Пермскія мовы
Пе́рмскія мовы — ґрупа роднасных моваў у складзе фіна-вугорскае галіны ўральскае моўнае сям’і, на якіх размаўляюць удмурты, комі-зыране, комі-пермякі і комі-язьвінцы. Распаўсюджаныя ў рэспубліцы Комі, Комі-Пярмяцкай акрузе, Удмуртыі, Пермскім краі і некаторых іншых навакольных суб’ектах Расейскае Фэдэрацыі.
пермская моўная група | |
Народнасьць | комі-зыране, комі-пермякі́, комі-язьвінцы, удмурты (уваходзяць у фіна-вугорскія народы) |
---|---|
Арэал | Усходняя Эўропа, Прыўральле |
Лінгвістычная клясыфікацыя | уральскія мовы
|
Склад | |
Колькасьць носьбітаў | Прыблізна 775 600 чалавек |
Увогуле на пермскіх мовах размаўляе прыкладна 775 000 чалавек з агульнае колькасьці пермскіх народаў, якая прыкладна складае 1 055 000 чалавек[1][2][3].
Гісторыя
рэдагавацьУ канцы 3 тысячагодзьдзя да н. э. старажытная агульная фіна-вугорская мова падзялілася на дзьве галіны: правугорскую, якая стала продкам мансійскае, хантыйскае і вугорскае моваў, і фіна-пермскую, якая зараз зьяўляецца продкам саамскіх, прыбалтыйска-фінскіх, фіна-волскіх і пермскіх моваў.
Зь сярэдзіны 2 тысячагодзьдзя да н. э пачынаецца новы этап у гісторыі фармаваньня пермскіх моваў. У гэтыя часы зь фіна-пермскае моўнае супольнасьці выдзяляецца агульная пермская мова — мова, на якой размаўлялі пярмяне, продкі сучасных удмуртаў і комі. Носьбіты гэтае мовы пражывалі ў басэйне Вяткі і ў сярэднім і ніжнім цячэньнях Камы. Аб гэтым сьведчыць багатая гідранімія ў раёнах гэтых рэк, якая захавалася да нашых часоў[4].
Наступная гісторыя пярмянаў характарызуецца трапленьнем пярмянаў у розныя прыродныя і палітычныя ўмовы. Пад уплывам булгараў частка пярмянаў у пэрыяд з IV па VII ст. міґруе на паўночны ўсход у раёны сучаснае рэспублікі Комі[5]. Распад пермскае моўнае супольнасьці ўзмацняецца ў VII-VIII ст., калі паўднёвыя пярмяне (продкі ўдмуртаў) трапілі ў склад Волскае Булгарыі, у выніку чаго тагачасныя гаворкі паўднёвых пярмянаў зазналі на сабе вялікі ўплыў цюрскіх моваў.
Распад пермскае моўнае супольнасьці на агульную комі мову і старажытнаўдмурцкую мову прыпадае на IX[5]-XIII[6] стагодзьдзі.
Паводле меркаваньня вядомага і славутага фінавуграведа В. Лыткіна, агульная мова комі да падзяленьня на тры гаворкі праіснавала ўсяго прыкладна 1-2 стагодзьдзі (прыкладна на мяжы першага й другога тысячагодзьдзя). Першапачаткова мова комі падзялілася на дзьве гаворкі (комі-зыранская і комі-пярмяцкая): гэта было зьвязана зь міграцыяй зыранаў на поўнач. Падзяленьне мовы комі на комі-зыранскую і комі-пярмяцкую канчаткова адбылося прыкладна ў 14-15 ст. Комі-язьвінская гаворка як самастойная лінґвістычная адзінка канчаткова склалася значна пазьней у выніку ізаляцыі ўсходняе супольнасьці комі-пярмякаў расейскімі пасяленцамі.
Зазнала на сабе культурную асыміляцыю з боку расейцаў і комі-пярмяцкая супольнасьць комі-зюзьдзінцаў, якія пражываюць у Кіраўскай вобласьці. У сярэдзіне 20 ст. іх налічвалася прыкладна 7 000 чалавек, у 1970-ых — толькі 700. У нашыя часы комі-зюзьдзінцаў у Афанасьеўскім раёне вобласьці (традыцыйная тэрыторыя пражываньня зюзьдзінцаў) налічвалася толькі 318[7]. На думку В Лыткіна гаворка зюзьдзінцаз аймае сярэдняе палажэньне паміж зыранскай і пярмяцкай мовамі.
Клясыфікацыя
рэдагавацьПермскія мовы знаходзяцца ўнутры фіна-пермскае падгаліны фіна-вугорскае галіны ўральскіх моваў. Унутры пермскія мовы не падзяляюцца на якія-небудзь ґрупы.
Калі паказваць схематычна, то клясыфікацыя пермскіх моваў адносна ўральскіх выглядае наступным чынам.
- Уральскія мовы
- Фіна-вугорская галіна
- Фіна-пермская падгаліна
- Пермскія мовы
- Комі-зыранская мова
- Пячорскі дыялект
- Верхневычагодзкі дыялект
- Іжэмскі дыялект
- Вымскі дыялект
- Удорскі дыялект
- Ніжневычагодзкі дыялект
- Прысыктыўкарскі дыялект
- Луска-Лецкі дыялект
- Сярэднесысольскі дыялект
- Верхнесысольскі дыялект
- Комі-пярмяцкая мова
- Паўднёвы дыялект
- Паўночныя дыялект
- Горнакамскі дыялект
- Комі-язьвінская мова
- Удмурцкая мова
- Бесярманскія гаворкі
- Комі-зыранская мова
- Пермскія мовы
- Фіна-пермская падгаліна
- Фіна-вугорская галіна
Трэба памятаць, што часам тры комі мовы лічуць гаворкамі агульнае комі мовы. Існуюць таксама клясыфікацыі, паводле якіх комі-язьвінская мова лічыцца дыялектам комі-пярмяцкае мовы.
Асноўная характарыстыка
рэдагавацьПісьмовасьць
рэдагавацьКомі мова
рэдагавацьДа хрышчэньня ў хрысьціянства народам комі ўжываліся рунічныя знакі (г. зв. «пасы»), якія выразаліся на паляўнічых драўляных календарох і іншых прадмэтах хатняга быту. Хрысьціянскім місіянэрам Стэфанам Пермскім (які зьяўляўся комі па паходжаньні) у другой палове XIV ст. была створаная старажытнапермская пісьмовасьць (абур, анбур), якая выйшла з ужытку ў 17-18 ст.
У 17-18 ст. пачынае зьяўляецца кірылічная комі піьсмовасьць, якая існавала ў шматлікіх варыянтах. У 1917 годзе ўтварыліся дзьве новых літаратурных нормы мовы комі: комі-зыранская ды комі-пярмяцкая літаратурныя мовы. У 1920 г. зьяўляецца г. зв. «маладцоўскі альфабэт» (атрымаў назву па аўтару альфабэту Васілю Маладцову), таксама ўжываўся і фанэматычны альфабэт. У 1930 г. зьяўляецца комі альфабэт на аснове лацінскага альфабэту, але ў 1936 г. зноў быў вернуты альфабэт паводле аўтарства Маладцова. У 1938 г. альфабэт Маладцова быў заменены на альфабэт, які выкарыстоўваецца па цяперашні час: стандартныя 33 расейскія літары з даданьнем літараў «і», «ӧ» і некаторых дыґрафаў. У комі-язьвінскім альфабэце адстунічае літара «і» і дыґраф дз, але прысутнічаюць літары «ӱ», «ө», а таксама дыґраф дч.
Альфабэты комі-зыранаў і комі-пермякоў поўнасьцю аднолькавыя.
Альфабэт Маладцова
рэдагавацьА а | Б б | В в | Г г | Ԁ ԁ | Ԃ ԃ | Д д | Е е |
Ж ж | Ԅ ԅ | Ԇ ԇ | И и | Ј ј | К к | Л л | Ԉ ԉ |
М м | Н н | Ԋ ԋ | О о | П п | Р р | С с | Ԍ ԍ |
Т т | Ԏ ԏ | У у | Ф ф | Х х | Ч ч | Ш ш | Щ щ |
Ы ы |
Сучасны комі альфабэт
рэдагавацьА а | Б б | В в | Г г | Д д | Е е | Ё ё | Ж ж |
З з | И и | І і | Й й | К к | Л л | М м | Н н |
О о | Ӧ ӧ | П п | Р р | С с | Т т | У у | Ф ф |
Х х | Ц ц | Ч ч | Ш ш | Щ щ | Ъ ъ | Ы ы | Ь ь |
Э э | Ю ю | Я я |
Удмурцкая мова
рэдагавацьПершыя запісы па-ўдмурцку датуюцца XVIII стагодзьдзем: гэта былі першыя спробы пасьлядоўнага фанэтычнага запісу ўдмурцкіх словаў і выразаў кірылічным альбо лацінскім альфабэтам, аднак у пазьнейшыя часы сыстэма запісу ўдмурцкае мовы амаль заўсёды базавалася на кірылічнай аснове. Прыкладна з другое паловы ХІХ ст. пачынаецца друк кнігаў па-ўдмурцку і зь 90-ых гадоў таго ж стагодзьдзя ўдмурцкая пісьмовасьць амаль канчаткова набывае сучасны выгляд. Сучасны ўдмурцкі альфабэт складаецца з традыцыйных 33 літараў расейскага альфабэту і 5 дадатковых літараў Ӝ ӝ, Ӟ ӟ, Ӥ ӥ, Ӧ ӧ, Ӵ ӵ, якія адлюстроўваюць спэцыфічныя ўдмурцкія гукі, не ўласьцівыя расейскай мове.
