Канато́п (па-ўкраінску: Конотоп; Аўдыё вымаўленьне ) — места ў Сумской вобласьці Ўкраіны, адміністрацыйны цэнтар Канатопскага раёну. Плошча 43,78 км². Насельніцтва 85 603 чал. (1 студзеня 2020 году).

Канатоп
укр. Конотоп
Канатоп
Герб Канатопу Сьцяг Канатопу
Першыя згадкі: 1634
Горад з: 1648
Краіна: Украіна
Вобласьць: Сумская
Мэр: Q44056010?
Плошча: 43,78 км²
Вышыня: 142 м н. у. м.
Насельніцтва (2020)
колькасьць: 85 603 чал.[1]
шчыльнасьць: 1955,3 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +380-5447
Паштовыя індэксы: 41600—41615
КОАТУУ: 5910400000
Нумарны знак: BM
Геаграфічныя каардынаты: 51°14′15″ пн. ш. 33°12′30″ у. д. / 51.2375° пн. ш. 33.20833° у. д. / 51.2375; 33.20833Каардынаты: 51°14′15″ пн. ш. 33°12′30″ у. д. / 51.2375° пн. ш. 33.20833° у. д. / 51.2375; 33.20833
Канатоп на мапе Ўкраіны
Канатоп
Канатоп
Канатоп
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://konotop-rada.gov.ua

Разьмешчаны за 131 км на захад ад Сумаў, за 259 км на паўночны ўсход ад Кіева, за 308 км ад Гомлю.

Канатоп — адзін з гістарычных цэнтраў Пасем’я і Севершчыны.

Гісторыя

рэдагаваць

Землі, на якіх знаходзіцца Канатоп, спачатку належалі Чарнігаўскаму княству, потым Вялікаму Княству Літоўскаму, а пасьля падпісаньня ў 1569 годзе Люблінскае уніі — Польскай Кароне.

Канатоп упершыню ўзгадваецца ў 1634 годзе, калі кароль Уладзіслаў Ваза надаў земляўласьніку Міколе Цэцісаву землі пад Канатопам, Гарадзішчам, Езучам. У 1635 годзе была пабудавана фартэцыя Канатоп. У гады Паўстаньня Хмяльніцкага 1648—1654 гг. становіцца соценным мястэчкам.

Падчас маскоўска-украінскай вайны, 21 красавіка 1659 году пачалася аблога Канатопу, а 28 чэрвеня адбылася Канатопская бітва, у якой украінскае казацкае войска ўшчэнт разграміла армію маскавітаў.

У Вялікую Паўночную вайну, 16 лістапада 1708 году, усяго праз два тыдні пасьля таго, як расейцы зьнішчылі Батурын, казакі разьбілі пад Канатопам корпус швэдзкага генэрала Лінрата, ад’ютанта Карла XII.

У складзе Расейскай імпэрыі Канатоп спачатку ў 1781 годзе ўвайшоў у склад Ноўгарад-Северскага намесніцтва, а ў 1791 годзе — у склад Чарнігаўскай губэрні. У 1803 годзе цар Аляксандар І зацьвердзіў плян пераплянаваньня гораду.

У 1868—1870 гадох была пракладзеная Курска-Кіеўская чыгунка, якая прайшла праз Канатоп.

На пачатку XX ст. Канатоп становіцца адным з важных прамысловых цэнтраў Левабярэжнай Украіны. Падчас Украінскай рэвалюцыі (1917—1921 гг.) становіцца арэнай баявых дзеяньняў войскаў Украінскай Цэнтральнай Рады, Чырвонай арміі, Дзянікіна, аўстрыйска-нямецкіх войскаў. У гады нямецка-савецкай вайны быў акупаваны фашыстоўцамі зь 9 верасьня 1941 году па 6 верасьня 1943 году.

Насельніцтва

рэдагаваць

Колькасьць

рэдагаваць
Насельніцтва
1897 1920 1926 1939 1959 1970 1979 1989 2001 2020
18 770 25 600 33 000 46 000 54 097 68 400 82 278 95 549 92 657 85 603
Насельніцтва па роднай мове (2001)
украінская мова расейска
85,89% 13,47%

Транспарт

рэдагаваць

Славутасьці

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць