Валянціна Коўтун, сапр. Валянціна Новік (6 красавіка 1946, в. Дземяхі, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласьць — 30 красавіка 2011, Пінск) — беларуская пісьменьніца, літаратуразнаўца. Кандыдатка філялягічных навук (1979)[1].

Валянціна Коўтун
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Валянціна Міхайлаўна Новік
Нарадзілася 6 красавіка 1946(1946-04-06)
в. Дземяхі, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласьць
Памерла 30 красавіка 2011(2011-04-30) (65 гадоў)
Пінск
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці літаратуразнаўца, перакладніца, паэтка, журналістка, пісьменьніца
Гады творчасьці 1966—2011
Жанр паэзія, крытыка
Мова беларуская мова
Прэміі Літаратурная прэмія імя А. Куляшова (1986)
Узнагароды

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзілася ў сям’і настаўніка. У 1963 скончыла Малоткавіцкую сярэднюю школу, працавала піянэрважатаю ў Паршавіцкай (цяпер Бярозавіцкай) сярэдняй школе Пінскага раёну.

У 1964 паступіла на філялягічны факультэт Львоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, а з 4 курсу перавялася ў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, які скончыла ў 1969. Працавала настаўніцай мовы і літаратуры Варнянскай сярэдняй школы Астравецкага раёну (1969—1970), літкансультанткай «Сельской газеты» (1970—1976). З 1976 — літсупрацоўніца, з 1979 — рэдактарка аддзела крытыкі і літаратуразнаўства часопіса «Полымя», з 1982 г. — загадніца рэдакцыі літаратуры для юнацтва выдавецтва «Юнацтва», з 1990 г. — старэйшая рэдактарка аддзела прозы часопіса «Полымя».

У 1977—1980 вучылася ў асьпірантуры пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру АН БССР. Кандыдатка філялягічных навук. Сябра СП СССР з 1976 г. Перакладала з расейскай і ўкраінскай моваў.

У друку выступала з 1966 году.

Творчасьць

рэдагаваць
  • 1971 — «Каляровыя вёслы», зборнік паэзіі
  • 1977 — «На ўзьлёце дня», зборнік паэзіі
  • 1984 — «Сьвятло народнага слова: Паэтычны лад беларускай народнай песьні» (дасьледваньні беларускага фальклёру)
  • 1985 — «Мы робім казку», паэтычны зборнік для дзяцей
  • 1985 — «Мэтраном», зборнік паэзіі
  • 1986 — «Вясёлы заасад», паэтычны зборнік для дзяцей
  • 1987 — «Крыніца паэзіі: На шляхах эпізацыі», (дасьледваньні беларускага фальклёру)
  • 1988 — «Лісты да цябе», зборнік паэзіі
  • 1988 — «Калінавая гронка залатая» (зборнік апавяданьняў)
  • 2002 — «Пакліканыя» (раман з жыцьця)
  • Ляўрэатка Літаратурнай прэміі СП БССР імя А.Куляшова (1986) за кнігу паэзіі «Метраном»[2].
  1. ^ Любоў Гарэлік. Коўтун Валянціна Міхайлаўна // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 245.
  2. ^ Коўтун Валянціна // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць