Міхал Храпэк

польскі футбаліст

Мі́хал Хра́пэк (па-польску: Michał Chrapek; нар. 3 красавіка 1992 году) — польскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Пяст».

Міхал Храпэк
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 3 красавіка 1992(1992-04-03)[1][2] (32 гады)
Рост 178 см
Вага 68 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Пяст
Нумар 6
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2009—2014
2011—2012
2014—2015
2015—2017
2017—2020
2020—
Вісла Кракаў
Калеяж (арэнда)
Катанія
Лехія
Сьлёнск
Пяст
59 (7)
30 (3)
21 (1)
32 (1)
95 (9)
130 (13)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
24 лістапада 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Пачаў займацца футболам у веку сямі гадоў у родным Явожне. Спачатку гуляў на пазіцыі правага абаронцы[4]. Пасьля далучыўся да мясцовай «Вікторыі», дзе ўжо перакваліфікаваўся на пазыцыю цэнтральнага паўабаронцы[5].

У 2007 годзе стаў футбалістам кракаўскай «Віслы», спаборнічаючы у юніёрскіх камандах. У 2008 годзе стаў пераможнцам чэмпіянату Малапольскага ваяводзтва ў складзе юніёрскай каманды, якую ачольваў Казімеж Москаль[4]. У лістападзе 2008 году быў запрошаны трэнэрам галоўнай каманды «Віслы» Мацеем Скоржам на трэнаваньні да асноўнай каманды. Да канца году транаваўся зь першай камандай[6]. Толькі ў ліпені 2009 году быў залічаны ў асноўную каманду. Дэбютаваў у матчах Экстраклясы 11 сьнежня ў супрацьстаяньні зь лібінскім «Заглембям». Сэзон 2011—2012 гадоў правёў у арэндзе ў клюбе «Калеяж», дзе згуляў у 30 матчах у Першай лізе, кожным разам выходзячы ў стартавым складзе каманды. Забіў 3 галы. Па вяртаньні з арэнды замацаваўся ў першым складзе «Віслы». 12 чэрвеня 2014 году прыяднаўся да італьянскага клюбу «Катанія», але ўжо ў наступным сэзоне вярнуўся ў Польшчу, стаўшы гульцом «Лехіі». Пасьля абараняў колеры «Сьлёнску», пакуль 10 кастрычніка 2020 году не далучыўся да «Пяста».

  1. ^ а б в Michal Chrapek // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Michał Chrapek // FBref (мн.)
  3. ^ а б 90minut.pl (пол.) — 2003.
  4. ^ а б «Wiślackie młode wilki w Esteponie». Wisla Kraków.
  5. ^ «Chrapek: Była mała trema». Wisla Kraków.
  6. ^ «Burliga włączony do kadry pierwszej drużyny». Wisla Kraków.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць