Комі-пярмяцкая мова

мова

Комі-пярмя́цкая мова — мова народу комі-пярмякаў. Разам з комі-зыранскай і комі-язьвінскай мовамі зьяўляецца адной з трох асноўных гаворак агульнае мовы комі. Мае ўласную літаратурную мову, заснаваную на мясцовых дыялектах. Колькасьць носьбітаў — прыкладна 61 000 чалавек без уліку носьбітаў комі-язьвінскае мовы (якая часам лічыцца дыялектам комі-пярмяцкай мовы).

Комі-пярмяцкая мова
Перем коми кыв, коми-пермяцкӧй кыв, коми-пермяк кыв
Ужываецца ў Расеі
Рэгіён Пермскі край (Комі-Пярмяцкая акруга), Кіраўская вобласьць (Афанасьеўскі раён)
Колькасьць карыстальнікаў 63 106[1]
Клясыфікацыя Уральская сям’я

 Фіна-вугорская галіна
  Пермская група

Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Комі-Пярмяцкай акрузе
Рэгулюецца
Статус: 6b Пад пагрозай[d][2]
Пісьмо Molodtsov alphabet[d] і кірыліца
Коды мовы
ISO 639-1
ISO 639-2(Б) koi
ISO 639-2(Т) koi
ISO 639-3 koi
SIL

Распаўсюджаная ў Комі-Пярмяцкай акрузе Пермскага краю (Гайнскі муніцыпальны раён, Косінскі муніцыпальны раён, Кочаўскі муніцыпальны раён, Кудымкарскі муніцыпальны раён, Юрлінскі муніцыпальны раён, Юсьвінскі муніцыпальны раён) і ў Афанасьеўскім раёне Кіраўскае вобласьці сярод этнаґрафічнае супольнасьці комі-пярмякаў — комі-зюзьдзінцаў, якія складаюць прыкладна 2% ад насельніцтва раёну.

Гісторыя

рэдагаваць

Паводле меркаваньня вядомага і славутага фінавуграведа В. Лыткіна (комі-зыранін па паходжаньні), агульная мова комі да падзяленьня на тры гаворкі праіснавала ўсяго прыкладна 1-2 стагодзьдзі (прыкладна на мяжы першага й другога тысячагодзьдзя). Першапачаткова мова комі падзялілася на дзьве гаворкі (комі-зыранская і комі-пярмяцкая): гэта было зьвязана зь міграцыяй зыранаў на поўнач. Падзяленьне мовы комі на комі-зыранскую і комі-пярмяцкую канчаткова адбылося прыкладна ў 14-15 ст. Комі-язьвінская гаворка як самастойная лінґвістычная адзінка канчаткова склалася значна пазьней у выніку ізаляцыі ўсходняе супольнасьці комі-пярмякаў расейскімі пасяленцамі.

Характарыстыка мовы

рэдагаваць

Асноўныя адрозьненьні ад комі-зыранскае мовы

рэдагаваць

Параўноўваючы комі-пярмяцкую й комі-зыранскую мову, становяцца бачнымі некаторыя адметнасьці комі-пярмяцкае мовы. Напрыклад, гэта разьвіцьцё сыстэмы зьнешнемясцовых (указаньне на тое, што працэс адбываецца на паверхні чаго-небудзь, каго-небудзь) і прыблізна-мясцовых (указаньне на тое, што працэс адбываецца побач з чым-небудзь, кім-небудзь) склонаў, зьнікненьне спрадвечных лічэбнікаў, наяўнасьць камітатыву (ускосны склон, які выражае сумеснасьць дзеяньня з чым-небудзь, частая зьява ў фіна-вугорскіх мовах), наяўнасьць клічнага склону назоўнікаў з канчаткам -ӧй, рознамясцовы альбо якасна-вакальны націск (у комі-зыранскай мове — тэндэнцыя ставіць націск на першы склад). Трэба адзначыць, што гэтыя рысы не перашкаджаюць даволі істотнаму ўзаемаразуменьню сярод комі-пярмякаў і комі-зыранаў.

Пісьмовасьць

рэдагаваць
 
Комі-пярмяцкі дарэвалюцыйны альфабэт.
 
Альфабэт Маладцова.
 
Ґазэта Udarnik (бел. «Ударнік»), надрукаваная комі-пярмяцкай лацінкай.

