Пасланьне да галятаў
Кніга Новага Запавету |
Гістарычныя кнігі |
Дыдактычныя кнігі |
Прароцкія кнігі |
Пасла́ньне да галя́таў — адзін зь лістоў апостала Паўла, які ўваходзіць у лік кніг Новага Запавету.
Адрасат
рэдагавацьАпостал наведаў паўднёвыя гарады правінцыі Галятыя, як то Антыёхія Пісыдыйская, Дзэрбія, Лістра, Іконі, падчас сваей першай місіянэрскай вандроўкі, а паўночную частку правінцыі, заселеную этнічнымі кельцкімі плямёнамі галятаў, падчас другой місіянэрскай вандроўкі. Паміж дасьледчыкамі вядуцца спрэчкі, да каго адрасаваны ліст Паўла.
Мэта напісаньня
рэдагавацьЧыньнікамі напісаньня пасланьня былі падзеі, што моцна ўзрушылі апостала Паўла. Праз хуткі час пасьля адыходу апостала ад вернікаў у суполцы зьявіліся людзі, якія сьцьвярджалі, што вернікам для таго, как атрымаць Выратаваньне, неабходна прыняць абразаньне й увогуле прытрымлівацца ўсіх прадпісаньняў Закона Майсея. Гэтыя настаўнікі спасылаліся на аўтарытэт ерусалімскіх апосталаў і апавядалі новым вернікам, што Павал паведаміў толькі пачатковыя зьвесткі пра Эвангельле, а яны значна пашыраюць зьмест Радаснай весткі. Сытуацыя пагоршалася яшчэ й тым, што сярод вернікаў пачаліся непаразуменьні й спрэчкі.
Зьмест
рэдагавацьЛіст да цэркваў Галятыі займае чацьверты радок сярод пасланьняў апостала Паўла. Ён меншы за Пасланьне да рымлянаў і двух Пасланьняў да карынцянаў і знаходзіцца ў Новым Запавеце пасьля іх і перад Пасланьнем да эфэсянаў. Пасланьне да галятаў — важны багаслоўскі тэкст Паўла. У ім разглядаюцца такія важныя тэмы, як вера, апраўданьне, уратаваньне, Закон, хрысьціянская свабода. Згодна Паўлу выратаваньне ёсьць дарунак Бога, якія даецца празь веру, а ня праз справы Закона. Дзякуючы ахвяры Хрыста выратаваньне могут атрымаць людзі з усялякага народу. Выратаваньне нельга атрымаць уласнымі сіламі, яно не падобна на заробак. Выратаваньне можна атрымаць толькі праз ласку Божую. Прыняўшы дар выратаваньня, вернікі становяцца Божымі дзецьмі. Яны атрымліваюць свабоду ад справаў граха, якую павінны выкарыстоўваць для служэньня Богу. У яднаньні з Хрыстом зьнішчаюццца ўсялякія перашкоды: сацыяльныя, нацыянальныя, рэлігійныя, культурныя ці расавыя. Аднак спробы зарабіць выратаваньне выкананьнем Закона вяртаюць вернікаў назад у рабства. Служэньне Закону супярэчыць ласцы Божай. У лісьце Павал прыводзіць шмат прыкладаў: як зь Сьвятой гісторыі, гэтак і з уласнага вопыту як Паўла, гэтак і галятаў. Панаваньне Закона скончылася з прыходам Хрыста, эра Закона й рабства зьмянілася эрай Хрыста й ласкі Божай.
Ліст напісаны ў вельмі імпэтным, эмацыйным тоне, у якім можна разгледзець характар апостала. Акрамя таго, Павал пакідае важкую інфармацыю пра сваё жыцьцё як да сустрэчы з Хрыстом, гэтак і пасьля таго, як ен стаў хрысьціянінам.
Час напісаньня
рэдагавацьЧас напісаньня ліста можа быць вызначаны толькі прыблізна. Калі ён адрасаваны да вернікаў паўдневай частцы Галятыі, то напісаны паміж 48 і 49 гадамі. Калі ж ягоныя чытачы жылі ў цэнтральнай і паўночнай частцы правінцыі, то, хутчэй за ўсе, ён створаны каля 52—54 гадоў. Традыцыйна лічыцца, што месцам напісаньня ліста зьяўляецца Эфэс, але ёсьць меркаваньні, што ліст мог быць напісаны з Карынту ці з Рыму.
Структура
рэдагавацьПасланьне складаецца з 6 разьдзелаў. У ім адсутнічае традыцыйная малітва за адрасатаў. Апостал зь першых радкоў эмацыйна пераходзіць да галоўнай тэмы ліста. Ён хоча паказаць, што ягонае служэньне Закону ледзь не прывяло да духоўнай сьмерці. Павал нагадвае галятам пра дарунак Сьвятога Духа да іх, былых паганцаў, нягледзячы на тое, што яны дагэтуль ніколі не прытрымліваліся Закона. Апостал піша пра сэнс Закона, ягоныя функцыі, прыводзіць у прыклад Абраама й ягоных сыноў. У другой частцы ліста ён дае практычныя парады й заклікае не разумець свабоду як свавольле.
Кароткі плян
рэдагаваць- Прывітаньне й уводзіны (1:1—10)
- Абарона Паўлам свайго апостальскага тытулу (1:11—2:21)
- Вера й Закон (3:1—3:29)
- Хрысьціянская свабода (4:1—31)
- Маральныя й духоўныя заклікі (5:1—6:10)
- Заключная частка (6:11—18)
Камэнтары й уплыў
рэдагавацьНайбольш старадаўнім камэнтаром зьяўляецца камэнтар, зроблены Арыгенам, які ў цяперашні час згублены. Захаваліся часткі камэнтара Тэадора Мапсуестыйскага, цалкам захавалася ляканічнае тлумачэньне ягонага вучня Тэадарыта Кірскага. Даволі вядомае тлумачэньне Яна Златавуста, напісанае паміж 395 і 398 гадамі, якое было зроблена на кожны верш пасланьня. Тлумачэньні да пасланьня да галятаў ёсьць у працы Тэртуліяна «Супраць Маркіёна». Таксама вядомы больш пазьнейшыя камэнтары, зробленыя Янам Дамаскіным, Ікуменіям, Тэалястам Баўгарскім.
Апраўданьне празь веру
рэдагавацьПасланьне да галатаў вырабіла моцны ўплыў на разьвіцьцё хрысьціянства, у першую чаргу на станаўленьне пратэстантызму. У часы Адраджэньня й Рэфармацыі цікавасьць да пасланьня моцна ўзрасла. Вялікай папулярнасьцю карысталіся «Парафразы» Эразма Ратэрдамскага. Мартын Лютэр, чытаючы Пасланьне да галятаў, а таксама Пасланьне да рымлянаў, упершыню ўбачыў добрую вестку ў апраўданьні верай. Ен казаў: «Пасланьне да галятаў — гэта маё пасланьне. Я ажаніўся зь ім». У 1519 годзе ен выдаў першы камэнтар, які шмат разоў перадрукоўваўся. Дактрына пра апраўданьне празь веру, якая яскрава адкрытая ў творах Лютэра, 24 траўня 1738 году зьмяніла жыцьцё Джона Ўэсьлі, які ў той час жыў у Лёндане. Ўэсьлі стаў пачынальнікам духоўнага абуджэньня, якое распаўсюдзілася на ўвесь ангельскамоўны сьвет.
Літаратура
рэдагаваць- Феофан (Говоров), еп. Толкование Послания св. ап. Павла к Галатам. М., 1880, 18932. М., 1996р;
- Мартин Лютер Лекции по послании к Галатам,1997, Фонд «Лютеранское наследие», P.O. Box 46, Sterling Heights, MI 48311
- Lightfoot J. B. St. Paul’s Epistle to the Galatians: A Rev. Text with Introd., Not. L., 1865, 1896. Grand Rapids, 1957;
- Галахов И. И. Послание cв. ап. Павла к Галатам. Каз., 1897;
- Ramsay W. M. A Historical Commentary on St. Paul’s Epistle to the Galatians. L., 1902;
- Глубоковский Н. Н. Благовестие христианской свободы в послании св. ап. Павла к Галатам. София, 1935. М., 1999р;
- Кассиан (Безобразов), еп. Христос и первое христ. поколение. П., 1950. М., 20014;