Знос помнікаў Аляксандру Пушкіну ва Ўкраіне пачаўся падчас расейска-ўкраінскай вайны. Падчас расейскага уварваньне ва Ўкраіну гэта стала шырока распаўсюджанай зьявай, якую ўкраінцы ахрысьцілі Пушкінапад. Гэтая хваля дэмантажу зьвязана з працэсам дэрусыфікацыі Ўкраіны(en).

Пусты пастамэнт «сонца расейкай паэзыі» ў Тарнопалі

Гісторыя

рэдагаваць

Сытуацыя з Пушкіным аказалася вельмі падобнай на «Ленінапад». Першай падзеяй, якая атрымала шырокую вядомасьць, стаў дэмантаж помніка Пушкіну ў Мукачава 7 красавіка 2022 году. Помнікі маскальскаму паэту дэмантавалі ў Ужгарадзе й Тарнопалі 9 красавіка. 22 сакавіка 2022 году жыхар Тарнопаля пафарбаваў у чырвоны колер помнік Пушкіну й напісаў на ім «стоп вайна». Сваім дзеяньнем ён зьвярнуў увагу на неабходнасьць дэмантажу помніка. Помнік паэту быў усталяваны ў Тарнопалі ў 1961 годзе. Першыя ініцыятывы па яго зносе зьявіліся ў 2014 годзе, пасьля пачатку расейска-ўкраінскай вайны.[1][2][3][4][5][6]

Мэр Тарнопаля Сяргей Надаль адзначыў:[7]


  Злачынствы маскальскіх супраць украінскага народа: забойствы, катаваньні людзей, зґвалтаваньні жанчын і дзяцей, разбурэньне ўкраінскіх гарадоў сьцерлі ўсю культуру маскальскага народа. Тлумачэньняў гэтым злачынствам няма. Яны не пакідаюць нам выбара. Усё маскальскае трэба дэмантаваць. У тым ліку помнік маскальскаму пісьменьніку.  

11 красавіка 2022 году ў вёсцы Забалотаўцы Львоўскай вобласьці дэмантавалі бюст Пушкіна.

19 красавіка 2022 году ў Крапіўніцкім прапанавалі прыбраць помнік Пушкіну, які зараз стаіць каля Пэдагагічнага ўнівэрсытэту.[8]

26 красавіка 2022 г. у вёсцы Пушкіна на Берагаўшчыне Закарпацкай вобласьці павалілі помнік Аляксандру Пушкіну, і пачаліся нарады па перайменаваньні вёскі.[9]

28 красавіка 2022 г. у Канатопе быў дэмантаваны помнік Пушкіну, цікава, што падчас дэмантажу помніку адарвала галаву.[10]

30 красавіка 2022 году ў Чарнігаве быў дэмантаваны помнік Пушкіну.[11]

5 мая 2022 у Віньніцы дэмантавалі мэмарыяльную дошку Пушкіну.

8 мая 2022 году бюст дэмантаваны ў Дэлятыні Івана-Франкоўскай вобласьці.[12]

13 мая 2022 году з уваходнай брамы дэндралягічнага парку «Александрыя» ў горадзе Белая Царква дэмантаваны бюст Пушкіну.

21 траўня 2022 году ў Мікалаеве быў дэмантаваны помнік Пушкіну.[13]

1 чэрвеня 2022 году ў Нікапалі быў пашкоджаны помнік Аляксандру Пушкіну.[14]

У Запарожжы дэмантавалі бюст расейскаму паэту Аляксандру Пушкіну. Бюст з каванай медзі прастаяў у горадзе больш за 20 гадоў і быў дэмантаваны ўвечары 26 ліпеня з дазволу мэрыі.[15]

1 верасьня 2022 году ў Кіеве быў дэмантаваны бюст Пушкіну на тэрыторыі гімназыі №153.

 
З плошчы Славы ў Кіеве прыбралі бронзавы бюст Пушкіна. Устаноўлены ў 1899 годзе, ён быў найстарэйшым помнікам Пушкіну ў сталіцы.

11 кастрычніка 2022 г. у Кіеве невядомымі быў дэмантаваны другі бюст Пушкіна перад Нацыянальным транспартным унівэрсытэтам. Дэмантаж прысьвяцілі лейтэнанту Ўзброеных сілаў Украіны Дзянісу Анціпаву на псэўда «Бук» — вядомаму грамадзкаму актывісту, выкладчыку карэйскай мовы ў Кіеўскім нацыянальным унівэрсытэце імя Тараса Шаўчэнкі, які загінуў у маі 2022 году ў баі з маскальскімі войскамі.

У г. Харкаве бюст Аляксандра Пушкіна быў дэмантаваны ў цэнтры горада 9 лістапада 2022 г. рашэньнем Харкаўскага гарсавета.[16] Бронзавы бюст прастаяў больш за 100 гадоў і быў адкрыты ў маі 1904 года побач з перайменаванай вуліцай Пушкінскай (былая вуліца Нямецкая).

11 лістапада 2022 года дэмантавалі помнік Аляксандру Пушкіну ў Жытоміры.

11 лістапада 2022 года дэмантаваны і знік помнік Пушкіну ў горадзе Жмэрынцы.

17 лістапада 2022 года дэмантаваная скульптура Пушкіна ў горадзе Чарнаўцы.

20 лістапада 2022 года невядомымі быў павалены бюст Пушкіну ў горадзе Нікапаль.

21 лістапада 2022 года дэмантаваны помнік Пушкіну ў горадзе Крамянчук.

29 лістапада 2022 года дэмантаваная мемарыяльная дошка Пушкіну ў горадзе Мікалаеў.

29 лістапада 2022 года дэмантаваны помнік Пушкіну ў горадзе Ананьеў.

Памнік у Тульчыне дэмантаваны 10 снежня 2022 года.

Помнік Пушкіну ў Дніпро дэмантаваны 16 снежня 2022 года.

23 сьнежня 2022 году дэмантаваная другая скульптура Пушкіна ў горадзе Чарнаўцы.[17]

Помнік у Кралявецы дэмантаваны 24 сьнежня 2022 году.

27 сьнежня 2022 года дэмантаваны бюст Пушкіну з фасада Чарнавіцкага драматычнага тэатра імя Вольгі Кабылянскай.[18]

29 сьнежня 2022 году дэмантавалі бюст у г. Палоннае.[19]

29 сьнежня 2022 году дэмантаваная другая мэмарыяльная дошка Пушкіну ў Мікалаеве.

30 сьнежня 2022 году гарадзкі галава Краматорска Аляксандар Ганчарэнка паказаў фота дэмантажу бюста Аляксандра Пушкіна.[20][21][22]

Тэзы й антытэзы

рэдагаваць

Пытаньне зносу помнікаў разглядаецца ў канцэпце зьмястоўнай іх нагрузкі, высьвятленьні прычын іх усталёўкі. Ва ўкраінскім грамадзтве існавалі тэзы «Ня трэба зьнішчаць гісторыю! Гэта ж наша гісторыя!», «Зьнясіце ўсе гэтыя помнікі ў музэі», «Гэта выдатныя дзеячы».[23]

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Кокотюха (2022-04-23) Як Пушкін в Україні став аналогом Леніна
  2. ^ У Мукачеві демонтували пам'ятник Пушкіну
  3. ^ У Тернополі демонтували пам’ятник Пушкіну – мер
  4. ^ У Тернополі демонтували пам'ятник Пушкіну
  5. ^ Береза Дерусифікація триває: в Ужгороді демонтували пам’ятник Пушкіну (відео)
  6. ^ Бугаєнко У Тернополі демонтували пам'ятник Алєксандру Пушкіну
  7. ^ Туманова В Україні почався "Пушкінопад": у Тернополі демонтували пам’ятник російському поету
  8. ^ У Кропивницькому запропонували прибрати пам’ятник Пушкіну (укр.) Праверана 2022-04-23 г.
  9. ^ На Закарпатті "впав" вже шостий пам'ятник Пушкіну. Еспресо.Захід (укр.) Праверана 2022-04-28 г.
  10. ^ Під час демонтажу відірвало голову: у Конотопі знесли пам'ятник Пушкіну (фото) (укр.) Праверана 2022-04-28 г.
  11. ^ У Чернігові бійці тероборони знесли пам’ятник Пушкіну (укр.) Праверана 2022-04-30 г.
  12. ^ На Прикарпатті демонтували погруддя Пушкіна та комісара Руднєва
  13. ^ У Миколаєві зусиллями невідомих зник пам'ятник Пушкіну (фото) (укр.) Праверана 2022-05-21 г.
  14. ^ У Нікополі осквернили пам'ятник Пушкіну (рас.) Праверана 2022-06-01 г.
  15. ^ У Запоріжжі демонтували пам'ятник Пушкіну (укр.)
  16. ^ Харківська міська рада
  17. ^ Чернівці позбулися Пушкіна: демонтовано другий пам’ятник (укр.) Праверана 2022-12-23 г.
  18. ^ В Черновцах с фасада театра демонтировали бюст Пушкина
  19. ^ Юхууууууу! Пушкінопад триває.... - Декомунізація. Україна. (укр.) Праверана 2022-12-29 г.
  20. ^ Цензор.НЕТ В Краматорске снесли памятник Пушкину. ФОТО
  21. ^ В Краматорске снесли бюст Пушкина
  22. ^ У Краматорську демонтували пам’ятник Пушкіну
  23. ^ Толерантність культури vs війна | Газета «День» (day.kyiv.ua)