ГКС Катавіцы

польскі футбольны клюб

«ГКС Катавіцы» (па-польску: GKS Katowice) — польскі футбольны клюб з гораду Катавіцаў. Заснаваны ў 1964 годзе.

ГКС Катавіцы
Поўная назва па-польску: GKS GieKSa Katowice Spółka Akcyjna[1][2]
Заснаваны 1964
Горад Катавіцы, Польшча
Стадыён ГКС Катавіцы
Умяшчальнасьць: 9511
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Экстракляса
 · 2023—2024 Першая ліга, 2 месца (падвышэньне)
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
gkskatowice.eu (пол.)

Гісторыя

рэдагаваць
 
Хатні стадыён ГКС у Катавіцах.

У 1963 годзе ў Катавіцах быў скліканы адмысловы арганізацыйны камітэт з мэтай аб’яднаньня ўсіх клюбаў і спартовых арганізацыяў гораду ў адзіны вялікі клюб, які мусіў ахопліваць розныя віды спорту. Гэтак, яшчэ ў сярэдзіне 1963 году ў адзін клюб аб’ядналіся «Рапід» і «Ожэл», а ў наступным годзе да іх далучыліся клюбы «Гурнік», «Кашутка», «Жаглярскі Шквал» ды шэраг іншых клюбаў. У выніку быў створаны адзін клюб, які атрымаў назву ГКС. Гэтая абрэвіятура з польскай мовы перакладаецца як «Шахцёрскі спартовы клюб». Новы клюб ужо хутка займеў посьпех, дэбютаваўшы ў першым дывізіёне польскага футболу 8 жніўня 1965 года, калі ГКС сустрэўся зь лякальным супернікам забжаўскім «Гурнікам». 9 жніўня 1968 году ГКС паглынуў чарговы мясцовы клюб «Дуб», гісторыя якога сягала да 1922 году[4]. З 1965 па 1971 гады катавіцкая каманда спаборнічала ў найвышэйшых дывізіёне, пасьля чаго страціла месца ў эліце.

У другім дывізіёне дружына знаходзілася амаль дзесяцігодзьдзе, толькі паводле вынікаў сэзону 1977—1978 гадоў клюб вярнуўся ў найвышэйшую лігу. Там катавічане пратрымаліся толькі два сэзоны, але з 1980 году каманда ўжо стабільна спаборнічала ў эліце. Пры гэтым ГКС звычайна фінішаваў у верхняй частцы турнірнай табліцы. Першым посьпехам каманды лічыцца дасягненьня фіналу Кубка Польшчы ў 1985 годзе, у якім катавіцкая каманда толькі ў сэрыі пэнальці саступіла лодзкаму «Відзэву». У наступны сэзон ГКС зноў дакрочыў да фіналу айчыннага кубка, дзе на Сьлёнскім стадыёне здабыў фантастычную перамогу над забжаўскім «Гурнікам» зь лікам 4:1, дзякуючы хет-трыку Яна Фуртака. У наступным годзе каманда фінішавала на трэцім радку Экстраклясы, а ў два наступныя сэзоны была другой. Камандзе бракавала, каб стаць чэмпіёнам, але клюб доўгі час штогод браў удзел у розыгрышах эўрапейскіх кубках. Аднак, клюб часта спыняўся ўжо на першым раўндзе. У 1991 годзе ГКС перагуляла ў фінале Кубка Польшчы варшаўскую «Легію», а праз два гады здабыла ўжо трэці свой кубак. У Кубах УЭФА і Кубках уладальнікаў кубкаў катавічане выляталі пасьля паразаў ад «Баеру», «Бруге», «Галатасараю» і «Бэнфікі».

У рэшце ГКС зноў напаткаў цяжкі час падчас горназдабыўнога крызісу. Паводле вынікаў сэзону 1998—1999 гадоў каманда вылецела з Экстраклясы, але ўсяго толькі праз год вярнулася назад. Прэзыдэнтам клюбу стаў Пётар Дзюровіч, які, не зважаючы на ўзрослую запазычанасьць і фінансавыя праблемы, утрымаў каманду ў найвышэйшай лізе. Аднак, утрымаць клюб не атрымалася. У выніку ў сярэдзіне 2000-х гадоў ГКС апынуўся ў чацьвертым дывізіёне.

Дасягненьні

рэдагаваць
Уладальнік Кубка Польшчы: (3)
1986, 1991, 1993
Уладальнік Супэркубка Польшчы: (2)
1993, 1995

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць