Аляксей Русецкі
Аляксе́й Русе́цкі (сапр. прозьвішча Бурдзялёў; 4 сьнежня 1912, сяло Студзянец, Касьцюковіцкі раён, Магілёўская вобласьць — 17 чэрвеня 2000) — беларускі паэт.
Аляксей Русецкі | ||||
Асабістыя зьвесткі | ||||
---|---|---|---|---|
Імя пры нараджэньні | Аляксей Сьцяпанавіч Бурдзялёў | |||
Нарадзіўся | 4 сьнежня 1912 сяло Студзянец, Касьцюковіцкі раён, Магілёўская вобласьць | |||
Памёр | 17 чэрвеня 2000 | |||
Літаратурная дзейнасьць | ||||
Род дзейнасьці | паэт | |||
Жанр | вершы, паэмы | |||
Мова | беларуская | |||
Дэбют | 1934 | |||
Узнагароды | | |||
Творы на сайце Knihi.com |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Русецкі.
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся 4 сьнежня 1912 у сяле Студзянец у сялянскай сям’і. У 1935 годзе скончыў Маскоўскі зоавэтэрынарны інстытут. Служыў у Чырвонай Арміі. З 1936 году працаваў ва ўпраўленьні саўгасаў у Мінусінску (паўднёвы захад Краснаярскага краю Расеі), у бактэрыялягічных лябараторыях Масквы і Менску. У час нямецка-савецкай вайны служыў у Савецкай Арміі, удзельнічаў у баях на Калінінскім, Заходнім, 3-м Прыбалтыйскім франтох. У 1947 годзе быў дэмабілізаваны. У 1947—1952 і 1960—1967 гг. працаваў літкансультантам СП БССР. У 1952—1960 гг. быў загадчыкам аддзелу публіцыстыкі часопісу «Беларусь». У 1967—1973 гг. працаваў намесьнікам галоўнага рэдактара часопісу «Полымя». У 1973—1980 гг. быў старэйшым рэдактарам рэдакцыі часопісу «Беларусь». Чалец СП СССР з 1947 году[1].
Памёр 17 чэрвеня 2000 году[2].
Творчасьць
рэдагавацьЗь першымі вершамі выступіў у друку ў 1934 годзе. Аўтар зборнікаў паэзіі «У заўтрашні свет» (1951), «Святло акон тваіх» (1959), «Усход і Захад» (выбранае, 1962), «Яго вялікасць» (паэма, 1965), «Служба святла» (1967), «Вершы і паэма» (1969), «Зямля гаворыць зорам» (паэмы і вершы, 1971), «Два колеры жыцця» (выбранае, 1973), «Позірк» (вершы і паэмы, 1977), «Паэмы» (1979), «Крокі сэрца» (1980), «Хвала жыццю» (1987) і іншыя. У 1982 годзе выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах[3].
Узнагароды
рэдагавацьУзнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі і мэдалямі. Заслужаны работнік культуры БССР (1983). Ляўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова за кнігу паэзіі «Крокі сэрца» (1981)[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. С. 468—469
- ^ Русецкі Аляксей Сцяпанавіч(недаступная спасылка)
- ^ а б Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. С. 469
Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |