Васіль Макарэвіч
беларускі паэт, журналіст
Васі́ль Сьцяпа́навіч Макарэ́віч (15 ліпеня 1939, в. Купленка, Крупскі раён, Менская вобласьць — 15 траўня 2017[1]) — беларускі паэт, журналіст.
Васіль Макарэвіч | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 15 ліпеня 1939 |
Памёр | 15 траўня 2017 (77 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, паэт, журналіст |
Узнагароды |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1957 годзе, пасьля заканчэньня сярэдняй школы, працаваў на лесараспрацоўках на Поўначы, з 1958 году — у калгасе «Ухвала» Крупскага раёну. Пасьля заканчэньня аддзяленьня журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ў 1964 годзе чатыры гады працаваў у газэце «Чырвоная змена». У 1979-2003 гг. — спэцкарэспандэнт Беларускага радыё.
Творчасьць
рэдагаваць- 1963 — «Вогненная камэта», зборнік паэзіі
- 1966 — «Мэрыдыяны і паралелі», зборнік паэзіі
- 1967 — «Лясныя вандраваньні», вершаваная казка
- 1971 — «Ліставей» (паэма і вершы)
- 1974 — «Вечнае дрэва» (вершы і паэма)
- 1976 — «Палын і медуніца» (празаічная кніга аповедаў)
- 1977 — «Радоўка» (вершы і паэма)
- 1980 — «Зямное сузор'е» (нарысы)
- 1982 — «Старт у будучыню»
- 1983 — «Праталіна»
- 1987 — «Відушчы посах» (вершы, паэма)
- 1989 — «Сумежжа» (вершы, паэмы)
- 1993 — «Вэзувій»
- 2000 — «Квадратура круга»
- 2001 — «Пяро і бліскавіца» (вершы, паэмы і артыкулы)
- 2005 — «Даміно» (зборнік сатыры і гумару)
- 2012 — «Неба ў руках» (кнігі выбранага)
Узнагароды
рэдагаваць- Ляўрэат Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова (1994).
- Ляўрэат літаратурнай прэміі «Залаты купідон» (2012).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Памяці Макарэвіча Васіля Сцяпанавіча. oo-spb.by (16 мая 2017).