Алькмаар
Алькмаар (па-нідэрляндзку: Alkmaar) — горад у Нідэрляндах, які знаходзіцца ў правінцыі Паўночная Галяндыя. Насельніцтва 108 596 чалавек (на 2018 год).
Алькмаар | |||||
нід. Alkmaar | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | X стагодзьдзе | ||||
Горад з: | 1254 | ||||
Краіна: | Нідэрлянды | ||||
Правінцыя: | Паўночная Галяндыя | ||||
Кіраўнік: | Піт Брайнооге[d] | ||||
Плошча: | 31,2 км² | ||||
Вышыня: | 1 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 108 596 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 3480,64 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 072 | ||||
Паштовы індэкс: | 1800–1831 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°37′44.04″ пн. ш. 4°44′38.51″ у. д. / 52.6289° пн. ш. 4.7440306° у. д.Каардынаты: 52°37′44.04″ пн. ш. 4°44′38.51″ у. д. / 52.6289° пн. ш. 4.7440306° у. д. | ||||
Алькмаар | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.alkmaar.nl/ |
Гісторыя
рэдагавацьУпершыню згадваецца ў дакумэнце, які датуецца X стагодзьдзем. Статус горада Алькмаар атрымаў у 1254 годзе. У той час Алькмаар функцыянаваў як памежная крэпасьць і база для апэрацый у працяглай барацьбе супраць жыхароў Фрыскіх астравоў. Разьмешчаны на скрыжаваньні водных шляхоў, Алькмаар браў плату за транзыт грузаў. Дзякуючы разьвітым рынкам і камэрцыі, Алькмаар заваяваў пазыцыю цэнтра, а горад між тым разрастаўся. З 1525 году велізарныя сродкі ўкладваліся ў будаўніцтва каналаў і гарадзкіх сьценаў для абароны ад уварваньняў.
У 1573 годзе горад вытрымаў аблогу, якая праводзіліся гішпанскай арміяй пад кіраўніцтвам герцага Альбы. Алькмаар быў першым горадам Нідэрляндаў, які вызваліўся ад валадарства Гішпаніі. Гэта стала паваротнай падзеяй у ходзе Нідэрляндзкай рэвалюцыі. З тых часоў пайшоў выраз «Перамога пачынаецца ў Алькмаару».
Спорт
рэдагавацьУ горадзе базуецца футбольны клюб «АЗ».
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |