Мікола Кусянкоў
Мікола (Мікалай Сяргеевіч) Кусянкоў (нар. 11 лютага 1935, в. Перарост, Добрускі раён, Гомельская вобласьць) — беларускі празаік.
Мікола Кусянкоў | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 11 лютага 1935 (89 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік |
Узнагароды |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў сям’і настаўніка. У 1953 годзе скончыў Буда-Кашалёўскі лясны тэхнікум. Працаваў у лясгасах Калінінградзкай вобласьці, лесаўпарадчыкам на Беларусі і ў Сыбіры. У 1969 годзе паступіў на Вышэйшыя літаратурныя курсы пры СП СССР. Пасьля заканчэньня курсаў (1971) — намесьнік адказнага сакратара абласной газэты «Гомельская праўда». З 1977 году — рэдактар дакумэнтальных фільмаў на кінастудыі «Беларусьфільм». У 1980—1985 гадах — рэдактар аддзелу прозы часопісу «Полымя». З 1985 году — загадчык рэдакцыі прозы выдавецтва «Мастацкая літаратура», з 1986 году — намесьнік галоўнага рэдактара гэтага выдавецтва. Скончыў завочна факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1982).
Першы верш надрукаваў у 1955 г. Аўтар зборнікаў вершаў «Жывіца» (1966), «Без прывалу» (1969), «Дуброва» (1990). Выдаў кнігу апавяданьняў «Завязь» (1987).
Узнагароды
рэдагавацьЛяўрэат Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова (1991) за кнігу вершаў «Дубрава».
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — ISBN 985-11-0155-9
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- творы Міколы Кусянкова на Беларускай палічцы