Піюс XII
Папа Піюс XII (па-італьянску: Pio XII), сьвецкае імя Эўджэніё Марыя Джузэпэ Джаваньні Пачэльлі, euˈdʒɛːnjo maˈriːa dʒuˈzɛppe dʒoˈvanni paˈtʃɛlli; 2 сакавіка 1876, Рым, Каралеўства Італіі — 9 кастрычніка 1958, Кастэль Гандольфа, Італія) — Папа Каталіцкай Царквы з 2 сакавіка 1939 да свайго скону. Ягонае папства прыйшлося на час Другой сусьветнай вайны, і хоць афіцыйна Ватыкан прытрымліваўся нэўтралітэту, Піюс XII падтрымліваў стасункі зь нямецкім супрацівам, дыпляматычнымі спосабамі аказваў дапамогу ахвярам вайны і змагаўся за мір. У той жа час ён заключыў з Трэцім райхам канкардат ды захоўваў маўчаньне што да лёсу гэбраяў. Па вайне Піюс XII адстойваў мір і згоду, настойваючы на мяккай палітыцы датычна былых дзяржаваў і паплечнікаў Восі. Быў цьвёрдым праціўнікам камунізму ды Італьянскай камуністычнай партыі.
Pius XII | |
біскуп Рыму | |
Піюс XII у 1951 | |
Пачатак папства | 2 сакавіка 1939 |
---|---|
Канец папства | 9 кастрычніка 1958 |
Папярэднік | Піюс XI |
Наступнік | Ян XXIII |
Іншыя пасады | Дзяржаўны сакратар Кангрэгацыі па надзвычайных царкоўных справах (1912—1914)
|
Пасьвечаньні | |
Ардынацыя | 2 красавіка 1899 Франчэска ды Паоля Касэта |
Кансэкрацыя | 13 траўня 1917 Бэнэдыкт XV |
Кардынальства | 16 сьнежня 1929 Піюс XI |
Асабістыя зьвесткі | |
Імя пры нараджэньні | Eugenio Maria Giuseppe Giovanni Pacelli |
Нарадзіўся | 2 сакавіка 1876 Рым, Каралеўства Італіі |
Памёр | 9 кастрычніка 1958 (82 гады) Кастэль Гандольфа, Італія |
Пахаваны | |
Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[1] |
Бацькі | Філіпа Пачэльлі[d][2] |
Адукацыя | |
Заняткі | рыма-каталіцкі ксёндз, каталіцкі біскуп |
Дэвіз | Opus Justitiae Pax («І чынам ісьціны [будзе] мір» [Іс. 32:17]) |
Подпіс | |
Герб | |
Сьвяты́ | |
Дзень памяці | 9 кастрычніка |
Шанаваны ў | Каталіцкай Царкве |
Тытул | Вялебны |
Іншыя папы па імені Піюс |
За ягоным часам Каталіцкая Царква выдала Дэкрэт супраць камунізму, якім абвяшчала адлучэньне ад царквы як вераадступнікаў тых каталікоў, якія прытрымліваюцца камуністычных поглядаў. У выніку каталіцкія вернікі ў краінах Усходняга блёку зазналі вялікія ганеньні і масавыя дэпартацыі сьвятароў. Піюс XII ex cathedra ўвёў догму пра ўнебаўзяцьце Дзевы Марыі ў сваёй Апостальскай канстытуцыі Munificentissimus Deus. Ягоны магістэрыюм уключае амаль 1000 пасланьняў і радыёзваротаў. Сярод сарака аднае ягонае энцыклікі: Mystici corporis Christi пра Царкву як цела Хрыстовае; Mediator Dei пра літургічную рэформу; Humani generis пра погляд Царквы на багаслоўе і эвалюцыю. У 1946 року ён скасаваў італьянскую большасьць у Калегіі кардыналаў.
Па сьмерці Піюса XII ў 1958 року пераемнікам стаў Папа Ян XXIII. 18 лістапада 1965 на другім Ватыканскім саборы Папа Павал VI распачаў працэдуру кананізацыі Піюса XII. У 1990 року Папа Ян Павал II абвясьціў яго слугой Божым, а 19 сьнежня 2009 року Папа Бэнэдыкт XVI прызнаў вялебным.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.) — USA: 1990.
- ^ а б в г д Traniello F. PIO XII, papa // Dizionario Biografico degli Italiani (італ.) — 2015. — Vol. 84.