Да 1917 г. на комі-пярмяцкай мове былі выдадзены некалькі вучэбных і царкоўных кнігаў расейскім альфабэтам. Пасьля рэвалюцыі пачынаецца актыўнае разьвіцьцё комі-пярмяцкае мовы, з канцу 1930 гадоў зьяўляецца літаратурны стандарт, заснаваны на кудымкарска-іньвенскай гаворцы паўдзёнага дыялекту. З 1921 па 1932 год комі-пярмякі разам з комі-зыранамі ўжывалі г. зв. альфабэт Маладцова, а з 1932 па 1937 год на хвалі ўсесавецкае лацінізацыі комі-пярмякі ўжывалі лацінскі альфабэт. Потым быў ажыцьцяўлены пераход на кірыліцу. Для асерадненьня паўночных і паўдзёных гаворак былі ўведзеныя літары л і в, таксама былі даданы літары Іі, Öö і дыґрафы тш, дж, якія адлюстроўваюць спэцыфічныя комі-пярмяцкія гукі.

Сучасны выгляд комі-пярмяцкага альфабэту.

А а Б б В в Г г Д д Е е Ё ё Ж ж
З з И и І і Й й К к Л л М м Н н
О о Ӧ ӧ П п Р р С с Т т У у Ф ф
Х х Ц ц Ч ч Ш ш Щ щ Ъ ъ Ы ы Ь ь
Э э Ю ю Я я

Дыялекты

рэдагаваць

У адрозьненьне ад астатніх дыялектаў комі мовы, для паўдзёных гаворак комі-пярмяцкае мовы характэрны поўны пераход фанэмы /л/ у /в/, альбо ўвогуле страта фанэмы (напрыклад, бел. «мова», комі кыл/кыв/кы).

Комі-пярмяцкая мова падзяляецца на наступныя дыялекты:

  • Паўднёвы (дыялект з фанэмай /в/)
    • Кудымкарска-іньвенская гаворка
    • Дольнаіньвенская гаворка
    • Онькаўская гаворка
    • Нердвінская гаворка
  • Паўночны (дыялект з фанэмай /л/)
    • Кочаўская гаворка
    • Косінска-камская гаворка
    • Мысаўская гаворка
    • Верхлуп'інская гаворка
  • Горнакамскі — дыялект вярхоўяў Камы, на якім размаўляюць комі-зюзьдзінцы.

Часам да дыялектаў комі-пярмяцкае мовы таксама далучаюць і комі-язьвінскую мову. З 2003 г. яна мае свой альфабэт і свой літаратурны стандарт.

Гісторыя вывучэньня

рэдагаваць

Першым расейскім навукоўцам, які правёў вялікія і істотныя дасьледаваньні комі-пярмяцкай мовы, стаў Мікалай Рогаў[3] (18251905). У 1869 г. ён апублікаваў свае працы «Опытъ грамматики пермяцкаго языка» і «Пермяцко-русскій и русско-пермяцкій словарь».

Грамадзкае жыцьцё

рэдагаваць
 
Падручнік па комі-пярмяцкай мове для вучняў 7 і 8 клясаў.

Комі-пярмяцкая мова вывучаецца ў некаторых клясах сярэдніх школ у Комі-Пярмяцкай акрузе. Частка матэрыялаў кудымкарскае ґазэты «Парма» публікуецца на комі-пярмяцкай мове. Комі-пярмяцкая мова ўжываецца ў адміністратыўнай дзейнасьці Комі-Пярмяцкай акругі.

Невялікі комі-пярмяцка-беларускі слоўнік

рэдагаваць
Комі-пярмяцкая Беларуская
Ме Я
Тэ, тiйö ты
Сія ён/яна/яно
Мийö мы
Нія яны
Дыр ов! Вітаю! (у адзіночным ліку)
Дыр олö! Вітаю! (у множным ліку)
Олат-вöлат! Як маесься?
Бур асыв! Добрай раніцы!
Бур лун! Добры дзень!
Бур рыт! Добры вечар!
Аттьö Дзякуй
Нем понда Няма за што
Эн жö вид Прабачце, перапрашаю
Кыдз тэнö шуöны? Як цябе завуць? (літаральна — якое тваё імя?)
Менö шуöны Öньö Мяне завуць Андрусь (літаральна — маё імя Андрусь)
Беларусöн/Инглишöн кужан-он? Вы размаўляеце па-беларуску/па-ангельску?
Ог! Не, ня буду
Кöр локтан? Калі ты пойдзеш?
Ашын Заўтра
Мый керан? Што вы робіце?
Муна босьтасьны Я іду па закупы
Тэ кытöн? Дзе вы?
Ме öши Я заблукаў
Мый дона? Колькі гэта каштуе?
Вит руб Пяць рублёў
Адззисьлытöдз! Да пабачэньня!
Талун кресення? Сёньня нядзеля?
Ну! Так! (з адценьнем удачы)
Мыйнö Так
Ог тöд Я ня ведаю
Менам абу сьöм Я ня маю грошай
Но! Добра, О'кей