Комі-язьвінская мова
Комі-я́зьвінская мова (альбо мова комі-ёдз, комі-ядзяцкая мова) — мова фіна-вугорскага народу (або этнаґрафічнае ґрупы комі-пярмякаў) комі-язьвінцаў, на якой размаўляюць прыкладна 2000-4000 чалавек у паўночна-ўсходняй частцы Пермскага краю (Анціпінская, Паршакаўская, Бычынская і Верх-Язьвінская сельскія адміністрацыі Краснавішэрскага раёну). Зьяўляецца адной з трох асноўных гаворак мовы комі (разам з комі-зыранскай і комі-пярмяцкай мовамі), якія адносяцца да пермскае ґрупы фіна-вугорскіх моваў уральскае моўнае сям'і.
Комі-язьвінская мова | |
Ёдз Коми көл | |
Ужываецца ў | Расеі |
---|---|
Рэгіён | Пермскі край |
Колькасьць карыстальнікаў | ~ ад 2000 да 4000 чал. |
Клясыфікацыя | Уральская сям’я |
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | — |
Рэгулюецца | — |
Пісьмо | кірыліца і Molodtsov alphabet[d] |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2(Б) | — |
ISO 639-2(Т) | — |
SIL | — |
Асноўная характарыстыка
рэдагавацьНекаторыя адметныя асаблівасьці комі-язьвінскае мовы (спэцыфічная сыстэма націску і наяўнасьць асаблівых галосных) падштурхнулі спачатку фінскага лінґвіста А. Ґенэтца, а потым сусьветна вядомага фінавуграведа Васіля Ільліча Лыткіна, які тройчы наведваў традыцыйныя месцы пражываньня комі-язьвінцаў, да прызнаньня гаворкі комі-язьвінцаў у якасьці асобнае трэцяе гаворкі мовы комі. Трэба адзначыць, што некаторыя навукоўцы лічаць мову комі-язьвінцаў дыялектам комі-пярмяцкае мовы.
Параўнаньне лічэбнікаў комі-пярмяцкае і комі-язьвінскае мовы
рэдагавацьЛічэбнік Комі-пярмяцкая мова Комі-язьвінская мова 1 ӧтік ӧтік 2 кык кык 3 куим квим 4 нёль нюль 5 вит вит 6 квать квать 7 сизим сизим 8 кыкьямыс кыкъямыс 9 ӧкмыс ӧкмыс 10 дас дас
Пісьмовасьць
рэдагавацьЛітаратура
рэдагавацьПершай кнігай, што была выдадзеная па-комі-язьвінску, быў лемантар, які быў выдадзены ў 2003-м годзе пры падтрымцы адміністрацыі тагачаснае Пермскае вобласьці. Ягоным аўтарам зьявілася настаўніца мясцовай сярэдняй школы Ганна Паршакова[1][2]. У лемантары сабраныя вершы, казкі і малюнкі, што ілюструюць быт і асаблівасьці жыцьця комі-язьвінцаў. Увесь тыраж лемантара (500 экзэмпляраў) быў уручаны вучням Паршакоўскае сярэдняе школы, прэзэнтацыя адбылася ў верасьні[3].
Альфабэт
рэдагавацьКомі-язьвінскі альфабэт даволі значна адрозьніваецца ад альфабэтаў комі-зыранскае й комі-пярмяцкае моваў. Ён зьмяшчае традыцыйныя амаль для ўсіх моваў Расеі 33 кірылічныя літары, 3 дадатковыя літары, якія адлюстроўваюць спэцыфічныя галосныя комі-язьвінскія гукі (літары Ӧ ӧ, Ө ө, Ӱ ӱ), і дыграф Дч дч, які адлюстроўвае спэцыфічную зычную-афрыкату.
Выгляд комі-язьвінскага альфабэту
рэдагавацьА а | Б б | В в | Г г | Д д | Е е | Ё ё | Ж ж |
З з | И и | Й й | К к | Л л | М м | Н н | О о |
Ө ө | Ӧ ӧ | П п | Р р | С с | Т т | У у | Ӱ ӱ |
Ф ф | Х х | Ц ц | Ч ч | Ш ш | Щ щ | Ъ ъ | Ы ы |
Ь ь | Э э | Ю ю | Я я |
Культурна-асьветніцкая дзейнасьць і прасоўваньне комі-язьвінскае мовы
рэдагавацьДзякуючы намаганьням Г. Паршаковай у мясцовай школе праводзяцца факультатыўныя заняткі па комі-язьвінскай мове й культуры, працуе дзіцячы ляґер «Шуд да бур» (бел. «Дабро й шчасьце»), вучні настаўніцы атрымліваюць разнастайныя ўзнагароды на расейскіх адукацыйных конкурсах[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Паршакова А. Л. Коми-язьвинский букварь. Пермь, 2003. (рас.)
- ^ Баталина Юлия. Всяк сущий в нём язык…// Новый компаньон. 2003. 9 сентября. № 32 (275). (рас.)
- ^ http://www.regnum.ru/allnews/151775.html(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ https://web.archive.org/web/20120104000932/http://publiclibrary.ru/librarians/vstrechi/konferensija_v_novouralske_10_doklad_Sergeeva.htm (рас.)