Сучасны ўдмурцкі альфабэт
рэдагавацьА а | Б б | В в | Г г | Д д | Е е | Ё ё |
Ж ж | Ӝ ӝ | З з | Ӟ ӟ | И и | Ӥ ӥ | Й й |
К к | Л л | М м | Н н | О о | Ӧ ӧ | П п |
Р р | С с | Т т | У у | Ф ф | Х х | Ц ц |
Ч ч | Ӵ ӵ | Ш ш | Щ щ | Ъ ъ | Ы ы | Ь ь |
Э э | Ю ю | Я я |
Геаґрафія
рэдагавацьНа пермскіх мовах размаўляюць пераважна ў рэспубліцы Комі, Удмуртыі і Комі-Пярмяцкай акрузе Пермскага краю. Таксама асобныя ґрупы носьбітаў пражываюць і ў іншых рэґіёнах Расеі — кольскія комі на Кольскай паўвысьпе, комі-пермякі-зюзьдзінцы — ў Афанасьеўскім раёне Кіраўскае вобласьці, комі-язьвінцы — ў Краснавішэрскім раёне Пермскага краю. Адасобленыя ґрупы комі жывуць у Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе — Югра, Цюменскай, Омскай і некаторых іншых абласьцёх.
Раней пярмяне займалі велізарныя па плошчы землі ў басэйнах Камы, Вычагды й Вяткі, але цяпер пермскамоўнае насельніцтва ў гэтых мясьцінах адсутнічае, саступіўшы на поўнач і ўсход пад напорам расейскіх пасяленцаў.
Грамадзкае жыцьцё
рэдагавацьНекаторыя пермскія мовы маюць афіцыйны статус у асобных суб'ектах Расейскае Фэдэрацыі. Комі-зыранская мова паводле Канстытуцыі рэспублікі Комі мае афіцыйны статус нароўні з расейскай[8]. Удмурцкая мова мае афіцыйны статус нароўні з расейскай у рэспубліцы Ўдмуртыя[9]. Комі-пярмяцкая мова можа ўжывацца ў афіцыйных установах Комі-Пярмяцкае акругі разам зь дзяржаўнай расейскай.
Комі-язьвінская мова афіцыйнага статусу ня мае.
У некаторых клясах сярэдніх школ трох суб’ектаў вывучаюцца адпаведна комі-зыранская, удмурцкая ды комі-пярмяцкая мова. Існуюць тэлеперадачы па-комі-зыранску, комі-пярмяцку й удмурцку.
Выдаецца шэраг ґазэтаў і іншых друкаваных выданьнях на комі-зыранскай, комі-пярмяцкай і удмурцкай мове. У рэспубліцы Комі гэта ґазэты Коми му, Чужан кыв, Войвыв кодзув, Арт, Выль туйöд, Парма гор, ва Ўдмуртыі — Ошмес, Удмурт дунне.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Информационные материалы об окончательных итогах Всероссийской переписи населения 2010 года (рас.)
- ^ The Agency of Statistics of the Republic of Kazakhstan (анг.), (рас.)
- ^ Державний комітет статистики України. Всеукраїнський перепис населення 2001. (укр.)
- ^ Ухов Сергей. История Вятки как часть этнической истории восточной Европы (рас.)
- ^ а б Энциклопедия Пермской области — Коми-Пермяцкий язык (рас.)
- ^ (недаступная спасылка) Пермские языки [Permic] (рас.)
- ^ Зюздинские коми-пермяки. Uralistica.
- ^ Канстытуцыя рэспублікі Комі (рас.)
- ^ Канстытуцыя рэспублікі Ўдмуртыя (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць Вікіпэдыя мае вэрсію комі-зыранскай мовай |
Вікіпэдыя мае вэрсію комі-пярмяцкай мовай |
Вікіпэдыя мае вэрсію ўдмурцкай мовай |
Пермскія мовы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў