Плуг

сельскагаспадарчая прылада

Плуг — сельскагаспадарчая прылада для асноўнай апрацоўкі глебы ў рамках падрыхтоўкі да пасяўной насеньня або пасадкі расьлінаў. Плугамі таксама завуцца прылады для працы пад вадой, для пракладкі кабэляў, а таксама падрыхтоўкі зямной паверхні перад гукавым зандаваньнем і гідралякацыяй бакавога агляду пры пошуку нафты. Першапачаткова плугі цягнулі на сабе людзі, потым валы, а яшчэ пазьней — коні. Пасьля індустрыяльнай рэвалюцыі плугі цягнулі паравыя машыны, а ў цяперашні час — трактары. Плугі могуць быць выраблены з дрэва, жалеза або сталі. Ён ёсьць асноўным інструмэнтам для большай часткі чалавецтва на працягу ўсёй гісторыі[1], і ўяўляе сабой адно з галоўных дасягненьняў у сельскай гаспадарцы. Самыя раньнія плугі былі бяз колаў, рымляне выкарыстоўвалі такі плуг, званы аратрум (лац. aratrum), але кельцкія народы пачалі выкарыстоўваць колавыя плугі яшчэ ў рымскую эпоху[2].

Ангельскі селянін за плугам

Асноўная мэта араньня плугам — вывернуць верхні пласт глебы[3] і насыціць паверхню карыснымі рэчывамі зьнізу[4], пры гэтым зацягнуўшы ў зямлю пустазельле і ўсё, што засталося ад леташняга ўраджаю. Араньне таксама неабходнае для аэрацыі глебы, як і для дадатковага насычэньня вільгацьцю. Цяпер узаранае поле звычайна пакідаецца, каб прасохнуць, а затым барануецца перад пасадкай.

Выкарыстаньне плуга зьнізілася ў некаторых абласьцёх, часьцяком праз пагрозу пашкоджаньня і эрозіі глебы, на карысьць дробнага ўзворваньня і іншых менш інвазіўных мэтадаў апрацоўкі глебы. На сёньняшні момант у некаторых рэгіёнах праводзяцца адмословыя спаборніцтвы ўзворваньня зямлі плугам, як прыклад у Вялікабрытаніі праводзіцца Нацыянальны чэмпіянат узворваньня плугам.

  1. ^ «Anglo-Saxon 7th Century plough coulter found in Kent». BBC.
  2. ^ Collingwood, R. G.; Collingwood, Robin George; Nowell, John; Myres, Linton (1936). «Roman Britain and the English Settlements». Biblo & Tannen Publishers. — С. 211.
  3. ^ «Plow». Encyclopaedia Britannica.
  4. ^ Sahgal, A C; Sahgal, Mukul. «Living Sci. 8 Silver Jubilee». India: Ratna Sagar. — С. 7. — ISBN 9788183325035.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Плугсховішча мультымэдыйных матэрыялаў