся сады цырка Нэрону, дарэчы, ад яго застаўся абэліск з Геліёпалю, які да гэтага дня стаіць на плошчы ля сабору. Першая базыліка была пабудавана ў 324 годзе, падчас панаваньня першага хрысьціянскага імпэратара Канстантына. Алтар сабору быў разьмешчаны над магілай, у якой як лічыцца пахаваны сьвяты Пётра, які прыняў у 66 годзе пакутніцкую сьмерць у цырку Нэрону. У другім саборы ў 800 годзе папа Леў III каранаваў Карла Вялікага Імпэратарам Захаду. У XV стагодзьдзі базыліка, якая існавала ўжо адзінаццаць стагодзьдзяў, пагражала абрынуцца, і пры Мікалаю V яе пачалі пашыраць і перабудоўваць. Кардынальна вырашыў гэтае пытаньне папа Юліюс II, які загадаў пабудаваць на месцы старажытнай базылікі велізарны новы сабор, які павінен быў зацямніць сабой як паганскія храмы, так і існыя хрысьціянскія цэрквы, спрыяючы тым самым ўмацаваньню папскай дзяржавы й распаўсюджваньню ўплыву каталіцтва.
Амаль усе буйныя архітэктары Італіі па чарзе ўдзельнічалі ў праектаваньні й будаўніцтве сабора сьвятога Пятра. У 1506 годзе быў зацьверджаны праект архітэктара Даната Брамантэ, у адпаведнасьці зь якім пачалі ўзводзіць цэнтрычныя збудаваньні ў форме грэцкага крыжа, з роўнымі бакамі. Пасьля сьмерці Брамантэ будаўніцтва ўзначаліў Рафаэль, які вярнуўся да традыцыйнай формы лацінскага крыжа, з падоўжаным чацьвёртым бокам, затым Бальдасарэ Пэруццы, які спыніўся на цэнтрычным будынку, і Антоніё ды Сангальлё, выбраўшы базылікальную форму. Нарэшце, у 1546 годзе кіраўніцтва будаваньня было даручана Мікелянджэлё. Ён вярнуўся да ідэі цэнтральнакупальнага будынку, але ягоны праект прадугледжваў стварэньне шматкалённых уваходных портыкаў з усходняга боку. Усе апорныя канструкцыі Мікелянджэлё зрабіў больш масіўнымі й вылучыў галоўную прастору. Ён узьвёў барабан цэнтральнага купалу, але сам купал дабудоўвалі ўжо пасьля ягонай сьмерці ў 1564 годзе. Джакама дэльля Порта надаў яму больш выцягнутыя абрысы. З чатырох малых купалаў, прадугледжаных праектам Мікелянджэлё, архітэктар Джакама да Віньёля узьвёў толькі дзьве. У найбольшай ступені архітэктурныя формы менавіта ў тым выглядзе, як яны былі задуманы Мікелянджэлё, захаваліся з алтарнага заходняга боку.
На пачатку XVII стагодзьдзя па ўказаньні Паўла V архітэктар Карлё Мадэрна надтачыў ўсходнюю галіну крыжа — прыбудаваў да цэнтравога будынка трохнэфавую базылікальную частку, вярнуўшыся такім чынам да формы лацінскага крыжа, і пабудаваў фасад. У выніку купал апынуўся схаваным за фасадам, страціў сваё дамінуючае значэньне й успрымаецца толькі здалёк, зь вія дэля Канчыльяцыёне. Патрабавалася плошча, якая зьмяшчала бы вялікую колькасьць вернікаў, якой сьцякала бы да сабору, каб атрымаць папскае бласлаўленьне альбо, каб прыняць удзел у рэлігійных сьвятах. Гэтую задачу выканаў Джаваньні Лярэнца Бэрніні, які стварыў ў 1656—1667 гадох плошчу перад саборам — адзін з самых выбітных твораў сусьветнай горадабудаўнічай практыкі.
ФасадРэдагаваць
Вышыня фасаду, пабудаванага архітэктарам Мадэрна, складае 45 мэтраў, шырыня — 115 м. Атык фасаду ўвенчвае велічэзныя, вышынёй 5,65 мэтраў, статуі Хрыста, Яна Хрысьціцеля і адзінаццаці апосталаў (акрамя апостала Пятра). З портыку пяць парталаў вядуць у сабор. Створкі дзьвярэй цэнтральнага парталу былі выкананы ў сярэдзіне XV стагодзьдзя і паходзяць са старой базылікі. Насупраць гэтага парталу, над уваходам у портык, знаходзіцца ўслаўленая мазаіка Джота канца XIII стагодзьдзя «Навічэльля». Рэльефы ўскрайняга левага парталу, вядомай як «Брамы сьмерці», былі створаны ўжо ў 1949—1964 гадох вядомым скульптарам Джакама Манцу.
КрыніцыРэдагаваць
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Базыліка Сьвятога Пятра — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт з выявамі і інфармацыяй пра Сабор Сьвятога Пятра
- Сайт прасьвечаны да Сабору