Фабіян Пясэцкі

польскі футбаліст

Фа́біян Пясэ́цкі (па-польску: Fabian Piasecki; нар. 4 траўня 1995 году) — польскі футбаліст, нападнік клюбу «Пяст».

Фабіян Пясэцкі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 4 траўня 1995(1995-05-04)[1] (29 гадоў)
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Пяст
Нумар 9
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2011—2016
2013—2014
2016—2017
2017—2019
2019—2020
2020—2022
2021—2022
2022—2024
2024—
Гурнік Забжэ
Розвуй (арэнда)
Алімпія Замбраў
Медзь
Заглембе Сасновец
Сьлёнск
Сталь (арэнда)
Ракаў
Пяст
5 (0)
9 (0)
28 (13)
51 (10)
32 (17)
45 (7)
13 (4)
37 (6)
10 (2)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
21 ліпеня 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Гулец прайшоў празь вялікую колькасьць футбольных школаў і акадэміяй. Апошняй зь якіх была акадэмія забжаўскага «Гурніка». Дэбютаваў у прафэсійным футболе 2013 году ў складзе катавіцкага клюбу «Розвуй», згуляўшы матчы Другой лігі супраць апольскай «Одры». Ужо ў наступным сэзоне вярнуўся з арэнды ў «Гурнік», але там амаль не гуляў. Пясэцкі вярнуўся ў Другую лігу, але толькі на сэзон, абараняючы колеры замбраўскай «Алімпіі». Дзякуючы выдатным выступаў, нападнік быў заўважаны першалігавай «Медзьдзю». Поруч з клюбаў атрымаў падвышэньне ў Экстраклясу[3]. Дэбютаваў у найвышэйшым дывізіёне 20 ліпеня 2018 году ў матчы супраць шчэцінскай «Погані», зьявіўшыся ў сярэдзіне другога тайму. Першым голам у эліце адзначыўся ў браму «Пяста» 5 кастрычніка таго ж году. Паводле вынікаў сэзону дружына Пясэцкага страціла месца ў Экстраклясе.

У 2019 годзе нападнік далучыўся да сасноўскага «Заглембя». А наступны сэзон стаў для яго прарыўным. Зь дзевятнаццацьцю галамі Пясэцкі стаў найлепшым бамбардзірам Першай лігі, чым зацікавіў клюбы Экстраклясы. У 2020 годзе прыяднаўся да «Сьлёнску». Паўтарыць посьпехі ў новым клюбе ня здолеў, таму ў 2021 годзе быў аддадзены ў арэнды мелецкай «Сталі». У арэндзе зноў выкрыў свае таленты, у выніку чаго быў набыты клюбам «Ракаў» за 200 тысячаў эўра[4][5]. У сэзоне 2022—2023 гадоў здабыў залатыя мэдалі айчыннага першынства, а сам нападнік адзначыўся ў чэмпіянаце шасьцю галамі. 2 лютага 2024 году ўзмацніў шыхты «Пяста», склаўшы працоўную дамову да канца сьнежня 2026 году[6].

Дасягненьні

рэдагаваць

«Ракаў»:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць